Вікіпедыя:Правілы: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
прынята ў якасці правіла на старонцы Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл/Правілы
Радок 43:
 
== Вылучэнне прапаноў ==
На першым кроку напішыце найлепшую прапанову, якую можаце. Аўтары могуць папрасіць першапачатковы водгук на [[Вікіпедыя:Форум|Форуме]], больш падрабязна можна дамовіцца аб тонкіх момантах і неабходнасці прыняцця правіла, правёўшы апытанне на старонцы [[Вікіпедыя:Апытанні]]. Заўвагі да прапановы абмяркоўваюцца на яе старонцы размоў. Важна ўлічыць заўвагі іншых удзельнікаў і ўлічыць іх у прапанове. Кансэнсус атрымоўваецца пры шырокім абмеркаванні з многімі ўдзельнікамі.
 
Калі прапанова будзе добра прапрацаванай, абмеркаванай і ўзгодненай з колам зацікаўленых удзельнікаў, можна пачынаць абмеркаванне яе зацвярджэння. Для гэтага дадаецца новы радок на старонцы [[Вікіпедыя:Абмеркаванне правіл]], і ствараецца яе падстаронка, дзе вядзецца абмеркаванне прыняцця правіла або рэкамендацыі. На гэтай старонцы можна даць шырокае тлумачэнне і экскурс, чаму правіла ці рэкамендацыю варта зацвердзіць. На старонцы планаванага правіла ставіцца шаблон {{Ш|Планаванае правіла}} або {{Ш|Планаваная рэкамендацыя}}, што дазваляе правільна катэгарызаваць старонку. Звычайна аб пачатку зацвярджэння робіцца аб’ява на Форуме, таксама могуць быць асабіста запрошаны зацікаўленыя ўдзельнікі.