Розніца паміж версіямі "Аблога Канстанцінопаля (1394—1402)"

афармленне
(афармленне)
'''Аблога Канстанцінопаля (1394—1402)''' — да канца [[14 ст.]] туркі-асманы ўжо добра замацаваліся на [[Балканскі паўвостраў|Балканскім паўвостраве]], ваяўнічы султан [[Баязід I]] дыктаваў сваю волю [[Візантыйская імперыя|Візантыйскай імперыі]], уладанні якой абмяжоўваліся наваколлямі [[Канстанцінопаль|Канстанцінопаля]] і асобнымі грэчаскімі гарадамі, сувязь з якімі ажыццяўлялася толькі па моры. У 1394 імператар [[Мануіл II, імператар візантыйскі|Мануіл II]] адмовіўся дапусціць у сталіцу асманскага суддзю для рашэння спрэчак паміж хрысціянамі і мусульманамі. У адказ султан блакаваў Канстанцінопаль з сушы, і толькі тое, што асманы не мелі моцнага флоту, дазваляла грэкам забяспечваць горад харчаваннем, прывозячы яго на караблях. Не маючы сіл для супраціву, імператар спадзяваўся на ваенную дапамогу з [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]], але ў 1396 годзе асманы знішчылі вялікае рыцарскае войска ў [[бітва пры Нікапалі, 1396|бітве пры Нікапалі]]. Здавалася, што доля Канстанцінопаля прадвызначаная, але ў 1402 эмір [[Цімур]] разграміў Баязіда ў [[бітва пры Анкары, 1402|бітве пры Анкары]] і ўзяў султана ў палон. Канстанцінопаль вызваліўся ад блакады; візантыйцы нават перасталі плаціць асманам даніну.
 
== Крынціы ==
{{літ|1=* {{крыніцы/ВС-2011}}|Від=Б}}
 
[[Катэгорыя:Аблогі Канстанцінопаля]]