Памер старонкі: 10 070

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

Новы звод?

правіць

Здаецца, ніякіх новых зводаў правіл не выходзіла. Адкуль звесткі? Mienski 21:22, 8 красавіка 2007 (UTC)

http://naviny.by/rubrics/society/2002/12/27/ic_articles_116_145092/print/
Па непацверджаных звестках, гэты правапіс ужо выкарыстоўваецца ў прэсе ды навучанні.
Але маё выпраўленне не слушнае (пераблытаў -ър з -ер), таму дзякуй за заўвагу.
--Ausvald 21:56, 8 красавіка 2007 (UTC)
Гэтага правапісу няма ў навучанні і не павінна быць. Кіруемся выключна акадэмічнымі выданнямі. Mienski 22:07, 8 красавіка 2007 (UTC)
Наконт "няма ў навучанні" - чуў ад людзей, што ёсць. Наконт "непавінна быць" - ці гэта ваша асабістае меркаванне, альбо ёсць нейкая інфармацыя?. На маю думку, калі НАН прыняла ды "Зьвязда" ўжо ўжывае, то ў хуткім часе ўвойдзе. Дарэчы, якога году акадэмічнае выданне, якім карыстаецеся Вы?
--Ausvald 22:25, 8 красавіка 2007 (UTC)
Мы карыстаемся Беларускай Граматыкай 1985 г., правапісам і пунктуацыяй 1959 г. Вы лічыце гэтыя АКАДЭМІЧНЫЯ кнігі неаўтарытэтнымі? Mienski 22:49, 8 красавіка 2007 (UTC)
З чаго Вы ўзялі? Гэта было проста пытанне.--Ausvald 23:13, 8 красавіка 2007 (UTC)
"альбо ёсць нейкая інфармацыя?" - ёсць: гляньце ў тэставанне па беларускай мове, у сучасныя метадычныя распрацоўкі па мове для настаўнікаў. Я схільны давяраць таму, што бачу.
Наконт "чуў ад людзей" - гэта штосьці-неяк-не-таго. Звязда ўжывае, але ўжывае неафіцыйна, і пакладацца на нейкую газету, супрацьставячы яе правапіс напрацоўкам усёй Акадэміі на СЁННЯШНІ дзень, - нельга. Раю сур'ёзней паставіцца да выбару "эталону" правіл. Mienski 22:49, 8 красавіка 2007 (UTC)
Напрацоўкамі Акадэміі на СЁННЯШНІ дзень і ёсць вышэй азначаныя змены (хоць яны пакуль і не зацверджаныя). Да таго ж, яны прадаўжаюць не адмяняюць, а дапаўнаюць ды мадэрнізуюць існуючыя правілы, таму "супрацьстаўленне" тут - некарэктны выраз.--Ausvald 23:14, 8 красавіка 2007 (UTC)
Ну так, канешне. Але ўсё-такі варта пакуль прытрымлівацца таго, што зацверджана, бо - якія б ні былі праекты добрыя - яны застаюцца праектамі. Наколькі ведаю, дакладных звестак пра магчымыя будучыя змены няма, толькі ўрыўкамі, і тое на ўзроўні чутак. Mienski 23:28, 8 красавіка 2007 (UTC)

Саўка ўжо хіба ў трох нумарах Архэ громіць гэты праект. Бедны той крытык, чыя крытыка даўжэйшая за праект. Бедны той крытык, які замест канкрэтнага аналізу пускаецца ў гістарычныя дыскурсы. Багаты той крытык, чыя крытыка аплочваецца (так птушачкі пяюць). :))

Праект афіцыйны, у т.л. яго выпрабавальнае выкарыстанне "Звяздой". Я не маю тэксту праекту, але сачу замест гэтага за тэкстамі Звязды. Я бачу пэўную розніцу. Але, скажам так, гэта ніякая не навіна, а шмат у чым проста паўторы 20-х гадоў. Yury Tarasievich 05:19, 9 красавіка 2007 (UTC)

Чаго дамагаемся?

правіць

Не разумею, нашто выпраўляць адныя беларускія словы на іншыя? Калі Вы не ўпэўненыя ў правільнасці сваіх дзеянняў, калі ласка, не змяняйце чужы тэкст на аналагічны. Mienski 21:31, 8 красавіка 2007 (UTC)

Я ўпэўнены. Дзякуй за параду.
--Ausvald 21:57, 8 красавіка 2007 (UTC)

Калі вы маеце на ўвазе праект, то гэта-такі праект. :) І пераходны перыяд, так ці іначай, будзе. :) Yury Tarasievich 05:20, 9 красавіка 2007 (UTC)

Дарэчы, плато-плат · м мне спадабалася. :)) Наш стары добры нерухомы націск. :)) Yury Tarasievich 05:24, 9 красавіка 2007 (UTC)
Але наконт пачатковага "нескладовага У" ў імёнах я не зразумеў -- гэта так у праекце? Yury Tarasievich 05:28, 9 красавіка 2007 (UTC)
Я бачыў сваімі вачыма чарнавік праекту, але нажаль не магу ўспомніць дзе ды калі. Там было пра У нескладовае. Але я сваёй памяці болей не давяраю, таму болей выпраўляць ня буду, а то тут народ пачынае нервавацца ды рваць сабе пячонкі. :)--Ausvald 18:17, 9 красавіка 2007 (UTC)
Ну, пастаўцеся і вы з разуменнем, у нас тут два тыдні ўсё на нервах. :) Скажам, мне падабаецца сёе-тое з выпраўленняў, я маю на ўвазе -- "ідэйна" :). Але ў нескладовае У у пачатках імёнаў проста неяк не верыцца... :) Yury Tarasievich 19:41, 9 красавіка 2007 (UTC)
Я думаю, што ніхто, у тым ліку і спадар Аўсвальд, не ведае канкрэтных дэталяў праекту. Казаў я, праўда, менавіта пра змену лексікі артыкула раўназначнымі формамі. Mienski 05:54, 9 красавіка 2007 (UTC)
Ах, ну дык раўназначнымі ж, не якімі тамі чужымі. Дух Вікіпедыі -- бязлітасныя праўкі. :)) Yury Tarasievich 06:09, 9 красавіка 2007 (UTC)
:) Ну, мабыць :) Mienski 06:11, 9 красавіка 2007 (UTC)

Your account will be renamed

правіць

22:06, 17 сакавіка 2015 (MSK)

05:27, 19 красавіка 2015 (MSK)