Малакаі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Artsiom91Bot перайменаваў старонку Востраў Малакаі у Малакаі па-над перасылкай: ВП:НА
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 13:
 
[[Выява:Molokai.jpg|thumb|305x305px|Касмічны здымак Малакаі|alt=Касмічны здымак Малакаі]]
'''Малакаі''' ({{lang-haw|Moloka'i}}) — пяты па велічыні востраў [[Гавайскія астравы|Гавайскага архіпелага]]. Мае даўжыню 61 км і шырыню 16 км. Плошча вострава — 673,4 км². 27-ы па велічыні сярод астравоў [[ЗША]]<ref name="SizeRef">{{cite web|url=http://www.hawaii.gov/dbedt/info/economic/databook/db2004/section05.pdf|title=Table 5.08 - Land Area of Islands: 2000|work=[http://www.hawaii.gov/dbedt/info/economic/databook/db2004/ 2004 State of Hawaii Data Book]|publisher=State of Hawaii|year=2004|accessdate=2007-07-23|archiveurl=http://www.webcitation.org/65oFcgqlw|archivedate=2012-02-29}}</ref>
 
З захаду аддзелены ад вострава [[Оаху]] пралівам Каіві, шырынёй 40 км, з поўдня аддзелены ад вострава [[Ланаі]] пралівам Калохі.
 
Малакаі мае асаблівае месца ў гавайскай культуры і духоўнасці, а таксама лічыцца месцам нараджэння гавайскага танцу ''хула''.
Радок 21:
== Гісторыя ==
 
З сярэдзіны 19га стагоддзя, Малакаі меў благую славу праз лепразорый на паўвостраве Калаўпапа ў паўночнай частцы вострава. Калаўпапа ізаляваны ад рэшты Малакаі аднімі з найвышэйшых акіянскіх скалаў, і таму стаў зручным месцам выгнання ўсіх асобаў, якія мелі найменшае падозранне на праказу. Часта ахвярамі рабіліся нават абсалютна здаровыя жыхары. Малакаі быў вядомы як "месца, адкуль няма звароту", куды людзі дастаўляліся ў клетках без надзеі на лячэнне ці нават простыя санітарныя ўмовы.
 
У 1873 годзе на паўвостраў з Бельгіі прыбыў Айцец Даміян дэ Войстэр (Damian de Veuster) з мэтай палепшыць умовы жыцця хворых. Ён арганізаваў пабудову лякарні, жылля і царквы. Праз некалькі год да яго далучылася Сястра Марыяна Коўп (Marianne Cope). У 1884 годзе Айцец Даміян захварэў на праказу і праз пяць гадоў памёр ва ўзросце 49 гадоў. Сястра Марыяна пазбегла хваробы і працавала на Калаўпапе да 1918 года. Абодва былі кананізаваныя Папай Бенэдыктам XVI, і дагэтуль з'яўляюцца адзінымі святымі Гаваяў. У другой палове 20га стагоддзя былі вынайдзеныя сродкі супраць праказы, і ўсе пацыенты былі паспяхова вылечаныя. Тым не менш, многія захавалі права застацца і жыць на паўвостраве. З іх на цяперашні час засталіся 18 чалавек. Зараз Калаўпапа мае статус нацыянальнага гістарычнага парку з абмежаваным доступам.
Радок 29:
Эканоміка Малакаі грунтуецца ў асноўным на сельскай гаспадарцы: вялізная частка зямель ужываецца пад [[Кукуруза|кукурузу]] і [[Папайя|папайю]]. Значная частка палёў выкарыстоўваецца міжнароднай кампаніяй Мансанта (''Monsanto'') для выпрабавання генетычна мадыфікаваных культураў.
 
Развіццё турызму на Малакаі сустрэла моцны супраціў ад мясцовага насельніцтва, з-за рызыкі страты востравам яго ўнікальнай свяшчэннай і некранутай прыроды. З гэтае прычыны за апошнія дзесяцігоддзі некалькі кампаніяў, што планавалі развіццё вострава ў турыстычным напрамку, былі вымушаныя скасаваць планы і сысці. Зараз востраў мае адзіны гатэль і аэрапорт мясцовага значэння. З акруговым адміністрацыйным цэнтрам на востраве [[Маўі]] яго злучае паром.
 
Малакаі дагэтуль захоўвае найвышэйшы сярод Гавайскіх астравоў узровень беспрацоўя - 12%.<ref>http://themolokainews.com/2011/04/06/molokai-shows-population-decline-over-the-past-decade/</ref>
Радок 38:
 
[[Катэгорыя:Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Заселеныя Гавайскія астравы]]
[[Катэгорыя:Астравы Аўстраліі і Акіяніі]]