Краёўцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 46:
Пераважалі прадстаўнікі кансерватыўнага кірунку ([[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвард Вайніловіч]], граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], біскуп [[Эдвард Роп]], [[Раман Скірмунт]], [[Канстанцыя Скірмунт]], [[Чэслаў Янкоўскі]], [[Марыян Здзяхоўскі]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]], [[Павел Коньча]], Вітальд Жукоўскі, Уладзіслаў Жукоўскі і інш.). Краёўцы-кансерватары патрабавалі ў расійскай улады для свайго краю аўтаномнага палітычнага і юрыдычнага статусу на аснове лаялізму да расійскай манархіі і легальных сродкаў палітычнай барацьбы, адмаўляючы нават думку аб якім-небудзь узброеным супраціўленні і выхаду з-пад улады імперыі. Краёўцы-кансерватары лічылі, што «палякі» у краі прадстаўлены выключна мясцовымі аўтахтоннымі дваранамі-маянткоўцамі, моцна звязанымі з інтарэсамі края і сялянства, пад якім разумеліся «літоўцы» і «беларусы»<ref name="ReferenceC"/>. Па сутнасці, тэрмін «палякі» быў для іх палітонімам (звязваўся з ідэяй адраджэння «Польшчы» — былой федэрацыйнай [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]), бо ўсе яны выступалі за адасобленасць свайго «края» («Літвы», г.зн. зямель былога Вялікага Княства Літоўскага) ад [[Варшаўскае генерал-губернатарства|карэнных польскіх губерняў]]. Большасць прыхільнікаў гэтай плыні была прадстаўлена карэнным маёнткавым сярэднезаможным і заможным дваранствам края, якія былі згрупаваны ў губернскія аграрныя таварыствы ([[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Віленскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Ковенскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Віцебскае таварыства сельскай гаспадаркі]], [[Магілёўскае таварыства сельскай гаспадаркі]] і [[Гродзенскае таварыства сельскай гаспадаркі]]). Самым актыўным у выпрацоўцы кансерватыўнага кірунку краёвасці было дваранства [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|Мінскага таварыства]], другім па актыўнасці — Віленскага. Натуральна, што ў вырашэнні аграрнага пытання ў Паўночна-Заходнім краі і імперыі яны выступалі за захаванне за маянткоўцамі іх зямель і надзялення сялян зямлёй з дзяржаўнага фонду. З краёўцаў-кансерватараў складаліся аб'яднанні дэпутатаў ад [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходняга края]] ў I—IV Дзяржаўных Думах і ў [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўным Савеце]] Расійскай імперыі.
 
Краёўцы-дэмакраты ([[Міхал Піус Ромер|Міхал Ромер]], браты [[Людвік Абрамовіч]] і [[Вітальд Абрамовіч]], [[Баляслаў Ялавецкі]], [[Тадэвуш Урублеўскі]], [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандр Лядніцкі]], [[Браніслаў Крыжаноўскі]], [[Тадэвуш Дамбоўскі]]<ref>Тадэвуш Дэмбоўскі часта змяняў свае палітычныя погляды, пераходзіў ад краёўцаў-кансерватараў да краёўцаў-дэмакратаў, а пасля да віленскіх «эндэкаў».</ref>, [[Аляксандр Заштаўт]], [[Ян Пілсудскі]]<ref>Родны брат [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]].</ref>, [[Зыгмунт Вінцэнтавіч Нагродскі|Зыгмунт Нагродскі]], Ян Клёт, Эдвард Сакалоўскі, Рагінскі і інш.) аб'яўлялі аб сваім глыбокім супраціўленні ўсялякім праявам згодніцтва і лаяльнасці да расійскіх улад па пытанні аўтаноміі края, выступалі за адчужэнне зямлі маянткоўцаў на карысць сялян. Менавіта частка краёўцаў-дэмакратаў (на чале з Людвікам Абрамовічам, Тадэвушам Дамбоўскім і інш.) адмаўляла дагмат аб тоеснасці «польскасці» у літоўска-беларускім краі з дваранамі-землеўласнікамі, сцвярджаючы пра наяўнасць тут этнічна польскай інтэлігенцыі і сялянства і пра неабходнасць годных умоў для яе культурнага і эканамічнага развіцця<ref>''Szpoper, D.'' Sukcesorzy... С. 50; [[Kurier Litewski (1905)|Kurier Litewski]]. — 1907. — №144. — S. 2.</ref>. Першапачаткова прызналі ідэі «краёвасці» і далучыліся да краёўцаў-дэмакратаў дзеячы беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху ([[Іван Луцкевіч]], [[Антон Луцкевіч]], [[Вацлаў Іваноўскі]] і [[Аляксандр Уласаў]]), а адышлі толькі пасля — літоўскага (балтамоўнага) і яўрэйскага рухаў. Дзеячы беларускага ж нацыянальна-дэмакратычнага руху больш за іншых захоўвалі прыхільнасць да «краёвасці». «Краёвая» ідэя ў [[1912]]—[[1915]] гг. стала складовай часткай ідэалогіі беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 363—364.</ref>.
 
== Асноўныя публікацыі ідэолагаў «краёвасці» ==
Радок 121:
 
Поспехам краёўцаў-дэмакратаў стала выданне з пачатку лістапада 1911 г. штотыднёвіка [[Przegląd Wileński (1911)|«Przegląd Wileński» (1911—1915)]], які абараняў пазіцыі «краёвага грамадзянства», лічыў [[Паўночна-Заходні край|літоўска-беларускія землі асобным «Краем»]] з адметнымі інтарэсамі, звязваў яго будучыню з тэрытарыяльнай цэласнасцю і правам усіх карэнных народаў самастойна вырашаць свой лёс і развіваць культуру на роднай мове, выступаў супраць усіх праяў [[шавінізм]]у і неталерантнасці<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 250—252.</ref>. Прынцыпы «краёвай ідэалогіі» у яе ліберальна-дэмакратычным варыянце пачалі адлюстроўвацца і ў артыкулах газет мясцовых дэмакратычных рухаў — [[Наша ніва (1906)|«Наша ніва»]], «Kurier Krajowy» (1912—1914), «Вечерняя газета» (1912—1915), «Lietuvos ūkininkas», «Lietuvos žinios» і інш.<ref>''Смалянчук, А.Ф.'' Паміж краёвасцю... С. 247, 248, 267, 279, 283.</ref> Нягледзячы на каардынацыю і супрацоўніцтва, паміж лідарамі нацыянальна-дэмакратычных рухаў пастаянна ўзнікалі дробныя непаразуменні і мікраканфлікты.
<gallery perrow="5">
File:Przeglad Wilenski - 1912 AD - nr 18 - page 1.jpg|Артыкул [[Міхал Піус Ромер|Міхала Ромера]] «Дэмакратыя і нацыянальнае развіццё» у газеце [[Przegląd Wileński (1911)|«Przegląd Wileński»]] (№18, 1912 г.), пачатак
File:Przeglad Wilenski - 1912 AD - nr 18 - p 2-3.jpg|Артыкул Міхала Ромера «Дэмакратыя і нацыянальнае развіццё» у газеце «Przegląd Wileński» (№18, 1912 г.), заканчэнне
Радок 182:
 
Менавіта беларуская праблематыка дамінавала на старонках газеты, а дзеячы беларускага руху (за выключэннем камуністаў і пракамуністычных груп) актыўна супрацоўнічалі з газетай. У міжваенны перыяд (1918—1939) «краёвая ідэя» (пастулаты яе ліберальна-дэмакратычнай плыні) пастаянна прысутнічала ў беларускім руху Віленшчыны як альтэрнатыва дамінуючым нацыянальным канцэпцыям. Нават прыхільнікі беларускай незалежнай дзяржавы мелі пэўную прывязанасць да ідэі суверэнітэту «былога Вялікага Княства Літоўскага».
<gallery perrow="5">
File:Przeglad Wilenski - 1929 AD - nr 11 - p 2-3.jpg|Артыкул ксяндза [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] (?) «Расійскі ўрад і беларуская мова» у газеце [[Przegląd Wileński (1911)|«Przegląd Wileński»]] (№11, 1929 г.) аб моўнай палітыцы расійскага ўрада адносна [[беларуская мова|беларускай]] і [[літоўская мова|«жмудзінскай»]] моў у XIX ст. ''(пачатак)''.
File:Przeglad Wilenski - 1929 AD - nr 11 - p 4-5.jpg|Артыкул «Расійскі ўрад і беларуская мова» ''(заканчэнне)'' і артыкул «Аб правах Вялікага Княства Літоўскага» у газеце [[Przegląd Wileński (1911)|«Przegląd Wileński»]] (№11, 1929 г.) аб захаванні традыцый дзяржаўнай самастойнасці сярод «літоўскай шляхты» (шляхты [[ВКЛ]]) у XVIII ст.
Радок 204:
== Ацэнкі ў гістарыяграфіі ==
Сярод гісторыкаў няма адназначнай ацэнкі руху краёўцаў<ref>''Смалянчук, А.'' [http://pawet.net/library/history/bel_history/smalianchuk/22/Краёвасць_стасоўна_беларускага_і_літоўскага_нацыянальных_рухаў_на_пачатку_ХХ_ст..html Краёвасць стасоўна беларускага і літоўскага нацыянальных рухаў на пачатку ХХ ст.]</ref><ref>''Мельнікаў, І.'' [https://www.istpravda.ru/bel/research/8885/ Анатомія «краёвасці»] // istpravda.ru</ref><ref>[http://news.tut.by/society/288951.html Литовское посольство на два дня стало «краевым»] // tut.by</ref><ref>''Унучак, А.У.'' [http://www.rsijournal.net/zaxodnerusizm-i-krayovasc-gistaryyagrafiya-pytannya/ «Заходнерусізм» і «краёвасць»: гістарыяграфія пытання]</ref>.
<gallery perrow="5">
File:Roman Jurkowski Minsk konference 2009.ogv|Выступленне (па-польску) [[Раман Юркоўскі|Рамана Юркоўскага]] на канферэнцыі аб [[Эдвард Адамавіч Вайніловіч|Эдвардзе Вайніловічу]] ў [[Касцёл Святога Сымона і Святой Алены|Чырвоным касцёле]] ў [[горад Мінск|Мінску]] ([[Беларусь]]), 14 лютага 2009 г.
File:Dariusz Szpoper in Minsk - 13 February 2009 AD.jpg|[[Дарыуш Шпопер]] на Міжнароднай кніжнай ярмарцы ў Мінску — на презентацыі ўласнай кнігі «Gente Lithuana, Natione Lithuana. Myśl polityczna i działalność Konstancji Skirmuntt (1851—1934)». Фота 13 лютага 2009 г.