Гісторыя Польшчы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Феадальная раздробленасць: арфаграфія, typos fixed: вялікакняжацкі → велікакняжацкі using AWB
Радок 220:
7 лістапада [[1918]] у Любліне быў створаны Часовы народны ўрад на чале з І. Дашыньскім. У маніфесце да польскага народа ўрад абвясціў стварэнне Польскай народнай рэспублікі, вынясенне на разгляд будучага Заканадаўчага сейма прапаноў аб адчужэнні буйной зямельнай уласнасці і нацыяналізацыі некаторых галін прамысловасці.
 
[[11 лістапада]] рэгенцкая рада (створаная нямецкімі і аўстрыйскімі ўладамі ў верасні 1917) перадала [[Юзаф Пілсудскі|Ю. Пілсудскаму]] камандаванне польскім войскам, а 14 лістапада – усю ўладу. Па патрабаванні Пілсудскага Часовы ўрад самораспусціўся. У дэкрэце аб вышэйшай уладзе, выдадзеным 22 лістапада, Ю. Пілсудскі быў абвешчаны "часовым начальнікам дзяржавы" з правам распускаць урад. Главой ураду стаў Е. Марачэўскі. Аднак, у сувязі з неабходнасцю пераарыентацыі на Антанту, якая раней прызнала Польскі нацыянальны камітэт, які дзейнічаў з верасня 1917 у Парыжы, была дасягнута дамова з апошнім і ўрад у студзені 1919 узначаліў І. Падзерэўскі, пры гэтым 4-5 студзеня адбылася няўдалая [[Спроба дзяржаўнага перавароту ў Польшчы, 1919|спроба дзяржаўнага перавароту]] Марыянам Янушайціс-Жэготам і князем Яўстафіем Сапегам.
 
28 лістапада 1918 быў прыняты дэкрэт аб выбарах ва Устаноўчы сейм, які ўстанаўліваў усеагульнае, роўнае, прамое выбарчае права пры таемным галасаванні. Выбары ў сейм адбыліся 26 студзеня [[1919]].