Іван Дзяменцьевіч Чэрскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне
Радок 27:
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Вучыўся ў [[Віленскі шляхецкі інстытут|Віленскім шляхецкім інстытуце]] (1860-63). Удзельнічаў у [[паўстанне 1863-1864|паўстанні 1863—1864 гадоў]], за што быў выключаны з 4-га курса, пазбаўлены дваранства, грамадзянскіх правоў і высланы ў [[Сібір]] салдатам. Быў асуджаны на бестэрміновую ссылку, пакаранне адбываў у [[Омск]]у.
 
Гады, якія Чэрскі правёў у ссылцы, сталі гадамі вывучэння прыродазнаўчых навук. У 1869  г. у сувязі з абвастрэннем хваробы сэрца быў пераведзены на вольнае пасяленне. У 1871  г. быў запрошаны Сібірскім аддзелам імператарскага [[Рускае геаграфічнае таварыства|Рускага геаграфічнага таварыства]] ў [[Іркуцк]], дзе працаваў пад кіраўніцтвам [[Аляксандр Чаканоўскі|А. Чаканоўскага]].
 
Пасля амністыі з жонкай і сынам у 1885  г. па запрашэнні Санкт-Пецярбургскай Акадэміі Навук пераехаў у [[Пецярбург]], дзе абагульніў геолага-геаграфічныя веды па Сібіры.
 
У 1891  г. І. Чэрскі ўзначаліў экспедыцыю ў раён рэк [[Калыма]] і [[Індыгірка]]. Адчуваючы сябе блага, ён аднак кіраваў экспедыцыяй, вёў запісы, дыктаваў жонцы і сыну свае назіранні. Прасіў іх абавязкова скончыць экспедыцыю і ўсе калекцыі і запісы перадаць у Пецярбург. Памёр у нізоўях Калымы, у пасёлку Калымскі каля вусця ракі [[Амалон]].
 
== У навуцы ==