Юры Туронак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Сын лекара, беларускага грамадскага дзеяча [[Браніслаў Туронак|Браніслава Туронка]]. Нарадзіўся [[27 красавіка]] [[1929]] г. у Вільні. [[2 чэрвеня]] быў ахрышчаны (хросныя — мамін швагер Адольф Валентыновіч і сястра бацькі Фартуната Вайніловіч) ў парафіяльным касцёле ў [[Старыя Дукшты|Старых ДукштахДукшт]]ах кс. [[Зянон Буткявічус|Зянонам БуткявічусамБуткявічус]]ам, дзе быў памылкова аформлены метрыковы запіс, паводле якога Ю. Туронак нарадзіўся [[26 красавіка]] ў [[Горад Дукштас|Дукштах]].
 
У маі [[1942]] г. скончыў Дукштанскую пачатковую школу. У верасні 1942 г. спрабаваў паступіць у праектаваную літоўскую гімназію ў [[Гарадскі пасёлак Відзы|Відзах]], але з-за недастатковасці кандыдатаў гімназія не адкрылася. Пасля чаго без уступных экзаменаў паступіў у Першую віленскую гімназію, дзе на працягу месяца настаўнікі правяралі падрыхтаванасць Ю. Туронка да заняткаў. У выніку, [[27 кастрычніка]] [[1942]] г., атрымаў статус вучня гімназіі. Але ў верасні [[1945]] г., не скончыўшы гімназію, сумесна з маці, бабуляй, братамі Андрэем і Міхасём пераехалі на Беласточчыну.