Вільгельм Кубэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
wiki, арфаграфія
Радок 1:
{{ Вікіфікацыя }}
 
'''Вільгельм КУБЭ''' [ням. Wilhelm Kube; 13.11.1887, Глогаў-на-Одэры—22.9.1943, [[Мінск]]], [[Германія|нямецкі]] палітычны дзеяч, генеральны камісар Генеральнай Акругі Беларусь Рэйхскамісарыяту Остланд (1941—1943).
 
Гуманітарная гімназія "Цум грауэнграўэн клостэр", [[горад Берлін|Берлін]]. [[Берлінскі універсітэт]], гісторыя і навука аб дзяржаве (1908—1912). Сябар Акадэміі Нямецкага Права, эксперт па старажытнай гісторыі (1930-я).
 
{{ЗместСправа}}
==У палітыцы==
 
Адзін з заснавальнікаў [[Нямецкі нацыянальны саюз студэнтаў|Нямецкага нацыянальнага саюзу студэнтаў]], яго кіраўнік (1911—1914). Сябар [[Нямецкая сацыяльная партыя|Нямецкай сацыяльнай партыі]] (1911—1913), [[Нямецкая кансерватыўная партыя|Нямецкай кансерватыўнай партыі]] (1913—1918), рэдактар розных партыйных газет. У [[Нямецкая нацыянальная народная партыя|Нямецкай нацыянальнай народнай партыі]] (1919—1923), генеральны сакратар брэслаўскай (1919), потым берлінскай (1920) арганізацыі. Адзін з заснавальнікаў (разам з членамі тады забароненай [[НСДАП]]) [[Нямецкая сацыялістычная партыя свабоды|Нямецкай сацыялістычнай партыі свабоды]] (1923), дэпутат Рэйхстагу[[Рэйхстаг]]у (1924), праваднік поглядаў НСДАП. Член Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП) з 1.12.1927. Гауляйтэр партыйнай акругі Остмарк (1928?), актыўны і паспяховы дзеяч на гэтых землях на карысць НСДАП. Дэпутат прускага Ландтагу[[Ландтаг]]у (май 1928), кіраўнік фракцыі нацыянал-сацыялістаў, паспяховы палітычны дзеяч, значна спрычыніўся ў гэтай ролі да будучай перамогі НСДАП<ref>Наогул, дзейнасць у гэты перыяд заслужыла Кубэ ўдзячнасць і моцную падтрымку Гітлера[[Адольф ГІТЛЕР|Гітлер]]а ў шэрагу будучых эпізодаў.</ref>. Пасля перамогі НСДАП, обер-прэзідэнт Берліна і Брандэнбургу[[Брандэнбург]]у (25.3.1933), гауляйтэр партыйнай акругі Курмарк (1.6.1933). Дэпутат Рэйхстагу, дзяржаўны саветнік у [[Прусія|Прусіі]] (1933—1936). У 1936—1941 не граў актыўнай ролі ў палітычным жыцці Германіі (гл. [[#Погляды#Антысемітызм|Эпізод з ананімным лістом]]), але заставаўся членам НСДАП, дэпутатам Рэйхстагу і гауляйтэрам. Генеральны камісар нямецкай грамадзянскай адміністрацыі<ref>Прызначэнне Кубэ пасля пяці гадоў палітычнага нябыту на важную пасаду, хоць і мела за сабой моцную падтрымку Гітлера, але выклікала здзіўленне і шматлікія пярэчанні многіх у кіравальных колах Германіі.</ref> ў Генеральным Камісарыяце Беларусь (1941—1943). Загінуў ад падкладзенай бомбы.
 
=== Гібель Кубэ ===
Традыцыйны ў савецкай гістарыяграфіі погляд на арганізацыю бомбавага замаху на Кубэ прыпісвае ініцыятыву і падрыхтоўку камандаванню партызанскага атрада "Дзіма", а непасрэднае выкананне [[Алена МАЗАНІК|Алене Мазанік]] і [[Марыя ВОСІПАВА|Марыі Восіпавай]].
 
Аднак, існуе меркаванне, што выступіць арганізатарамі замаху мелі повад (востры палітычны канфлікт [[СС]] і Кубэ) і магчымасць высокія сілы ў СС, магчыма, з ініцыятывы [[Генрых ГІМЛЕР|Гімлера]].
 
==Погляды==
 
=== [[Антысемітызм]] ===
Кубэ лічыўся перакананым антысемітам, нават адным з тэарэтыкаў антысемітызму.
 
Аднак, з невядомых прычын у красавіку 1936 ён выслаў ананімны ліст да галоўнага суддзі НСДАП рэйхсляйтэра Вальтэра Буха, абвінавачваючы таго ў пераследванні[[Халакост|пераследаванні яўрэяў]], адначасова паказваючы на яўрэйскае паходжанне жонкі апошняга. Пасля выкрыцця аўтарства і ў сувязі з высокапастаўленым сваяцтвам Буха (зяць Буха — [[Марцін БОРМАН|Борман]]), Кубэ быў вымушаны пакінуць усе дзяржаўныя і партыйныя пасады, і толькі дзякуючы актыўнаму заступніцтву Гітлера захаваў сваё членства ў НСДАП.
 
У час дзейнасці як кіраўніка нямецкай грамадзянскай адміністрацыі ў Беларусі выступамі супраць нечалавечага трактавання мясцовага насельніцтва (у т.л. яўрэяў) атрымаў ад палітычных апанентаў ярлык "любца яўрэяў".
Радок 26:
=== Беларускае пытанне ===
 
У самым пачатку дзейнасці як кіраўніка нямецкай грамадзянскай адміністрацыі К. абвясціў намер дасягнуць паразумення з беларускім грамадствам, на аснове упарадкаванайўпарадкаванай гаспадарчай дзейнасці, культурных і палітычных саступак, здзейсніў шэраг мер у гэтым кірунку. Спрабаваў паказаць беларускаму народу станоўчую перспектыву нямецкай акупацыі. Нечакана для многіх, даў высокі прыярытэт развіццю слабога, як заўважалася, нацыянальнага пачуцця беларусаў, публічна акрэсліваў [[Беларусь]] як жыццёвую прастору [[беларусы|беларускага народу]]. Шмат якія дзеянні ў падтрымку беларускага нацыянальнага руху з'яўляліся яго ўласнай ініцыятывай, або вынікамі яго доўгіх намаганняў. Дзеля атрымання лепшай палітычнай падтрымкі сваіх намаганняў у кіравальных колах Германіі выставіў ідэю аб нардычным паходжанні беларусаў (пач. 1943).
 
Між іншым, выдаў тымчасовую інструкцыю па абавязковай сямігадовай школьнай адукацыі (10.9.1941), зварот "Да жыхароў Беларусі!" (22.9.1941), спрыяў дзейнасці [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]] (БНС), стварэнню [[Беларуская самаахова|Беларускай самааховы]] (БСА), адкрыццю медыцынскага інстытуту ў Магілёве (13.5.1943), дэкрэту аб прыватызацыі зямлі (3.6.1943), стварэнню [[Саюз беларускай моладзі|Саюзу беларускай моладзі]] (СБМ) (22.6.1943), падтрымліваў захады беларускіх нацыянальных колаў па беларусізацыі [[каталіцтва|каталіцкай царквы]] ў Беларусі.
 
=== Канфлікт з СС ===
Радок 42:
 
=== У Германіі ===
Сярод сваіх таварышаў па нацысцкай партыі К. карыстаўся моцнай падтрымкай Гітлера, але, напр., Гімлер, пасля смерці К., выказаўся, што "толькі смерць уратавала таго ад [[канцэнтрацыйны лагер|канцлагеру]]".
 
=== У [[СССР]] ===
К. актыўна падтрымліваў ідэю самастойнай беларускай дзяржаўнасці, і аб'ектыўна паспрыяў развіццю беларускай нацыянальнай свядомасці. Менавіта гэтым ён заслужыў адназначна негатыўную ацэнку савецкай, а за ёй і афіцыйнай беларускай гістарыяграфіі<ref>Туронак, С.119.</ref>.
 
У беларускай эмігранцкай гістарыяграфіі ацэнак дзейнасці К. <u>пазбягалі</u>, відавочна, дзеля лепшага, у параўнанні, выгляду дзейнасці [[Радаслаў АСТРОЎСКІ|Р. Астроўскага]]<ref>Туронак, С.119.</ref>.
 
== Крыніцы ==
Радок 54:
<div class=small><references/></div>
{{DEFAULTSORT: Кубэ Вільгельм}}
[[category: Постаці нямецкай гісторыі]]
[[category: Постаці беларускай гісторыі]]
 
[[de:Wilhelm Kube]]