Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 33:
|Сайт =
}}
'''Царква Святога Мікалая на Аскольдавай магіле''' — [[храм]] ва [[урочышча | ўрочышчы]] [[Аскольдова магіла]] ([[Кіеў]]), спраектаваны [[Мяленскі Андрэй Іванавіч | Андрэем Мяленскім]] і пабудаваны ў [[1809]] годзе на месцы культавых збудаванняў, якія існавалі на гэтым месцы з [[11 стагоддзе | XI стагоддзя]] і з самага пачатку былі прысвечаны [[Святы Мікалай | Святому Мікалаю]].
 
== Старажытная гісторыя ==
Старажытная Мікольская [[царква]] была пабудаваная не пазней [[10 стагоддзе | Х стагоддзя]] нейкім Ольмам побач са сваім дваром, над магілай [[князь | князя]] [[Аскольд]]а ва [[Угорскае ўрочышча | ўрочышчы Угорскім ]], якое з [[18 стагоддзе | XVIII стагоддзя]] завецца Аскольдавай магілай. Назву царква атрымала па імі, якое прыняў Аскольд пры хрышчэнні ў [[867]] годзе — Мікалай.
 
Некаторы час было распаўсюджана меркаванне пра тое, што да будаўніцтва царквы датычная [[ княгіня Вольга]], а, такім чынам, царква з'яўляецца старажытнай на [[Кіеўская Русь | Русі]]. Узнікла гэтая думка, хутчэй за ўсё, з-за памылкі перапісчыка, які ў свой час замест «Олма» напісаў «Олга». Зрэшты, некаторыя даследчыкі і аўтары прытрымліваюцца процілеглай версіі. Выказана меркаванне, што Ольма — гэта Ольмаш ([[Альмаш]]), хан [[Венгры | уграў]], супольнік Аскольда-Мікалая, які на мяжы [[9 стагоддзе | ІХ]] і [[10 стагоддзе | Х стагоддзя]] пад ціскам [[печанегі | печанегаў]] вывеў [[Арда | арду]] мадзьяр з [[Прычарнамор'я | прычарнаморскіх]] стэпаў у [[Панонія | Панонію]]<ref>''Брайчевський М. Ю.'' Утвердження християнства на Русі. — К.: Наукова думка, 1988.</ref>.
 
У [[971]] годзе царкву Святога Мікалая зруйнаваў сын Вольгі — [[Святаслаў Ігаравіч | Святаслаў]], кіраванне якога звязана з жорсткай [[Паганства | паганскай]] рэакцыяй, пераследам [[Хрысціянства | хрысціян]] і знішчэннем цэркваў. Толькі ў [[990]] годзе князь [[Уладзімір Вялікі | Уладзімір]] зноў пабудаваў тут [[дрэва | драўляны]] храм. У [[1036]] годзе пры царкве заснавалі жаночы [[манастыр]], у якім дажывала свой век маці аднаго з заснавальнікаў [[Кіева-Пячэрская лаўра | Кіева-Пячэрскага манастыра]] [[Феадосій Пячэрскі | прападобнага Феадосія]]. Ён знаходзіўся ці то на самой Аскольдавай магіле, ці то на ўзвышшы над ёй.
 
Існуе паданне, звязанае з падзеяй, якая адбылася ў [[1113]] ў жыцці вялікага князя кіеўскага [[Мсціслаў I Уладзіміравіч | Мсціслава Уладзіміравіча]], сына [[Уладзімір Манамах | Манамаха]]. Вяртаючыся позняй парой з палявання, ён заблукаў у пра[[лес]]е, які пакрываў сабой тэрыторыю сучаснага [[Пячэрск]]а. Шукаючы дарогу з яго, князь нечакана ўбачыў яркае святло, што выпраменьваў абраз [[Святы Мікалай | Святога Мікалая]], размешчаны на высокім пяньку, якраз каля той самай дарогі. У памяць пра цудоўную з'яву князь у [[1115]] годзе заснаваў пры Мікалаеўскай царквы на Аскольдавай магіле (або ператварыў з названага вышэй жаночага) мужчынскі манастыр (або аднавіў пасля разбурэння яго ў [[1096]] годзе [[полаўцы | полаўцамі]]). Праз некаторы час на месцы здарэння, якое адбылося з Мсціславам, з'явілася стоўпападобная [[капліца]] (слуп) з абразам Святога Мікалая, якая паказвала кірунак руху да манастыра на [[Аскольдава магіла | Аскольдавай магіле]].
[[Выява:Аскольдова могила.jpg|thumb|250px|[[Т. Р. Шаўчэнка]]. Аскольдава магіла, [[1846]]]]
Да самога [[Мікольскі Пустынскі манастыр, Кіеў | Мікольскага манастыра]], акружанага густым пустынным лесам, дадаліся назвы Пустынны, Слупскі або Стаўповы. У [[1147]] годзе князь [[Андрэй Багалюбскі]] прыпісаў яго да Кіева-Пячэрскага манастыра. Адноўлены пасля разбурэння, прычыненага [[1240]] годзе манголамі [[хан]]а [[Батый | Батыя]], манастыр у [[15 стагоддзе | XV стагоддзі]] зноў разрабавалі [[Нагайская арда | татары]].
 
Найстаражытная выява царквы Святога Мікалая — драўлянай, з трыма купаламі — захавалася на плане Кіева [[Афанасій Кальнафойскі| А. Кальнафойскага]] ([[1638]]). У канцы [[XVI стагоддзе|XVI стагоддзя]] манастыр быў пэўны час [[Берасцейская унія | уніяцкім]] <ref>[http://askoldova-mohyla.org Прыход УГКЦ св. Мікалая Цудатворца на Аскольдавай магіле]</ref>. З часоў [[мітрапаліт]]а Кіеўскага [[Пётр Магіла | Пятра Магілы]] ён атрымаў ад казацкіх [[гетман]]аў шматлікія ўніверсалы і граматы на валоданне маёнткамі. У прыватнасці, [[Іван Мазепа]] на працягу [[1690]]—[[1696]] гг. за свой кошт пабудаваў на гары над Мікалаеўскай царквой па праекце [[архітэктар]]а [[Восіп Старцаў| Восіпа Старцава]] вялікі каменны 5-купальны [[Мікольскі Вайсковы сабор]], які стаў саборным храмам Мікольскага манастыра. У [[келля | келлі]] вакол яго перасялілася большая частка браціі з тэрыторыі на Аскольдавай магіле, а пад гарой застаўся манастырскі [[цвінтар]] з драўлянай Мікалаеўскай царквой, якая з галоўнай ператварылася ў прыпісную могілкавую.
 
== Новы храм ==
У [[1809]] годзе [[Варонеж|варонежсківаронеж]]скі купец Самуіл Мешчаракоў пажадаў увекавечыць памяць сваёй жонкі, якая памерла ў Кіеве і была пахавана на [[Аскольдава магіла|Аскольдавай магіле]]. З гэтай мэтай ён замовіў [[Андрэй Іванавіч Мяленскі|Андрэю Мяленскаму]] праект мураванай царквы, якая і была пабудавана ў тым жа годзе (пад кіраўніцтвам Васіля Серыкова) за 8000 [[рубель|рублёў]] і асвечана [[1 верасня]] [[1810]] года. Двухпавярховая царква, выкананая ў стылі [[ампір]]у, атрымала форму ратонды, акружанай каланадай тасканскага ордара. Яе вянчаў вялікі паўсферычны купал з [[Ліхтар, архітэктура|ліхтаром]] і маленькай званіцай (у [[1882]] купал храма быў некалькі спрошчаны). [[Тарас Шаўчэнка]] намаляваў яе на адной са сваіх [[акварэль|акварэляў]]. Унутры царквы, у паўпадвальнай крыпце было прадугледжана 77 месцаў для пахаванняў. У [[1816]] годзе царква распісана іканапісцам Білецкім, а ў [[1840]] годзе могілкі закрылі.
 
[[Выява:Askoldova mogyla 2.jpg|thumb|400px|right|Аскольдава магіла з царквой у канцы XIX ст.]]
Радок 59:
Дошку з гэтай гістарычнай фразай павесілі пасля ў адрамантаваным храме. Іншую дошку, з доўгай (і напалову выдуманай) гісторыяй Аскольдавай магілы, пазней павесілі на [[фасад]]зе царквы ў [[1866]] годзе, падчас святкавання 1000-годдзя хрышчэння [[Аскольд]]а. Тады ж па краіне распаўсюдзілася [[легенда]] пра тое, што тут знаходзіцца таксама і яго пахаванне. На пытанне пра гэта багамольцаў ваенныя пісары паказвалі на месца за алтаром храма, дзе было пахаванне невядомага, а пастырскія служкі ўдакладнялі: «Не тут, а пад царквой у склепе».<ref>[http://www.hram.kiev.ua/index.php?mode=books&cat=6&parent=670&id=19 Храми Св. Миколая у Києві]</ref>
 
У [[1856]] годзе царкву зноў распісалі, а ў [[1861]] годзе, на сродкі манастыра, адноўленыя могілкі абнеслі каменнай агароджай з брамай, над якой стварылі [[Надбрамная званіца на Аскольдавай магіле | званіцу]]. Таксама быў пабудаваны мураваны дом святара.
 
На закрытых з [[1845]] года для агульнага карыстання могілках, пачынаючы з другой паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], пачалі хаваць самых жыхароў [[Кіеў|Кіева]]. Зразумеўшы, што ад гэтага можна мець немалую выгаду, манастырскае начальства стала практыкаваць шырокі распродаж месцаў на іх, а ў пачатку [[1880]]-х гадоў увяло нават пасаду наглядчыка, першым з якіх апынуўся іераманах бацька Рафаіл. Ён шмат зрабіў для таго, каб захаваць і зацвердзіць звычай прыбіраць магілы і ўтрымліваць іх у належным стане, ператвараючы гэта змрочнае месца ў прывабны куток горада.
Радок 96:
* [http://pupils.rl.kiev.ua/2004/gladyshev_komarov/park.html#1 Славутасці Кіева]
* [http://www.hram.kiev.ua/index.php?mode=books&cat=6&parent=670&id=19 Храми Св. Миколая у Києві]
 
[[Катэгорыя:Гісторыя Кіева]]
[[Катэгорыя:Храмы УГКЦ]]
[[Катэгорыя:Грэкакаталіцкія храмы Кіева]]
[[Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Цудатворца|ККіеў]]
[[Катэгорыя:Праекты А. І. Мяленскага|Святога Мікалая на Аскольдавай магіле]]
[[Катэгорыя:Збудаванні Украіны ў стылі барока]]