Мсціслаў (унук Ігара Яраславіча): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мсціслаў''' (1070-я — {{ДС|||1116}}) — князь з роду Рурыкавічаў.
 
Імя бацькі — сына кн. [[Ігар Яраславіч|Ігара Яраславіча]], крыніцы не называюць. У летапісах кн. Мсціслаў выступае як «унук Ігараў» або разам з кн. [[Давыд Ігаравіч|Давыдам Ігаравічам]], сваім дзядзькам. На думку, Ф. Успенскага, немагчыма вызначыць, чаму ён атрымаў імя ''Мсціслаў'', бо пра родавую лінію вядома дужа мала{{sfn|Литвина, Успенский|2006|с=23, прим.}}.
 
Упершыню ўспамінаецца «Аповесцю мінулых часоў» пад 1084 годам, калі разам з кн. Давыдам браў удзел у захопе Уладзімір-Валынскага і ўцёк разам з ім жа перад войскам пасланым вял.кн.кіеўскім [[Усевалад Яраславіч|Усеваладам]]. У 1099 годзе зноў з кн. Давыдам браў удзел у няўдалай спробе захапіць Уладзімір-Валынскі. Пад 1100 годам «Аповесць мінулых часоў» паведамляе ''«выиде Мстислав от Давыда на море месяца июня в 10»'', сэнс паведамлення пэўна не зразумелы — В.Тацішчаў лічыў, каб перахопліваць купцоў, М. Карамзін неакрэсленае «шукаць здабычы і славы». У 1103 годзе браў ўдзел у пераможным паходзе рускіх князёў супраць [[Полаўцы|полаўцаў]]. Напэўна, кн. Мсціслаў меў удзел, але крыніцы яго не называюць. Памёр «Мсціслаў, унук Ігараў» у 1116 годзе.{{sfn|Рапов|1977|с=202}}