Віктарыянская эпоха: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др clean up, replaced: {{Галоўная| → {{асноўны артыкул| (2) using AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
 
== Гістарычны агляд эпохі ==
'''[[Вікторыя, каралева Вялікабрытаніі|Вікторыя]]''' атрымала ў спадчыну прастол пасля смерці свайго дзядзькі, бяздзетнага [[Вільгельм IV, кароль Вялікабрытаніі|Вільгельма IV]], [[20 чэрвеня]] [[1837]] года. [[Вігі]]йскі кабінет [[Уільям Лэм, 2-гі віконт Мельбурн|лорда Мельбурна]], які каралева заспела пры сваім узыходжанні, абапіраўся ў ніжняй палаце на змяшаную большасць, якае толькі збольшага складалася са старых вігаў. У склад яе ўваходзілі, акрамя таго, радыкалы, якія імкнуліся да пашырэння выбарчага права і да кароткатэрміновых парламентаў, а таксама ірландская партыя, кіруемая О’Конелам. Праціўнікі міністэрства, [[Торы, (партыя)|торы]], былі адушаўлёныя цвёрдай рашучасцю процідзейнічаць усякаму далейшаму прасоўванню дэмакратычнага прынцыпу. Новыя выбары, прызначаныя з прычыны змены манарха, узмацнілі кансерватыўную партыю. Вялікія гарады Англіі, Шатландыі і Ірландыі галасавалі пераважна на карысць ліберальных і радыкальных фракцый, але англійскія графствы большай часткай абралі праціўнікаў міністэрства.
 
Тым часам, палітыка ранейшых гадоў стварыла для ўрада значныя цяжкасці. У Канадзе разлад паміж метраполіяй і мясцовым парламентам прыняў небяспечныя памеры. Міністэрства атрымала дазвол прыпыніць дзеянне канадскай канстытуцыі і адправіла ў Канаду графа Дэргама з шырокімі паўнамоцтвамі. Дэргам дзейнічаў энергічна і па-майстэрску, але апазіцыя абвінаваціла яго ў перавышэнні ўлады, з прычыны чаго ён павінен быў скласці з сябе паўнамоцтвы.