Беларуска-польскі канфлікт у Генеральнай акрузе Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Беларуска-польскі канфлікт у Генеральнай акрузе «Беларусь»''' — канфлікт паміж прыхільнікамі беларускага нацыянальнага руху і змагарамі за вяртанне польскай дзяржаўнасці ва ўмовах нямецкай акупацыі [[Беларусь|Беларусі]] ў 1941-44.
 
Пасля таго, як нямецкія войскі ўлетку [[1941]] занялі тэрыторыю Беларусі, пачалася арганізацыя цывільнай улады на месцах. Да моманту нападу на [[Савецкі Саюз]], на тэрыторыі [[Трэці Рэйх|Трэцяга Рэйха]] быў створаны [[Беларускі камітэт самапомачы]] (БКС), дзеячы якога прыбылі ў акупаваную Беларусь. Аднак беларускі рух, які спадзяваўся з дапамогай новых уладаў стварыць умовы дзеля адраджэння беларускай дзяржаўнасці, адчуваў недахоп адпаведных кадраў для мясцовай адміністрацыі. Брак кадраў сярод [[беларусы|беларусаў]] кантраставаў з дастатковай іх колькасцю сярод [[палякі|асоб польскай нацыянальнасці]], многія з якіх займалі адміністрацыйныя пасады яшчэ да верасня [[1939]]. У выніку пачаўся працэс стварэння мясцовай адміністрацыі на чыста польскай аснове. У хуткім часе палякі занялі практычна ўсе пасады на Наваградчыне і Віленшчыне. Некаторыя з іх пайшлі ў акупацыйную адміністрацыю з ведама польскага падполля.
 
Як заўважае [[Юры Весялкоўскі]]:<ref>Весялкоўскі Ю. (1995) С. 67</ref>
{{Цытата
|Немцы хутка ішлі на ўсход, а за імі ішла польская разьведка, дзеячы падпольля і ксяндзы, якія пачалі аднаўляць і арганізоўваць на Беларусі свае структуры, мясцовую адміністрацыю, паліцыю. Мелі яны на гэта падтрымку немцаў, якія не мелі даверу да беларусаў, а ўважалі іх за камуністаў або пракамуністаў. Затое палякаў лічылі антыкамуністамі і ім давяралі.
}}
 
У выніку пачаўся працэс стварэння мясцовай адміністрацыі на чыста польскай аснове. У хуткім часе палякі занялі практычна ўсе пасады на Наваградчыне і Віленшчыне. Некаторыя з іх пайшлі ў акупацыйную адміністрацыю з ведама польскага падполля.
 
Існуючая сітуацыя турбавала беларускіх дзеячаў, якія трактавалі нямецкую акупацыю як сродак дзеля ўзмацнення сваіх уплываў. Тым часам узрастала небяспека ўтварэння моцнага польскага цэнтра на заплеччы нямецкіх войскаў. З мая [[1942]] Галоўная ўправа бяспекі Трэцяга Рэйху пачала антыпольскую рэпрэсіўную акцыю, якая палягала на «чыстцы» адміністрацыі ад асоб польскай нацыянальнасці. Акцыі гэтай спадарожнілі фізічнае вынішчэнне і гвалт.