Алег Вешчы: Розніца паміж версіямі
князь русаў, князь кіеўскі, родзіч Рурыка
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Алег''': князь наўгародскі (з 879), князь кіеўскі (882 – 912). Пачаў кіраваць у [[горад …' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 11:16, 20 лютага 2009
Алег: князь наўгародскі (з 879), князь кіеўскі (882 – 912).
Пачаў кіраваць у Ноўгарадзе з прычыны малалецтва Ігара, сына памерлага Рурыка; праявіў сябе як мудры, спраўны і хітры валадар. Называецца першым збіральнікам земляў Русі. Нягледзячы на буйныя ваенныя поспехі, вялікім ваеначальнікам звычайна не называецца. Некаторыя аўтары лічаць летапісныя звесткі пра Алега (асабліва храналогію) ненадзейнымі.
У 882 здзейсніў заваявальны паход з Ноўгарада на поўдзень, у час якога падпарадкаваў зямлю крывічоў з горадам Смаленскам, северскую зямлю з галоўным горадам Любечам і Кіеў (882). У 907 здзейсніў паспяховы паход на Візантыю; заключыў мірны дагавор са значнымі набыткамі для Русі (традыцыйныя веды пра паход і дагавор часам аспрэчваюцца).