VI Усебеларускі з’езд Саветаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычны перанос катэгорыі
афармленне, вікіфікацыя
 
Радок 1:
'''Шосты Усебеларускі з’езд Саветаў''' ''(надзвычайны) рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў''. Адбыўся [[13 сакавіка|13]][[16 сакавіка]] [[1924]] г. у [[Мінск]]у.

== Прадстаўніцтва на з’ездзе ==
Прысутнічала 249 дэлегатаў з рашаючым і 156 з дарадчым голасам.

== Парадак дня: ==
* міжнароднае і ўнутранае становішча СССР ([[Міхаіл Іванавіч Калінін|М. І. Калінін]]);
* расшырэнне межаў БССР і задачы савецкага будаўніцтва ([[Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў|А. Р. Чарвякоў]]);
* адміністрацыйна-гаспадарчы падзел БССР ([[А. І. Адамовіч]]);
* заснаванне Беларускага сельскагаспадарчага банка ([[Нічыпар Лукіч Аксючыц|Н. Л. Аксючыц]]);
* пытанні [[Канстытуцыя БССР|Канстытуцыі БССР]] ([[Адольф Хрыстафоравіч Гетнер|А. Х. Гетнер]]);
* выбары [[ЦВК БССР]] ([[Вацлаў Антонавіч Багуцкі|В. А. Багуцкі]]).
 
== Рашэнні з’езда ==
З’езд сабраўся ў надзвычайным парадку для вызначэння шляхоў развіцця рэспублікі пасля 1-га ўзбуйнення БССР. Меў важнае прапагандысцкае міжнароднае значэнне і павінен быў, паводле слоў Чарвякова, прадэманстраваць, «якім чынам ва ўмовах Савецкай дзяржавы вырашаюцца пытанні, невырашальныя ва ўмовах буржуазнай дзяржавы». З’езд намеціў чарговыя задачы: правядзенне па ўсёй тэрыторыі БССР адзінага закона аб землекарыстанні, павышэнне прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы, ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва і інш. Разгледжана пытанне аб новым адміністрацыйнам падзеле БССР, даручана ЦВК рэспублікі ажыццявіць раянаванне не пазней пачатку новага бюджэтнага года ([[1 кастрычніка]] [[1924]] г.). З’езд даручыў ЦВК унесці на разгляд [[VII Усебеларускі з’езд Саветаў|VII Усебеларускага з’езда Саветаў]] праект новай Канстытуцыі БССР, змяніў некаторыя канстытуцыйныя нормы, у прыватнасці, адмяніў сумяшчэнне ў адной асобе пасад старшынь ЦВК і [[СНК БССР]], устанавіў склад Прэзідыума ЦВК БССР з 9 чалавек. Прыняў пастановы «Аб беларускім сельскагаспадарчым банку», «Аб амністыі», «Аб увекавечанні памяці У.І.Леніна». З’езд выбраў ЦВК БССР з 120 членаў і 30 кандыдатаў.
 
== Літаратура ==