Трыццацігадовая вайна: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, перанесена: фальцск → фальцк (4) з дапамогай AWB
Радок 77:
'''Трыццацігадовая вайна''' — ваенны канфлікт за [[Гегемонія|гегемонію]] ў [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] і [[Еўропа|Еўропе]], які доўжыўся з 1618 па 1648 год і закрануў у той ці іншай ступені практычна ўсе еўрапейскія краіны. Вайна пачалася як рэлігійнае сутыкненне паміж [[Пратэстанцтва|пратэстантамі]] і [[Каталіцтва|каталікамі]] [[Свяшчэнная Рымская імперыя|імперыі]], але затым перарасла ў барацьбу супраць дамінавання [[Габсбургі|Габсбургаў]] у [[Еўропа|Еўропе]]. Канфлікт стаў апошняй буйной [[Рэлігійныя войны|рэлігійнай вайной]] у Еўропе і спарадзіў [[Вестфальская сістэма міжнародных адносін|вестфальскую сістэму міжнародных адносін]].
 
Вайна пачалася пасля [[Пражская дэфенестрацыя|Пражскай дэфенестрацыі]] 23 мая 1618 года, якая адзначыла сабой пачатак [[Паўстанне чэшскіх саслоўяў|паўстання чэшскіх саслоўяў]], накіраванага супраць спроб [[Рэкаталізацыя|рэкаталізацыі]] з боку чэшскага караля, які належаў да дому Габсбургаў. Баявыя дзеянні, якія рушылі ў след за гэтым, дзеляць на чатыры буйныя перыяды, якія завуцца па асноўных праціўніках імператара: чэшска-пфальцскіпфальцкі, дацкі, шведскі і франка-шведскі. Дзве спробы спынення канфлікту — [[Любекскі мір]] (1629) і [[Пражскі мір, 1635|Пражскі мір]] (1635) — скончыліся беспаспяхова, паколькі не ўлічвалі інтарэсаў усіх прама ці ўскосна зацікаўленых бакоў. Гэта ўдалося толькі ўсееўрапейскаму Вестфальскаму мірнаму кангрэсу (1641—1648). [[Вестфальскі мір]] 24 кастрычніка 1648 года зафіксаваў новы баланс сіл паміж імператарам [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] і [[Імперскія саслоўі|імперскімі саслоўямі]] і вызначыў канстытуцыйныя рамкі, якія дзейнічалі ў імперыі да яе распаду ў 1806 годзе. [[Рэспубліка Злучаных правінцый]] і [[Швейцарскі саюз]] сталі незалежнымі дзяржавамі і выйшлі са складу імперыі.
 
Баявыя дзеянні Трыццацігадовай вайны адбываліся ў [[Цэнтральная Еўропа|Цэнтральнай Еўропе]], галоўным чынам на тэрыторыі сучаснай [[ФРГ|Германіі]]. Як самі баявыя дзеянні, так і выкліканыя імі [[Масавы голад|голад]] і [[Эпідэмія|эпідэміі]] спустошылі цэлыя рэгіёны. У [[Паўднёвая Германія|Паўднёвай Германіі]] вайну перажыла толькі траціна насельніцтва. Шматлікім абласцям спатрэбілася больш за [[стагоддзе]], каб аправіцца ад наступстваў выкліканага вайной эканамічнага і сацыяльнага заняпаду.
Радок 95:
 
== Ход вайны ==
=== Чэшска-ПфальцскіПфальцкі перыяд ===
 
Пасля разрыву з Габсбургамі ў Багеміі было сфарміравана ўрад — дырэкторыю ў складзе 30 дырэктараў, на чале якіх стаў Вацлаў Вільгельм з Рупы, галоўнакамандуючым быў прызначаны граф Генрых Турн. Дырэкторыя запрасіла на чэшскі трон лідара Евангелічнай Уніі Фрыдрыха V, курфюрста ПфальцскагаПфальцкага, зяця англійскага караля Якава І. Паўстанцы, рэальна ацэньваючы свае магчымасці, чакалі дапамогі з двух магутных ачагоў пратэстантызму ў Еўропе: Англіі і Нідэрландаў, а таксама пратэстанцкіх княстваў-суседзяў.
 
У 1619 годзе Нідэрланды прафінансавалі фарміравання ўзброеных атрадаў Мансфельда. Дапамогу чэхам таксама дала Сілезія, якая ўзяла пад кантроль мяжу з каталіцкай Польшчай, адкуль планіравалася ўзброеная інтэрвенцыя. Англія заняла чакальную пазіцыю. Мараўская шляхта на чале з Карлам Жэратынам выступіла за мірнае рашэнне канфлікту з Габсбургамі і адмовілася даць паўстанцам ваенную дапамогу.
Радок 111:
Вынікам вайны стала ўціхамірванне Чэхіі: імперскі ваенны трыбунал пакараў смерцю больш за 600 прадстаўнікоў чэшскай шляхты. Каля 500 буйных маёнткаў, тры чвэрці ўсёй тэрыторыі Чэхіі, змянілі уласнікаў. Становішча сялян асабліва не змянілася, але новыя ўладальнікі скарысталіся момантам і адабралі ў сялян частку зямель. Пратэстанцкае набажэнства было забаронена. Чэшская мова пры набажэнствах заменена на латынь, было адменена дзень памяці Яна Гуса. Універсітэт быў аддадзены пад апеку езуітаў. Былі канфіскаваныя маёнткі пратэстантаў і раздадзеныя нямецкім дваранам. Справаводства цалкам пераведзена на нямецкую мову, парламент практычна страціў сваё значэнне і склікаўся па жаданні імператара. У дадатак, Фердынанд II адмяніў выбары караля і абвясціў сваю ўладу ў Чэхіі спадчыннай. Чэхія страціла аўтаномію і стала радавой спадчынай Габсбургаў. У выніку вайны і эпідэмій насельніцтва Чэхіі скарацілася з 4 мільёнаў чалавек у пачатку XVII стагоддзя, у 700 000 у сярэдзіне стагоддзя. Першая фаза вайны завяршылася, калі Бетлен Габар падпісаў мір з імператарам у студзені 1622 года, атрымаўшы тэрыторыі ва Усходняй Венгрыі.
 
Некаторыя гісторыкі вылучаюць перыяд Трыццацігадовай вайны паміж 1621-1625 гадамі, як ПфальцскіПфальцкі перыяд. Заканчэнне дзеянняў на ўсходзе (у Чэхіі) азначала вызваленне імперскіх войскаў для дзеянняў на захадзе, а ў прыватнасці ў Пфальцы. Пасля ўціхамірвання Чэхіі войскі імператара пачалі баявыя дзеянні з пратэстантамі ў Германіі, і прыступілі да акупацыі Пфальца. Рэшткі пратэстанцкай арміі на чале з Мансфельдам адышлі ў Данію. Пфальц апынуўся ў руках імператара. У бітве пры Штадтлоне 6 жніўня 1623 года апошнія сілы пратэстантаў былі разбітыя. Ацалела ледзь траціна з 21000-най пратэстанцкай арміі. Пазбаўленая харчоў, кіраўніцтва і грошай яна была асуджаная. Параза выклікала распад Евангелічнай уніі і страту Фрыдрыхам V ўсіх яго уладанняў і тытула курфюрста. Фрыдрыха выгналі з Свяшчэннай Рымскай Імперыі. У выгнанні ён паспрабаваў заручыцца падтрымкай Нідэрландаў, Даніі і Швецыі. Першы перыяд вайны скончыўся пераканаўчай перамогай Габсбургаў.
 
=== Дацкі перыяд ===