Лібава-Роменская чыгунка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Гл. таксама, арфаграфія, пунктуацыя
Радок 12:
[[Выява:Belarus-Minsk-Kiraw street 11.jpg|thumb|right|260px|Будынак упраўлення Лібава-Роменскай чыгункі ў Мінску ([[Вуліца Кірава, Мінск|вул. Кірава]] 11)]]
 
'''Лібава-Роменская чыгунка''' — чыгуначнайчыгуначная лінія, якая ў [[1877]]—[[1919]] [[год|гады]] звязвала беларускія губерні [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]] з партамі [[Балтыйскае мора|Балтыйскага мора]] і [[Украіна]]й.
 
Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расійскіх чыгунак у [[1856]] годзе, але тады яна не была пабудавана праз адсутнасць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынеру фон Меку. Казной чыгунка выкуплена [[1 мая]] [[1891]] года.
Радок 21:
Скразны рух цягнікоў ад Лібавы да места [[Ромны]] пачаўся [[15 ліпеня]] [[1874]] года. На тэрыторыі Беларусі дарога перакрыжоўвалася ў Мінску з [[Маскоўска-Брэсцкая чыгунка|Маскоўска-Брэсцкай]], у [[Жлобін]]е з [[Пецярбургска-Адэская чыгунка|Пецярбургска-Адэскай]], у Гомелі з [[Палескія чыгункі|Палескімі]] чыгункамі. Буйнымі чыгуначнымі станцыямі на Беларусі з'яўляліся [[Станцыя_Беразіна|Беразіна]], [[Бабруйск]], [[Гомель]], [[Жлобін]], [[Мінск]], [[Маладзечна]].
 
Важнае значэнне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 [[пуд]]оў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў [[1890]] годзе. было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор з іх склаў 1 281 144 руб. У [[1896]] годзе было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У [[1910]] годзе было перавезена 3,5 млн пасажыраў і 355 млн пудоў грузаў.
 
Лібава-Роменская чыгунка ў [[1911]] годзе налічвала 444 паравозы, 439 пасажырскіх і 11 632 грузавыя вагоны. Разам з Маскоўска-Брэсцкай, Рыга-Арлоўскай і Палескімі чыгункамі яна садзейнічала развіццю прамысловасці, [[горад|гарадоў]], рыначных адносін на Беларусі.
 
Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] [[1917]] года дарога была нацыяналізавана і падпарадкавана Наркамату шляхоў зносін [[РСФСР]]. У [[1920]]—[[1921]] гадах частка Лібава-Роменскай чыгункі адышла да [[Латвія|Латвіі]], [[Літва|Літвы]] і [[Польшча|Польшчы]].<ref>{{Крыніцы/Памяць/Мінск|2к}} С. 41—42</ref>
 
== Гл. таксама ==
* [[Вуліца Лібава-Роменская (Мінск)|Вуліца Лібава-Роменская]]
 
{{зноскі}}