Вацлаў Ластоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Прапушчаная дужка
Радок 47:
3 1919 член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў ([[БПС-Р]]). У снежні [[1919]] узначаліў Кабінет міністраў [[Народная рада БНР|Народнай рады БНР]]. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым [[1920]]; пераехаў у Рыгу, потым у [[Коўна]]. Разам з [[Т. Грыб]]ам, [[К. Дуж-Душэўскі]]м, [[А. Цвікевіч]]ам і інш. ўвайшоў у Камітэт загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. Пасля падпісання папярэдніх умоў міру паміж Савецкай Расіяй і Польшчай (кастрычнік 1920) у афіцыйным пасланні мірнай канферэнцыі ў [[Парыж]]ы прасіў краіны Антанты аказаць дапамогу ўраду БНР. [[20 кастрычніка]] 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўнінтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У сувязі з разыходжаннямі па пытаннях тактыкі Камітэта замежных груп і ЦК БПС-Р (П. Бадунова, Я. Мамонька) на з'ездзе БПС-Р у Мінску ў снежні 1920 выключаны з партыі беларускіх эсэраў, якія на савецкай тэрыторыі ў гэты час падтрымлівалі савецкую ўладу. Удзельнік Першай Усебеларускай канферэнцыі ў Празе (верасень 1921), якая прызнала ўрад Луцкевіча адзіным законным беларускім урадам. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. [[20 красавіка]] [[1923]] падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве.
 
У 1923—1927 выдаваў часопіс [[Крывіч (1923)|«Крывіч»]], надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў «Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925» (разам з [[К. Дуж-ДушэўскімДушэўскі]]м, А. Ружанцовым). Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны [[Інбелкульт]]ам на акадэмічную[[Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі|Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі]] (лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі Іі выступіў прыхільнікам кірылічнага шрыфту. Пад націскам неспрыяльных абставін (літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне «Крывіча» і Беларускі цэнтр у Коўне, палітычны пераварот 17 снежня [[1926]] у Літве) у красавіку 1927 пераехаў у [[БССР]].
 
Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік [[БелАН]]. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў «Працы кафедры этнаграфіі», працаваў у «Камісіі жывой беларускай мовы», уваходзіў у «Камісію па ахове помнікаў старасвтечыны ў БССР». Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з іх знойдзены [[Крыж Ефрасінні Полацкай]].
 
Пастановамі СНК БССР 20 лістапада [[1929]] вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня [[1930]] арыштаваны ДПУ БССР па справе [[Саюз вызвалення Беларусі, справа|«Саюза вызвалення Беларусі»]]. Утрымліваўся ў турмах [[Масква|Масквы]] і Мінска. Пастановай Калегіі ДЦПУ СССР 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў[[Мінск]]а. 6 снежня 1930 пазбаўлены звання акадэміка. Фармальнай прычынай стала публікацыя артыкула [[Я. СтанкевічаСтанкевіч]]а «Дыспалаталізацыя і ў беларускай мове» (1928) у «Запісках аддзела гуманітарных навук», выдадзеных Інбелкультам. Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 высланы на 5 гадоў у [[Саратаў]]. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў біблітятэкі Саратаўскага універсітэтаўніверсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня [[1937]]. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі». Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня [[1988]]; па другім — 16 верасня [[1958]]. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у [[1990]].
 
== У палітыцы ==