Менеджмент: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Менеджмент''' ({{lang-en|management}} — кіраванне, загадванне, арганізацыя) — сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і формаў кіравання [[Вытворчасць|вытворчасцю]] ва ўмовах [[Рыначная эканоміка|рыначнай эканомікі]].
 
Сучасны менеджмент узнік ўу пачатку XX ст. ўу [[ЗША]]. Яго сутнасцю з'яўляецца пошук аптымальных рашэнняў і распрацоўка эфектыўных метадаў рэалізацыі прадукцыі. Правільнае і своечасова прынятае рашэнне з'яўляецца вызначальным фактарам выжывання прадпрыемстваў ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы. Важнае значэнне маюць нестандартныя, творчыя рашэнні.
 
Аб'ектамі кіравання на фірме з'яўляюцца тры кампаненты: матэрыяльна-рэчавы (прадукцыя, абсталяванне і інш.), інфармацыйны (дакументы, праекты, праграмы і інш.) і чалавечы — асабовы. Менавіта з гэтага пачынаецца комплекснае кіраванне якасцю — сучасная форма менеджменту. У яе аснове ляжаць наступныя прынцыпы: ясная стратэгія фірмы і свабода пошуку ў яе межах; інтэграцыя асабістых інтарэсаў і мэт даследаванняў; стварэнне пэўнай сістэмы (фармальнай і нефармальнай) збору спецыялізаванай інфармацыі знешніх сувязей, абмену персаналам і ўнутры, і паміж фірмамі, актыўнага пошуку новых ідэй; сістэма матывацыі, заснаваная на задаволенасці працай, на яе адпаведнасці асабістым інтарэсам, прэстыжы і грамадскай ацэнцы руху па службе (адміністрацыйнай і прафесіянальнай), матэрыяльным стымуляванні, якое залежыць ад канчатковых вынікаў дзейнасці.