Герцагства Брабант: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др (Script) Duplicate: File:Brabant map.gifFile:Brabant map.png Exact or scaled-down duplicate: commons::File:Brabant map.png
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 5:
== Гісторыя ==
[[Выява:Brabant map.png|thumb|left|Карта герцагства Брабант накладзеная на тэрыторыі сучасных [[Бельгія|Бельгіі]] і [[Нідэрланды|Нідэрландаў]]]]
У часы [[Старажытны Рым|Старажытнага Рыма]] Брабант размяшчаўся ў Рымскіх [[правінцыя]]х [[Белгіка]] і [[Ніжняя Германія]], населеных [[Кельты|кельтамі]], якіх пазней выцеснілі [[германскія плямёны]], якія паклалі канец [[Рымская імперыя|імперскай уладзе]]. Найважнейшымі гарадамі рэгіёна былі [[Брусель]], [[Антверпен]], [[Лёвен]], [[Брэда]], [[ХертагенбосХертагенбас]], [[Лір (Бельгія)|Лір]] і [[Мехелен]]. Упершыню назва рэгіёна згадваецца ў часы [[Меравінгі|Меравінгаў]] як ''pagus Bracbatensis'' (ад ''bracha'' — новы, ''bant'' — рэгіён)<ref>[http://www.hermanboel.eu/vlaanderen-en-gesch02.htm Гісторыя Фландрыі]{{ref-en}}</ref>. Брабантам зваўся рэгіён паміж рэкамі [[Шэльда]] і [[рака Дэйле|Дэйле]].
 
Пазней тэрыторыя Брабанта ўвайшла ў [[Герцагства Латарынгія|каралеўства Латарынгію]], апынуўшыся такім чынам неад'емнай часткай [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. [[Спіс імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі|Імператар]] [[Фрыдрых I Барбароса]] стварыў герцагства Брабант у [[1183]]—[[1184]] гадах, вылучыўшы яго як [[феод]] свайму [[васал]]у Генрыху I Брабанцкаму. Першапачаткова герцагства ўяўляла сабой малюсенькі ўчастак зямлі паміж рэкамі [[рака Сена, Бельгія|Сена]] і [[Дандр]] на захад ад сучаснага [[Брусель|Бруселя]], аднак пазней, пачынаючы з [[XIII]] стагоддзя, гэту назву ўжывалі ўжо да ўсёй тэрыторыі Брабанта.
 
[[Выява:Brabant1477.png|thumb|right|Карта герцагства Брабант у [[1477]] годзе.]]
У [[1288]] годзе пасля [[Бітва пры Ворынгене|бітвы пры Ворынгене]] герцаг Брабанцкі далучыў да сваіх уладанняў графства [[графства Лімбург|Лімбургскае]] і верхні [[Маас (рака)|Маас]]. У [[1356]] годзе жыхарам Брабанта была прадстаўлена [[Joyeuse entree|хартыя свабоды]]. У [[1430]] годзе герцагства Брабанцкае было ўспадкавана [[Філіп III Добры|Філіпам III Добрым]] і ўвайшло ў склад [[Герцагства Бургундыя|Бургундыі]]<ref>{{ВТ-ЭСБЕ|Брабант}}</ref>. У [[1477]] годзе тытулы герцагаў Брабанцкіх перайшлі да [[Габсбург]]ам пасля шлюбу [[Марыя Бургундская|Марыі Бургундскай]] і [[Максіміліян I, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі|Максіміліяна I]]. Далейшая гісторыя герцагства Брабанцкага непарыўна звязана з гісторыяй [[Сямнаццаць правінцый|Сямнаццаці правінцый]].
 
[[Выява:Blaeu 1645 - Brabantia Ducatus.jpg|thumb|right|Карта герцагства Брабант у [[1645]] годзе.]]