Максім Танк: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др Праўкі аўтарства 93.85.43.135 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства 178.172.188.10
Тэг: Адкат
Радок 1:
{{Пісьменнік
|Імя = Максім Танк
|Арыгінал імя =
|Фота = MTank.jpg
|памер = 200px
|апісанне =
|Імя пры нараджэнні= Яўген Іванавіч Скурко
|Псеўданімы = Максім Танк
|Род дзейнасці =
|Дата нараджэння =
|Месца нараджэння =
|Грамадзянства = {{Сцяг Расіі|20px}} [[Расія]]<br />{{Сцяг Польшчы|20px}} [[Польшча]]<br />{{Сцяг СССР|20px}} [[СССР]]<br />{{Сцяг Беларусі|20px}} [[Беларусь]]
|Дата смерці =
|Месца смерці =
|Жанр = [[верш]]
|Кірунак = [[сацыялістычны рэалізм]]
|Дэбют = 1931 год
|Мова твораў = [[беларуская мова|беларуская]]
|Узнагароды =
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}} {{Медаль Серп і Молат}}
{{!}}}
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Леніна}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Леніна}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Леніна}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Леніна}}
{{!}}}
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Чырвонага Сцяга}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Дружбы Народаў}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені}}
{{!}}}
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга}}{{!}}{{!}}{{Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга}}
{{!}}}
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ордэн Адраджэння Польшчы 4 ступені}}
{{!}}}
| Прэміі =
{{{!}} style="background: transparent"
{{!}}{{Ленінская прэмія|1978}}{{!}}{{!}}{{Сталінская прэмія|1948}}
{{!}}}
}}
[[Выява:MaksimTank Signature.jpg|thumb|справа|250пкс|Аўтограф Максім Танка]]
 
'''Максі́м Танк''', сапр.: '''Яўге́н Іва́навіч Скурко́''' ({{ДН|17|9|1912}}, [[Пількаўшчына|в. Пількаўшчына]], {{месца нараджэння|Вілейскі павет|у Вілейскім павеце}}, [[Віленская губерня]], [[Расійская імперыя]], цяпер {{Месца нараджэння|Мядзельскі раён|у Мядзельскім раёне}} [[Беларусь]] — {{ДС|7|8|1995}}, {{МС|Мінск}}, [[Беларусь]]; Іншыя псеўданімы: ''Аўгень Бура''; ''А.Граніт'') — беларускі і савецкі [[паэт]], [[перакладчык]], грамадскі дзеяч. Класік [[Беларуская літаратура|беларускай літаратуры]]<ref name="Рагойша">{{кніга|аўтар =[[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|Рагойша, В.П.]] |частка =Танк Максім |загаловак =Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад рэдакцыяй [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. В. Мальдзіса]] |выданне =Мн. |месца = |выдавецтва =Беларуская Энцыклапедыя |год = 1995|том =6. Талалай — Яфімаў |старонкі =8—10 |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}</ref>.
 
Радок 6 ⟶ 47:
 
=== Паходжанне ===
[[Файл:Пількаўшчына. Родная хата М.Танка, зараз яго музей (01).jpg|міні|злева|Хата ў [[Пількаўшчына|Пількаўшчыне]], дзе нарадзіўся М. Танк, цяпер яго музей]]
Прадзеда Максіма Танка звалі Марк, ён быў адным з заснавальнікаў вёскі Пількаўшчына. Жыў бедна, і даводзілася шмат працаваць. Дзеда звалі Хвёдар (Фёдар) Скурко, яго жонку — Улляна (пам. у 1936 г., ва ўзросце каля 80 гадоў). Хвёдар Маркавіч Скурко быў заўзятым паляўнічым. Яго не ўзялі ў салдаты, бо валасны старшыня, які часта ласаваўся яго дзічынай, вызваліў хлопца ад службы. Апроч таго лячыў людзей ад змяінага ўкусу, добра ведаў розныя лекавыя травы, дапамагаў хворым. Дажыў да 82 гадоў. Пасля сябе пакінуў каля шасці дзесяцін зямлі, разам з лесам і сенакосам, і дванаццаць дзяцей. Засталіся звесткі толькі пра трох сыноў: Івана, Фадзея і Ціхана. Сем'і дачок Паліны і Соф'і былі рэпрэсіраваны і вывезены ў Сібір
<ref name="Мядзель">{{cite web| author =| date =| url = http://myadel.minsk-region.by/ru/zhyccevy_tvorchy_shlyah-ru/| title = Жыццёвы i творчы шлях Максiма Танка| work = |publisher =Мядзельскі раёны выканаўчы камітэт| accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>.
Радок 14 ⟶ 56:
 
=== Дзяцінства. Школьныя і гімназійныя гады ===
[[Выява:Tank-Skurko1930.jpg|thumb|злева|270пкс|Дзед Хвёдар (сядзіць у цэнтры) і баба Улляна з нашчадкамі: у другім шэрагу стаяць сястра Максіма Танка Вера, бацька Іван, сам паэт. Побач з дзядамі — сястра Мілка і брат Федзя. 1930-я гады.]]
Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) нарадзіўся 17 верасня 1912 года у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна Менскай вобласці. У 1914 годзе Домна Іванаўна з двухгадовым сынам Жэням на руках далучылася да бежанцаў, якія былі вымушаны бегчы ў глыб Расіі. На Дзвінскім вакзале бацька выпадкова сустрэў Яўгена. Салдаты знайшлі для іх месца ў адным з эшалонаў, і сям'я на цягніку эвакуіравалася ў Маскву, дзе ён пазней пайшоў у школу<ref name="Танк">{{cite web| author =| date =| url = http://maksimtank.ru/content/biyagrafiya-maksima-tanka| title = Біяграфія Максіма Танка | work = |publisher =Паэтычная старонка Максіма Танка | accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}</ref>. У Маскве сям'я пражыла з 1914 па 1922 год. Маці падрабляла прыбіральшчыцай у доме палкоўніка, затым — святара, пазней перайшла на працу на ваенны завод.
 
Сям'я жыла на Ціхвінскай вуліцы. На той жа вуліцы знаходзілася школа, у якую ён і пайшоў. У школе вучыўся старанна, адзначаўся настаўніцай за кемлівасць і добрыя поспехі. Завучваў багата на памяць вершаў, некаторыя перапісваў у свае сшыткі. Ведаў значна больш за сваіх аднакласнікаў. Першая прачытаная ім кніга пакінула вялікае ўражанне. Гэта была «Вечары на хутары бліз Дзіканькі» [[Мікалай Васільевіч Гогаль|М. Гогаля]], а таксама вершы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|А. Пушкіна]], [[Міхаіл Юр'евіч Лермантаў|М. Лермантава]], [[Мікалай Аляксеевіч Някрасаў|М. Някрасава]], [[Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]]<ref name="Мядзель" />.
[[Выява:Jawgen@VeraSkurko.jpg|thumb|справа|170пкс|Яўген і Вера Скурко. Масква, 1922]]
 
Паводле ўмоў [[Рыжскі мір|Рыжскага міру]] частка Беларусі адышла да Польшчы, і яго родная Пількаўшчына апынулася за мяжой. Падавалася, што пра вяртанне не магло быць і гаворкі. Але страшэнны голад, які ў 1921—22 гадах ахапіў Расію, шмат каго з эмігрантаў вымусіў шукаць дарогі дадому. У 1922 годзе сям'я падалася на радзіму. Школа, у якой яму трэба было вучыцца, была польскай, але з нагоды таго, што польскай мовы хлопчык не ведаў, гэты год яму давялося сядзець дома. У вольную часіну бацька вучыў сына чытаць па-польску. У 1923 годзе Жэня пайшоў у Шкленікоўскую пачатковую школу. Не гледзячы на тое, што навучанне вялося па-польску, хлопчык стаў лічыцца лепшым вучнем, атрымліваў выдатныя адзнакі, стараўся браць цікавыя кніжкі са школьнай бібліятэкі<ref name="Мядзель" />. Зімой вучыўся, а летам пасвіў кароў.
 
Радок 27 ⟶ 70:
 
=== Падпольная дзейнасць ===
[[Выява:Maksim Tank v tyurme Lukishki.jpg|thumb|злева|250пкс|Максім Танк у турме [[Лукішская турма|Лукішкі]], 1932 г.]]
Напачатку 1930 гадоў Яўген Скурко прымаў удзел у падпольнай камсамольскай рабоце. 27 красавіка 1932 года за ўдзел у выданні першага (і адзінага) нумара беларускага літаратурна-палітычнага «Часопіса для ўсіх», а таксама за падпольную дзейнасць быў арыштаваны і трапіў у [[Вільнюс|віленскую]] турму [[Лукішская турма|Лукішкі]], у якой месяц адбыў у зняволенні. Восенню 1932 года нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу і трапіў у Мінск у надзеі прадоўжыць вучобу. У Мінску таксама далучыўся да падпольнай дзейнасці. Тут яго арыштоўваюць і два тыдні трымаюць пад вартай. З ім праводзяць «сяброўскія гутаркі», вядуць допыты, а пасля дэпартуюць назад<ref name="НПБ">{{cite web| author =| date =19 кастрычніка 2015| url = http://delaemvmeste.by/narodnyie-poeta-belarusi-maksim-tank/| title =Народные поэты Беларуси. Максим Танк | work = |publisher =| accessdate = 7 красавіка 2015| lang =ru}}</ref>.
 
Радок 48 ⟶ 92:
 
Максім Танк пачаў пісаць вершы будучы гімназістам, у другой палове 1920-х гадоў. Дэбютаваў у друку ў 1931 годзе. Падчас навучання ў Віленскай гімназіі разам з аднакласнікам, паэтам і мастаком Я. Гарохам выдаў рукапісны часопіс «Пралом», дзе пад псеўданімам А. Граніт надрукаваў свае першыя вершы. Яго творы з гэтага часопіса ўзялі для «Хрэстаматыі заходнебеларускай літаратуры». У 1932 годзе малады паэт Яўген Скурко актыўна супрацоўнічаў у нелегальным друку: у «Праломе», у камуністычным «Часопісе для ўсіх», у газетах-аднадзёнках «На пераломе» і «Беларускае жыццё». У газеце «Беларускае жыццё» (за 7 красавіка 1932 года, [[Львоў]]) упершыню з'явіўся псеўданім Максім Танк, пад вершам «Заштрайкавалі гіганты-коміны»<ref name="Рагойша" />.
[[Выява:VastryceZbroju.jpg|thumb|злева|180пкс|Вокладка зборніка вершаў «Вастрыце зброю», 1945 г.]]
 
У канцы 1933, падчас зняволення ў турме, выдаваў пры падтрымцы палітвязняў рукапісны часопіс «Краты» (усяго было выдадзена выйшла 6 нумароў), у якім збылі змешчана і яго вершы, і творы іншых зняволеных паэтаў ([[Піліп Сямёнавіч Пестрак|П. Пестрака]], [[Валянцін Паўлавіч Таўлай|В. Таўлая]] і інш.). У другой палове 1930-х гадоў вёў «Беларускую калонку» ў польскім выданні {{нп5|Poprostu|«Poprostu»|pl|Poprostu}}, загадваў літаратурным аддзелам у газеце «[[Наша воля (1927)|Наша воля]]», супрацоўнічаў у «[[Беларускі летапіс (1933)|Беларускім летапісе]]», у часопісе «[[Калоссе (1935)|Калоссе]]». У гэтых і іншых выданнях друкаваў свае вершы, апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы.
 
Радок 59 ⟶ 103:
У ваенныя гады паэт працаваў ў газеце «[[За Савецкую Беларусь (1941)|За Савецкую Беларусь]]», якую рэдагаваў [[Міхась Лынькоў|М. Лынькоў]], агітплакаце «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]», стварыў і апублікаваў паэму «Янук Сяліба» (1943), зборнікі вершаў «Вастрыце зброю» і «Праз вогненны небасхіл» (1945), якія склалі патрыятычныя творы ваенных гадоў. Пасля вайны М. Танк працаваў у часопісе «[[Вожык, часопіс|Вожык]]». 3 1948 па 1966 год Максім Танк працаваў галоўным рэдактарам часопіса «[[Полымя (1922)|Полымя]]». З 1966 па 1990 год працаваў спачатку першым сакратаром, затым старшынёй [[Саюз пісьменнікаў Беларусі|Саюза пісьменнікаў Беларусі]].
 
=== Ацэнка і значнасць творчасці ===
== Ушанаванне памяці ==
За шэсць дзесяцігоддзяў паэзія Максіма Танка прайшла пэўную ідэйна-мастацкую эвалюцыю. На яго творчасць аказала уплыў грунтоўнае веданне беларускага фальклору, творчая вучоба ў класікаў беларускай, рускай, украінскай і польскай літаратур. Ад творчага вучнёўскага пераймання паэт даволі хутка перайшоў да самастойнага мастацкага выраза і мыслення.
[[Выява:TankKartka.jpg|thumb|справа|180пкс|Асабістая картка сябра Саюза савецкіх пісьменнікаў СССР, запоўненая ўласнаручна Максімам Танкам]]
Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР Максім Танк падключыўся да грамадскіх і культурных працэсаў, што адбываліся ў савецкай краіне. Але яго творчасць адрознівалася ад пануючага ў той час рэвалюцыйнага пафасу бесканфліктнасцю. Ён паказваў лёс і духоўны свет заходнебеларускіх працоўных, умела пры гэтым працуючы ў разнастайных паэтычных відах і жанрах: лірыцы грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай і інтымнай, вершах гумарыстычных і сатырычных, казках, баладах, песнях, героіка-рамантычных паэмах («Нарач», «Каліноўскі», «Журавінавы цвет», «Сказ пра Вяля»)<ref name="Рагойша" />.
 
У яго творчасці адлюстроўваўся высокі ўзровень нацыянальна-патрыятычнай свядомасці, вершы былі арыентаваны на адвечныя маральна-этычныя прынцыпы. Пачынаючы паэт імкнуўся асэнсаваць працэсы заходнебеларускай рэчаіснасці і іх далейшае развіццё. Вершы Максіма Танка прасякнуты болем пра зняволены родны край, прыгнечаны і занядбаны народ. Гэта выразна адчуваецца ў зборніках Максіма Танка — «Журавінавы цвет» (1937) і «Пад мачтай» (1938). Шмат якім ягоным вершам, была ўласціва рэалістычнасць, прадметная выразнасць жывапіснага малюнка. Напрыклад, такім, як: «Калі няма на свеце маёй мовы…», «У падзямеллі», «Шэрыя хаты, платы і вароты…», «Лісце каштанаў» і іншым<ref name="АН">{{артыкул|аўтар=Мікуліч, М.У. |загаловак=Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) (Да 95-годдзя з дня нараджэння) |арыгінал= |спасылка=http://nasb.gov.by/rus/publications/vestih/vgm07_4a.php |аўтар выдання= |выданне= Весці Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук |тып=часопіс |месца=Мн. |выдавецтва=Беларуская навука |год=2007 |выпуск= |том= |нумар=4 |старонкі=122–124 |isbn= |issn= |doi= |bibcode= |arxiv= |pmid= |мова=}}</ref>.
 
Максім Танк у сваіх творах звяртаўся да любімых паэтамі-раманістамі мастацкіх вобразаў вясны, сонца, навальніцы, пажару і іншых. Але яго ўмоўна-рамантычныя вобразы адначасова неслі і сацыяльную праўду жыцця: «''Цягнуцца думы барознамі, Чорны змываючы пот''» («Палавічнік»), «''будуць вашы дзеці Араць бяду з пракляццем на шнурах''», «''Нехта з песняй залатым скрабе нарогам Грудзі чорныя, ўраджайныя зямлі''», «''Змоўкла песня, толькі звоняць недзе слёзы На палетках за скрыпучаю сахой''» («Сказ пра Вяля»), у батрацкага сына багацця — «''душа пад кашуляй, Сілы поўная буйнай''» («Ой, калышацца вецер») і іншыя.
 
Паэзія Максіма Танка вызначалася чысцінёй і свежасцю, і пры гэтым умоўна-рамантычная мройлівасць, душэўная высакароднасць спалучалася ў ёй з бескампраміснасцю, ахвярнай мужнасцю. Гэта выразна бачна ў вершах «Чорныя скібы», «Начная цішыня», «Спатканне», «Над Прыпяццю», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе…» і іншых. У яго вершах чытаюцца адметныя рысы тагачаснага грамадскага жыцця і прыроды [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]]. Вялікае месца ў сваёй паэзіі Максім Танк надаваў такім катэгорыям, як матчына песня, родныя загоны, муры і краты, вясна-перамога, каласістае гора, жалезны вырай, этапныя дарогі, світальная зара, полымя волі, сталёвы сонечны паход і іншыя. Усяму таму, што раскрывала характэрныя асаблівасці беларускага нацыянальнага лёсу<ref name="АН" />.
 
З іменем Максіма Танкам і яго творчымі пошукамі некаторыя заходнебеларускія крытыкі звязвалі наступленне цэлай эпохі ў развіцці нацыянальнай літаратуры. Напрыклад, артыкул С. Каліны, які быў надрукаваны і змешчаны ў часопісе «Калоссе», так і называўся — «На парозе новае эпохі ў беларускай літаратуры». С. Каліна пісаў у сваім артыкуле:
{{пачатак цытаты}}
«''Ягоная творчасьць, што паўстала на працягу ўсяго трох апошнiх гадоў, улiла ў нашую лiтаратуру зусiм новыя плынi, выявiла аграмадныя мастацкiя дасягненьнi, напасьледак намецiла новы, адказуючы духу часу i варункам сучаснага жыцьця мастацкi i iдэёвы кiрунак. Беларуская лiтаратура дзякуючы Танку перажывае сёньня, пасьля „нашанiўскай“ пары i ейнага прадаўжэньня, свой другi рэнэсанс, тым iншы за першы, што паколькi Купала i Колас, могучы мала карыстаць з лiтаратурнай спадчыны сваiх папярэднiкаў, мусiлi перадусiм тварыць i замацоўваць наш лiтаратурны быт, патолькi сёньня распачынае нашая лiтаратура эпоху поўнай дасканаласьцi, асягіваючы агульнаэўропэйскую ступень разьвiцьця''»<ref name="Танк" />.
{{канец цытаты}}
 
У часы Айчыннай вайны творчасць Максіма Танка пераважна вылучаецца сатырычна-выкрывальнай і публіцыстычна-пафаснай жанравай скіраванасцю. Яго вершы заклікаюць паўставаць на змаганне супраць ворага, нічога не шкадуючы дзеля перамогі, ён паэтызуе подзвіг савецкага воіна, услаўляе родны край, народ, культуру і мовы («Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху», «Гастэла», «Родная мова»). А ў паэме «Янук Сяліба» (1943) паэт паказвае гераізм беларускіх партызан.
 
Пасляваенная творчасць паэта вылучаецца зваротам паэта да гісторыі Беларусі, фальклорных сюжэтаў, услаўленні працы сялян і рабочых. Зборнік Максіма Танка «Каб ведалі» (1948) стаў адным з лепшых у беларускай паэзіі пасляваеннага дзесяцігоддзя. Зборнік быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР<ref name="Танк" />.
 
З канца 1950-х гадоў у паэзіі Танка ізноў заўважны сатырычны жанр (зборнік «Селядцы з вершамі»). Таксама паэт звярнуўся да жанру гераічнай паэмы («Мікалай Дворнікаў»). А ў яго творах для дзяцей адчуваецца моцная сувязь з беларускай народнапесеннай творчасцю, якая характэрна для ўсёй лірыкі Максіма Танка (кнігі «Галінка і верабей», «Казкі лірніка», «Светлячок», «Ехаў казачнік Бай» і іншыя). У гэты перыяд у яго творчасці адчуваецца паглыбленне гуманістычнага пачатку, узмацненне філасафічнасці яго лірыкі, пашыраюцца і ўдасканальваюцца сродкамі паэтычнага выяўлення. Гэта выразна адчуваецца ва ўсёй творчасці Максіма Танка 1960-80-х гадоў і ўвасабляецца ў яго зборніках «Мой хлеб надзённы», «Перапіска з Зямлёй», «Нарачанскія сосны», «Прайсці праз вернасць», «За маім сталом» і іншых<ref name="Рагойша" />.
 
Многія вершы Максіма Танка былі пакладзены на музыку. Песні, кантаты, араторыі на яго словы пісалі [[Леў Маісеевіч Абеліёвіч|Л. Абеліёвіч]] (Дзве паэмы. Мн., 1958), [[Мікалай Ільіч Аладаў|М. Аладаў]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Алоўнікаў|У. Алоўнікаў]], [[Анатоль Васільевіч Багатыроў|А. Багатыроў]] (Пяць вакальных дуэтаў. Мн., 1976), Р. Бойка, [[Генрых Матусавіч Вагнер|Г. Вагнер]] («Памяць»), Т. Дзядзюля («Каб ведалі»), К. Кавяцкас, Э. Калманоўскі, А. Кос-Анатольскі (хоры), I. Кузняцоў, А. Ленскі (хоры), [[Дзмітрый Аляксандравіч Лукас|Д. Лукас]], [[Ігар Міхайлавіч Лучанок|I. Лучанок]], Э. Манвелян, I. Мацін («Вясельная»), [[Уладзімір Георгіевіч Мулявін|У. Мулявін]] («Завушніцы»), П. Падкавыраў (Свяці, зара; Добрай раніцы. Мн., 1957), А. Пахмутава, [[Рыгор Канстанцінавіч Пукст|Р. Пукст]], [[Юрый Уладзіміравіч Семяняка|Ю. Семяняка]], Г. Смірнова (Скаўронак. Л., 1956), [[Дзмітрый Браніслававіч Смольскі|Д. Смольскі]], Э. Тамберг, А. Туранкоў, Э. Тырманд (Рамансы. Мн., 1969), А. Фляркоўскі, К. Цесакоў, [[Мікалай Мікалаевіч Чуркін|М. Чуркін]], В. Шабалін (хоры) і іншыя.
 
Творы Максіма Танка перакладзены на многія мовы народаў свету. Яго творчасць з'яўляецца сучаснай беларускай літаратурнай класікай, а сам ён уваходзіць у лік вядомых еўрапейскіх паэтаў. Кнігі Максіма з цікавасцю чытаюцца не толькі на Беларусі, але і ў Расіі, на Украіне, у Польшчы, Балгарыі, іншых еўрапейскіх краінах<ref name="АН" />.
 
За пераклады польскай паэзіі і ўмацаванне дружбы паміж народамі Максім Танк атрымаў літаратурную прэмію Таварыства польска-савецкай дружбы (1958) і Таварыства аўтараў (ZAIKS. 1969). Шмат яго твораў былі адзначаны прэміямі. Так, зборнік вершаў паэта «Каб ведалі» (1948) быў адзначаны [[Дзяржаўная прэмія СССР|Дзяржаўнай прэміяй СССР]], «След бліскавіцы» (1957) — [[Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы|Літаратурнай прэміяй Янкі Купалы]], «Мой хлеб надзённы» (1962) — Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы, «Прайсці праз вернасць» (1980) — Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева. За зборнік вершаў у перакладзе на рускую мову «Нарочанские сосны» (Масква, 1977) у 1978 годзе Максіму Танку была прысуджана [[Ленінская прэмія]]<ref name="Танк" />.
 
Яго плённая грамадска-культурная дзейнасць і багатая літаратурна-творчая праца былі адзначаны прысваеннем высокіх званняў [[Народны паэт Беларусі|народнага паэта Беларусі]] (1968), [[Герой Сацыялістычнай Працы|Героя Сацыялістычнай Працы]] (1974), чатырма [[Ордэн Леніна|ордэнамі Леніна]], [[Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі|ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі]], [[Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнам Чырвонага Сцяга]], залатым медалём «Барацьбіту за мір», [[Медаль Францыска Скарыны|медалём Францыска Скарыны]], двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчынай вайны II ступені, Дружбы народаў і медалямі, а таксама афіцэрскім крыжам Адраджэння Польшчы, ордэнамі Заслугі ПНР, іншымі ордэнамі і медалямі<ref name="Рагойша" /><ref name="Танк" />. Максім Танк з'яўляўся акадэмікам [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|НАН Беларусі]] (1972), ганаровым грамадзянінам г. Мінска (1987)<ref name="АН" />.
 
== Ушанаванне памяці ==
[[Выява:2012. Stamp of Belarus 36-2012-09-05-m.jpg|thumb|злева|130пкс|Паштовая марка да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка]]
[[Файл:Madel Tank Pam.jpg|thumb|[[Помнік Максіму Танку]] ў [[Мядзел]]е]]
* Імя Максіма Танка прысвоена [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт|Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту]], Мінскаму педагагічнаму каледжу, Сваткаўскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён) і Мядзельскай раённай бібліятэцы.
* У Мінску, на вуліцы яго імя і на доме, дзе ён апошнія гады жыў і працаваў (вул. Кульман, 15), устаноўлены мемарыяльныя знакі<ref>{{cite web| author =| date =| url =http://library.mogilev.by/exhibition/virtual_exhibition_tank_title.html | title =Рэаліі жыцця Максіма Танка | work = |publisher =Магілёўская абласная бібліятэка ім. У.І. Леніна| accessdate = красавіка 2015 | lang =}}</ref>.
* Нацыянальны банк Беларусі 29 жніўня 2013 года ўвёў у абарачэнне памятную манету — «''Максім Танк. 100 гадоў''»<ref>{{cite web| author =| date =| url = http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-100-letiju-narodnogo-poeta-Belarusi-Maksima-Tanka_i_589.html| title = К 100-летию народного поэта Беларуси Максима Танка| work = |publisher =[[Беларускае тэлеграфнае агенцтва|БЕЛТА]]| accessdate = 8 красавіка 2015 | lang =ru}}</ref>.
* 5 снежня 2014 года ў [[Мядзел]]е адкрылі першы ў Беларусі [[помнік Максіму Танку]]. Аўтары кампазіцыі — скульптары [[Іван Якімавіч Міско|Іван Міско]] і [[Аляксандр Міхайлавіч Фінскі|Аляксандр Фінскі]], архітэктар [[Армен Сардараў]]<ref>{{cite web| author =Высоцкі А.| date =5 снежня 2014| url =http://budzma.by/news/syonnya-w-myadzyelye-adkryli-pyershy-w-byelarusi-pomnik-maksimu-tanku.html | title = Сёння ў Мядзеле адкрылі першы ў Беларусі помнік Максіму Танку| work = |publisher =[[Будзьма беларусамі! ]]| accessdate =8 красавіка 2015 | lang =}}</ref>.
 
== Бібліяграфія ==
<div class="references-small" style="-moz-column-count:3; column-count:3; -webkit-column-count:3;">
 
=== Паэтычныя зборнікі ===
* «На этапах» (Вільня, 1936; факсім. Мінск, 1983)
* «Журавінавы цвет» (1937)
* «Пад мачтай» (1938)
* «Выбраныя вершы» (1940)
* «Вастрыце зброю» (1945)
* «Праз вогненны небасхіл» (1945)
* «Выбраныя вершы» (1947)
* «Вершы» (1947, 1948)
* «Каб ведалі» (1948)
* «На камні, жалезе і золаце» (1951)
* «Выбраныя творы» (1952, 1954)
* «У дарозе» (1954)
* «След бліскавіцы» (1957)
* «Мой хлеб надзённы» (1962)
* «Лірыка» (1963)
* «Глыток вады» (1964)
* «Вершы» (1967)
* «Ключ жураўліны» (1972)
* «Хай будзе святло» (1972)
* «Дарога, закалыханая жытам» (1976)
* «Вершы» (1979)
* «Прайсці праз вернасць» (1979)
* «Лірыка» (1982)
* «За маім сталом» (1984)
* «Лірыка» (1987)
* «Дарога і хлеб» (1988)
* «Збор калосся : Вершы 1983—1988» (1989)
* «Паслухайце, вясна ідзе» (1990)
* «Мой каўчэг» (1994)
* «Errata» (1996)
 
=== Паэмы ===
* «Нарач» (1937)
* «Янук Сяліба» (1943)
 
=== Паэтычныя зборнікі для дзяцей ===
* «Галінка і верабей» (1946)
* «Казка пра мядзведзя» (1947)
* «Вершы» (1948)
* «Урачыстае абяцанне» (1949)
* «Сярод лясоў наднёманскіх» (1951, 1987)
 
=== Кнігі казак ===
* «Ехаў казачнік Бай» (1955, 1984)
* «Конь і леў» (1955)
* «Казкі. Легенды» (1960)
* «Светлячок» (1970)
* «Быліна пра касмічнае падарожжа мураша Бадзіні» (1979)
 
=== Зборнікі гумару ===
* «Селядцы з вершамі» (1966)
 
=== Успаміны ===
* «Лісткі календара : Кніга-дзённік» (1970)
 
=== Зборнікі твораў ===
* «Збор твораў у 2-х тамах» (1958)
* «Збор твораў у 4-х тамах» (1966—1967)
* «Збор твораў у 6-ці тамах» (1978—1981)
* «Збор твораў у 13-ці тамах» (2006—2012)
</div>
 
=== Пераклады ===
Максім Танк перакладаў на беларускую мову творы [[Аляксандр Сяргеевіч Пушкін|Аляксандра Пушкіна]], [[Уладзімір Уладзіміравіч Маякоўскі|Уладзіміра Маякоўскага]], Паўло Тычыны, [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]], М. Рыльскага, [[Антанас Венцлава|А. Венцлавы]], Я. Судрабкална, [[Юльюш Славацкі|Ю. Славацкага]], Ю. Тувіма, У. Бранеўскага, Р. Дабравольскага, Т. Ружэвіча, А. Германава, Назыма Хікмета і іншых. У тым ліку пераклаў лібрэта оперы «[[Страшны двор]]» [[Станіслаў Манюшка|С. Манюшкі]] для пастаноўкі яе ў 1952 годзе. Займаўся перакладамі на беларускую мову з рускай, украінскай, польскай, літоўскай, латышскай, балгарскай моў<ref name="Рагойша" />.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* ''[[Мікалай Мікалаевіч Арочка|Арочка, М. М.]]'' Максім Танк: Жыццё ў паэзіі. Мн., 1984;
* ''[[Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў|Бугаёў, Д. Я.]]'' Паэзія Максіма Танка. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2003.
* ''[[Анатоль Верабей|Верабей, А. Л.]]'' Максім Танк і польская літаратура. Мн., 1984;
* ''[[Уладзімір Андрэевіч Калеснік|Калеснік, У. А.]]'' Паэзія змагання: Максім Танк і заходнебеларуская літаратура. Мн., 1959;
* ''Калеснік, У. А.'' Максім Танк: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1981;
* ''[[Арсень Ліс|Ліс, А. С.]]'' На разломе эпохі // Полымя. 2000, № 9;
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ|2|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* ''[[Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч|Мікуліч, М. У.]]'' Паэзія рэчаіснасці: У свеце Максіма Танка. Мн., 2001;
* ''[[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|Рагойша, В. П.]]'' Паэтыка Максіма Танка. Мн., 1968;
* {{кніга|аўтар =Рагойша, В. П. |частка =Танк Максім |загаловак =Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад рэдакцыяй [[Адам Іосіфавіч Мальдзіс|А. В. Мальдзіса]] |выданне =Мн. |месца = |выдавецтва =Беларуская Энцыклапедыя |год = 1995|том =6. Талалай — Яфімаў |старонкі =8—10 |старонак = |серыя = |isbn = |тыраж = }}
* {{крыніцы/БП 1917-90|Танк Максім}}
* {{крыніцы/БП (1992-95)||Танк Максім}}
* {{кніга|аўтар = |частка = Танк Максім|загаловак =Энцыклапедыя гісторыі Беларусі |арыгінал = |спасылка = |адказны = Пад. рэд. [[Генадзь Пятровіч Пашкоў|Г. П. Пашкова]] |выданне = |месца =Мн. |выдавецтва = Беларуская Энцыклапедыя|год =2001 |том =Т. 6. Кн. 1 |старонкі = |старонак =591 |серыя = |isbn = |тыраж = }}
* ''[[Мікалай Уладзіміравіч Мікуліч|Мікола Мікуліч]]:'' Азораны талент. Памяці Максіма Танка // «[[Наша слова]]», 5 жніўня 2015 года, № 31, стар. 2
 
== Спасылкі ==
{{Commonscat|Maksim Tank}}
{{warheroes|id=11239|star = Labor}}
* {{cite web| author =| date =| url = http://maksimtank.ru/content/biyagrafiya-maksima-tanka| title = Біяграфія Максіма Танка | work = |publisher =Паэтычная старонка Максіма Танка | accessdate = 31 сакавіка 2015 | lang =}}
* [http://knihi.com/tank/ Выбраныя творы] — knihi.com
* [http://vershy.ru/category/maksim-tank Вершы Максіма Танка] — Нацыянальны паэтычны партал
* {{cite web| author =[[Людміла Рублеўская|Л. Рублевская]], В. Скалабан| date =8 снежня 2007| url = http://www.sb.by/kultura/article/o-bure-granite-i-tanke.html| title = О Буре, Граните и Танке. Неизвестный Максим Танк: находки к юбилею| work = |publisher =[[Советская Белоруссия]]| accessdate = 9 расавіка 2015| lang =ru}}
* [http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=28467 Максим Танк (Скурко Евгений Иванович)] у базе дадзеных «Гісторыя беларускай навукі ў тварах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я.Коласа НАН Беларусі
 
{{Добры артыкул|Літаратура}}
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
{{Старшыні ВС БССР‎}}
 
{{DEFAULTSORT:Танк Максім}}