Іосіф Вельямін Руцкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Публіцыстыка: clean up з дапамогай AWB
др арфаграфія, стылявыя змены
Радок 2:
{{іншыя значэнні|Руцкі}}
[[File:Jazep Rucki. Язэп Руцкі (XIX).jpg|thumb|]]
'''Іосіф Вельямін -Руцкі''', ва ўніяцкай гістарыяграфіі '''Iосіф IV''', свецкае імя '''Іван Феліксавіч''' (1573 ці {{ДН|||1574}}, маёнт. Рута, Навагрудскі пав. — {{ДС|5|2|1637}}) — [[уніяцтва|уніяцкі]] царкоўны дзеяч, пісьменнік-палеміст, філосаф, педагог, тэолаг.
 
== Біяграфія ==
Радок 31:
Да заслуг І. Руцкага належыць і далучэнне да Уніяцкай Царквы Мінскага Узнясенскага манастыра. Менавіта з яго хадайніцтва Жыгімонт Ваза 30 сакавіка 1613 выдаў Прывілей, паводле якога гэты старажытны куток царкоўнай духоўнасці станавіўся ўніяцкім.
 
Не на апошнім месцы ў дзейнасці І. Руцкага быў і клопат пра навучанне моладзі і падрыхтоўку новых пастараў. Ён не толькі ствараў умовы для паляпшэння навучання ў школцы пры Траецкім манастыры, але і па дамове з каталіцкімі іерархамі накіроўваў моладзь у Нясвіжскі, Калішскі і Пултускі езуіцкія калегіумы, дзе падлеткі мелі магчымасць атрымаць адукацыю еўрапейскага ўзроўню. Пасля некалькіх аўдыенцый у вялікага князя І. Руцкі 31 сакавіка 1613 дастаў Прывілей на заснаванне школ у Мінску, Навагрудку і іншых месцах, падпарпадкаваўшы іх выключна духоўным уладам. У заснаваных навучальных установах, паводле прывілею, прадугледжвалася навучанне пяці мовам — беларускай, польскай, царкоўнаславянскай, грэчаскай і лаціне, а таксама выкладанне цыкла «вызваленых мастацтваў». Да таго ж пазней, у снежні 1615, І. Руцкі дамогся ад папыПапы рымскагаРымскага пацверджання для ўсіх уніяцкіх школ тых правоў, якія мелі езуіцкія калегіумы.
 
Новы этап у жыцці І. Руцкага пачаўся па смерці ўніяцкага мітрапаліта І. Пацея (8.8.1613). ПразнекалькіПраз некалькі дзён пасля пахавання I. Пацея Жыгімонт Ваза выдаў Прывілей, паводле якога новым уніяцкім мітрапалітам прызначаўся менавіта І. Руцкі. 3 гэтым прызначэннем Уніяцкая Царква без забурэнняў і прыкметных змен уступіла ў новы перыяд, які стаў найбольш значным ува ўсёй яе гісторыі. Што асабіста да І. Руцкага, дык ён разам з новым санам атрымаў дадатковыя землі і маёнткі, перадусім тыя, што калісьці належалі М. Рагозу і I. Пацею, а таксама маёнткі ў Навагрудку і Прылепічах.
 
У 1613—1637 Мітрапаліт Кіеўскі і Усяеўсяе Русі, у 1614 зацверджаны булай [[Папа Рымскі|Папы Рымскага]] Паўла V. Арганізатар ордэна [[базыльяне|базыльянаў]].
 
Трыумфу ўніяцтва на абшарах Вялікага Княства Літоўскага перашкодзіла ўзнаўленне ў 1620 г. ерусалімскім патрыярхам Тэафанам Праваслаўнай мітраполіі. У 1621 г. І. В. Вельямін-Руцкі распачаў літаратурную палеміку з праваслаўнымі. Ён апублікаваў два публіцыстычна-палемічныя трактаты — «Падвойная віна» (1621) і «Экзамен абароны» (1621). Літаратурная дыскусія, вядома, не зняла ўсіх пытанняў. Мітрапаліту давялося наладжваць дачыненні з Праваслаўнй Царквой.
 
Пасля працяглых філасофскіх разважанняў І. В. Вельямін-Руцкі прыйшоў да высновы, што напружаныя дачыненні паміж праваслаўнымі і ўніятамі ў Княстве можна грунтоўна ўрэгуляваць толькі праз утварэнне Патрыярхііпатрыярхату ў ВКЛРэчы Паспалітай. Такім чынам, галоўную мэту ўтварэння Патрыярхіі І. В.Іосіф Руцкі бачыў у дасягненні кансалідацыі ўсіх вернікаў усходняга абраду, зліквідаванні інстытуцыянальных і дактрынальных падстаў для грамадскага напружання на рэлігійнай глебе. Праект Патрыярхііпатрыярхату — найвышэйшагаатрымання інстытутапамеснай ўладыЦарквой длянайвышэйшага вернікаў усходняга абрадустатусу — не быў, аднак, з-за шматлікіх прычын ажыццёўлены.
 
== Публіцыстыка ==
І. В. Вельямін-Руцкі актыўна ўдзельнічаў у літаратурнай палеміцы 1620 з [[Мялецій Сматрыцкі|Мялеціем Сматрыцкім]]. У адказ на палемічныя трактаты апошняга выдаў «Падвойную віну» і «Экзамен абароны» (абодва 1621). Пісаў на [[старабеларуская мова|старабеларускай]] і старапольскай мовах. Пакінуў багатую эпісталярную спадчыну. Адстойваючы ідэі хрысціянскага адзінства, І. В. Вельямін-Руцкі выявіў сябе як літаратар, майстар мастацка-публіцыстычнага слова, [[філосаф]] і аналітык. У сваіх творах ён прапанаваў развязванне актуальных пытанняў грамадскага і царкоўнага жыцця.
 
Закранаючы на старонках сваіх твораў праблему ўзаемадачыненняў паміж свецкай і духоўнай уладамі, І. В.Іосіф Руцкі схіляўся на бок дактрыны аб прыярытэтнасці свецкіх уладаў у краіне. У «Падвойнай віне» ён падкрэсліваў: «У многіх хрысціянскіх краінах — Грэцыі, Балгарыі, Сербіі, Валахіі, Масковіі ніхто без дазволу манарха не можа займаць пасады мітрапалітаў і епіскапаў».
 
І. В.Іосіф Руцкі абгрунтоўваў антызаконнасць узнаўлення праваслаўнай мітраполіі ў ВКЛРэчы Паспалітай. У творы «Экзамен Абароны» пісьменнік-палеміст раскрытыкаваў праваслаўную дактрыну, рэзка асудзіў «разбуральную» дзейнасць праваслаўнага святарства. Назваўшы М. Сматрыцкага, аўтара «Абароны Верыфікацыі», чалавекам «абмежаваных здольнасцей», які імкнецца «сцвярджаць ісціну не фактамі і аргументамі, а непрыстойнай лаянкай і абразамі». І. В.Іосіф Руцкі сфармуляваў пяць асноўных антытэзісаў супраць узнаўлення праваслаўнай іерархіі Вялікагаў КнястваРэчы ЛітоўскагаПаспалітай. У сваіх творах пісьменнік даводзіў, што ў ВКЛкраіне здаўна існуе закон, паводле якога менавіта манарх прызначае («прэзентуе») на найвышэйшыя духоўныя пасады ў Княстве, а патрыярх толькі робіць пасвячэнне. Мітрапаліт І. В. Іосіф Вельямін-Руцкі, абураўся дзеяннямі патрыярха Тэафана, выступаў супраць яго з рэзкім пратэстам, называў «парушальнікам спакою», «маскоўскім агентам», і «турэцкім шпіёнам». Ён заклікаў вялікага князя і ўрад любым шляхам спыніць «разбуральную дзейнасць дызунітаў».
 
Пісьменнік-палеміст паслядоўна адстойваў ідэю паяднання ўсіх «вернікаў адзінага народа» на грунце грамадзянскасці. Абураючыся фактамі міжканфесійнай канфрантацыі, ён заклікаў да паразумення, супольнага і мірнага вырашэння спрэчных пытанняў: «Тыя прыкрасці паміж намі, людзьмі адзінага народа і набажэнства, не гвалтоўным і бяздумным наступленнем на нас, як цяпер, не трыбунальскімі, не сеймікавымі, не соймавымі пастановамі, як заклікае Верыфікатар, галасамі і дамаганнем тых і іншых канстытуцый, бо тыя сродкі дагэтуль толькі ўзмацнялі варажнечу. Але толькі з'ехаўшыся ў адзінае месца, і зносінамі супольнымі ў міласці братэрскай, маючы перад вачыма толькі Пана Бога і яго праўду супакоіцца патрэбна».