Язэп Нарцызавіч Драздовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dziva4ok (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя, перанесена: Пінскі павет| → Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
Радок 28:
Творчае станаўленне Язэпа Драздовіча адбывалася пад вялікім уплывам набіраўшага хаду [[Беларускае нацыянальнае адраджэнне|беларускага нацыянальнага адраджэння]]. У гэты час Драздовіч робіць першыя крокі ў мастацтве: стварае серыю графічных работ з краявідамі Дзісеншчыны, аздабляе вокладку «Першага беларускага календара на 1910 год», выдадзенага [[Наша ніва (1906)|Нашай Нівай]].
 
У 1910 годзе прызваны на службу ў расійскае войска. Пасля двух гадоў службы ў [[Саратаў|Саратаве]] ён скончыў курсы фельчараў і пачаў працаваць у амбулаторыі. [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] Драздовіч сустракае ў дзеючай арміі, пры запасным батальёне на Заходнім фронце. Праз цяжкія ўмовы працы Язэп Драздовіч захварэў на [[Брушныбрушны тыф|брушны тыфус]]ус і на два месяцы трапіў у шпіталь. Пасля сямімесячнага адпачынку з адведваннем радзімы Драздовіч вяртаецца ў войска.
 
=== Пасля рэвалюцыі ===
Радок 42:
У гэты ж час Язэп Драздовіч спрабуе займацца літаратурнай дзейнасцю. Бярэцца за напісанне гістарычнага рамана пра часы Полацкага княства «Гарадольская Пушча», які аздабляе ўласнымі ілюстрацыямі. У 1923 годзе была выдадзена і прыхільна сустрэтая беларускай грамадскасцю аповесць Драздовіча «Вялікая шышка».
 
Язэп Драздовіч супрацоўнічаў з [[Беларускі музей у Вільні|Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча]]. Дзеля папаўнення экспазіцыі ён займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспедыцыю на [[Пінскі павет (1921—1940)|Піншчыну]], а ў наступныя два гады наведаў [[Тракай|Трокі]], [[Вільнюс|Вільню]], [[Мядзінінкай|Меднікі]], [[Крэва]], [[Гальшаны]], [[Ліда|Ліду]], [[Навагрудак|Наваградак]], [[Любча|Любчу]], [[Мір (Карэліцкі раён)|Мір]]. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, з’явіліся ёмістыя альбомы графікі.
 
У 1924—1926 гадах выкладаў маляванне ў [[Глыбокае|Глыбоцкай]] польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Працаваў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай беларускай гімназіі]] імя Францішка Скарыны. У 1926—1927 гадах супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі [[Васіль Лукіч Сідаровіч|Васіль Сідаровіч]], [[Мікалай Пятровіч Васілеўскі|Мікола Васілеўскі]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Раман Семашкевіч]]. У 1927—1929 гадах выкладаў маляванне ў [[Навагрудская беларуская гімназія|Наваградскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}.
Радок 61:
Па заканчэнні вайны праз праблемы са здароўем Язэп Драздовіч мала працаваў. Асноўнай крыніцай заработку былі маляваныя дываны для сялян. Зрэдчас пісаў краявіды, партрэты. Савецкія чыноўнікі ад ідэалогіі і культуры ставіліся да творчасці Язэпа Драздовіча як да нявартай увагі. Прыкладам таму служыць унікальны роспіс сталоўкі ў Лужках, які быў зафарбаваны на загад [[Полацкі раён|полацкага]] чыноўніка. Драздовіч не быў прыняты ў [[Беларускі саюз мастакоў|Саюз мастакоў Беларусі]].
 
Мастак трагічна памёр. Беспрытомнага «дзядзьку Язэпа» знайшлі на дарозе сяляне. Яго адвезлі ў Падсвільскую бальніцу, дзе праз некаторы час ён памёр. Пахаваны Драздовіч на могілках паміж вёскамі [[Ліпляні]] і [[Малыя Давыдкі]]. У [[1982]] годзе на магіле ўстаноўлена стэла з барэльефам «вечнага вандроўніка» (скульптар [[Алесь Шатэрнік]]).
 
== Творчасць ==
[[Файл:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf|міні|злева|Навукова-папулярнае выданне «Нябесныя бегі (1931)]]
[[Файл:Вокладка Першага беларускага календара на 1910 г. Выданне Нашай Нівы. Вільня, 1909..jpg|міні|Вокладка Першага беларускага календара Нашай Нівы на 1910 год, аздобленая малюнкам Драздовіча]]
У Язэпа Драздовіча было шырокае кола інтарэсаў: гісторыя, археалогія, этнаграфія, літаратура, астраномія. Ён запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку [[Дзісенскі павет|Дзісеншчыны]] і [[Пінскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Піншчыны]], склаў зборнік «Песні Дзісеншчыны». Пісаў вершы, прозу, вёў дзённікі.
 
У [[1923]] годзе у [[Вільнюс|Вільні]] была надрукаваная першая частка яго аповесці «Вар’ят без вар’яцтва». Бальшыня ягоных твораў, у тым ліку паэма «Трызна мінуўшчыны», прысвечаная старажытнай [[Полацкае княства|Полаччыне]], і гістарычная аповесць «Гарадольская пушча», апавяданне «Сон Гараноса» з ягонымі ілюстрацыямі засталіся ў рукапісах. Падзеі ў аповесці «Гарадольская пушча» адбываюцца на роднай яму Дзісеншчыне ў [[XIII стагоддзе|XIII ст.]] У Вільні пад псеўданімам ''Я. Нарцызаў'' выдаў кніжку «Пабрацімцы і вялікая шышка» (1923).
 
У [[Свір (гарадскі пасёлак)|Свіры]] праводзіў археалагічныя даследаванні. У ненадрукаванай працы «Дзісенская дагістарычная старына» апісаў 30 археалагічных помнікаў. Адкрыў некалькі стаянак каменнага і бронзавага вякоў, шмат каменных крыжоў, сабраў калекцыю каменных сякер. У выніку археалагічных пошукаў напісаў працу «Дзе знаходзяцца Дудуткі і Гародня». Дзённікі Язэпа Драздовіча, якія ён вёў у 1930—1950-я гады, былі надрукаваныя ў 1991 годзе («[[Маладосць (часопіс)|Маладосць]]» № 5—12). Аўтар навукова-папулярнай брашуры па [[астраномія|астраноміі]] «Нябесныя бегі» (1931).
 
Найбольш вядомы як мастак. Першыя малюнкі Язэпа Драздовіча — «Трызна мінуўшчыны», «Брама будучыні» зробленыя ў 1907 годзе пад уплывам [[Мікалоюс Чурлёніс|Мікалоюса Чурлёніса]]. Сімвалічны сэнс мелі і зробленыя мастаком вокладкі «Першага беларускага календара на 1910 год», кнігі [[Канстанцыя Антонаўна Буйло|Канстанцыі Буйло]] «Курганная кветка» (1914), «Школьнага спеўніка» [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]] (1920), і інш. 3 самага пачатку сваёй творчай дзейнасці выкарыстоўваў гістарычныя рэаліі і матывы. Намаляваў у рэалістычным характары серыю графічных краявідаў «Дзісеншчына» з сялянскімі сядзібамі і палеткамі, у карцінах гэтай серыі мастак даў паэтычны вобраз роднага краю («Стадолішча», «Вёска Лаўрынаўка», «Гараватка», «Пунькі», «Александрыя», «Стары вадапуск», «Над Дзісёнкай» і інш.). У канцы 1910 — пач. 1920-х стварыў графічныя серыі «Старажытны Менск», «Заслаўе», «Старажытная будоўля на Беларусі», «Вежа Празор», «Менск, Высокае месца», «Месца ўпадзення Нямігі ў Свіслач». Графічныя малюнкі Язэпа Драздовіча ўпрыгожылі падручнік геаграфіі [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзя Смоліча]]. На мяжы 1910—1920-х зрабіў графічныя партрэты полацкіх і смаленскіх князёў, у тым ліку [[Усяслаў Брачыславіч|Усяслава Чарадзея]], жывапісныя карціны «Спаленыя сядзібы», «Усяслаў Чарадзей у парубе пад палатамі кіеўскага князя», «Пагоня Ярылы», альбом графікі «Глыбокае». У гэты час Язэп Драздовіч склаўся як мастак гістарычнай тэмы. У 2-й пал. 1920-х гадоў стварыў вялікія графічныя серыі (па 14—16 лістоў) «Глыбокае», «Піншчына», «Мір», «Любча», «Шчорсы», «Наваградак і Наваградчына», «Ліда», «Крэва», «Гальшаны», «Баруны», «Трокі», «Меднікі», «Кушляны», «Жупраны», прысвечаныя [[гарадзішча]]м, [[замак|замкам]] і культавым збудаванням, жывапісныя партрэты [[Францыск Скарына|Францішка Скарыны]] і [[Францішак Багушэвіч|Францішка Багушэвіча]]. Шэраг твораў гэтай серыі вызначаюцца мастацкай завершанасцю, пранікнёнасцю. У гэты час мастак шмат вандраваў па Дзісеншчыне, Піншчыне, дзе рабіў графічныя замалёўкі, збіраў этнаграфічныя матэрыялы для «Беларускага этнаграфічнага слоўніка». У 1927 годзе і 1-й пал. 1940-х гадоў напісаў некалькі карцін і акварэлей, прысвечаных Францыску Скарыну. Паводле матываў «[[Слова пра паход Ігараў]]» напісаў карціну «Песня Баяна». У 1940—1946 гадах вяртаецца да матываў мінулага — карціны «Палачане выганяюць накінутага ім князя», «Усяслаў Чарадзей пад Гародняй», «Пярсцёнак Усяслава Чарадзея». Язэп Драздовіч — пачынальнік (у пач. 1930-х) [[Касмічная прастора|касмічнай]] тэмы ў выяўленчым мастацтве: серыі «Жыццё на Марсе», «Артаполіс», «Жыццё на Венеры» (1931), «Жыццё на Сатурне» і «Жыццё на Месяцы» (1932), «Космас» (1940).
 
Маляваў насценныя дываны, адметныя арыгінальнай пабудовай кампазіцыі (сюжэтны малюнак у цэнтры з расліннай абмалёўкай). Працаваў у галіне скульптуры: бюст Францішка Скарыны (1916), «Плач Гарыславы» (выява полацкай княжны [[Рагнеда Рагвалодаўна|Рагнеды]], 1916), партрэты-барэльефы [[Міхась Машара|Міхася Машары]], [[Антон Антонавіч Грыневіч|Антона Грыневіча]], [[Янка Пачопка|Янкі Пачопкі]], сваёй маці.
Радок 107:
За савецкім часам творчая спадчына Язэпа Драздовіча ігнаравалася афіцыйнымі ўладамі, бо не стасоўвалася з камуністычнымі ўяўленнямі аб мастацтве. Імя мастака зноў атрымала шырокую вядомасць дзякуючы пісьменніку [[Арсень Ліс|Арсеню Лісу]], які ў 1984 годзе выдаў кнігу «Вечны вандроўнік», прысвечаную жыццю і творчасці Драздовіча.
 
У наш час у гонар Язэпа Драздовіча названа [[Вуліца Язэпа Драздовіча (Мінск)|вуліца]] ў [[Мінск|мінскіммінск]]ім мікрараёне [[Лошыца (жылы раён)|Лошыца]], вуліцы ў [[Орша|Оршы]], [[Маладзечна|Маладзечне]], [[Глыбокае|Глыбокім]], [[Шаркаўшчына|Шаркаўшчыне]], [[Радашковічы|Радашковічах]], [[Навагрудак|Навагрудку]]<ref>{{cite web|url = https://www.svaboda.org/a/774616.html|title = Язэп Драздовіч. Імёны Свабоды|first = |last = |author = Уладзімір Арлоў|authorlink = Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|date = 12 кастрычніка 2006|publisher = svaboda.org|language = be-x-old|archiveurl = https://web.archive.org/web/20180914120333/https://www.svaboda.org/a/774616.html|archivedate = 14 верасня 2018|accessdate = 14 верасня 2018}}</ref>. У [[Траецкае прадмесце|Траецкім прадмесці]] Мінска ўсталяваны помнік Язэпа Драздовіча аўтарства скульптара Ігара Голубева. У [[2012]] годзе да [[Дзень беларускага пісьменства|Дня беларускага пісьменства]] ў Глыбокім быў усталяваны бюст Язэпа Драздовіча на Алеі знакамітых землякоў<ref>{{cite web|url = https://kraj.by/belarus/news/den-pismennosti-v-glubokom/-aleyu-znakamitih-zemlyakou-urachista-adkrili-na-dzen-pismenstva-u-glibokim-fota-2012-09-03|title = Алею знакамітых землякоў урачыста адкрылі на Дзень пісьменства ў Глыбокім|first = |last = |author = |authorlink = |date = 3 верасня 2012|publisher = kraj.by|language = |archiveurl = |archivedate = |accessdate = 14 верасня 2018}}</ref>. У 2018 годзе магіла Язэпа Драздовіча была ўнесеная ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі<ref>{{cite web|url = http://www.belta.by/culture/view/mogila-jazepa-drozdovicha-stala-istoriko-kulturnoj-tsennostjju-317887-2018/|title = Могила Язепа Дроздовича стала историко-культурной ценностью|first = |last = |author = |authorlink = |date = 14 верасня 2018|publisher = belta.by|language = ru|archiveurl = https://web.archive.org/web/20180916160057/http://www.belta.by/culture/view/mogila-jazepa-drozdovicha-stala-istoriko-kulturnoj-tsennostjju-317887-2018/|archivedate = 16 верасня 2018|accessdate = 16 верасня 2018}}</ref>, у гэтым жа годзе на месцы хутара Пунькі быў усталяваны памятны знак у гонар мастака<ref>{{cite web|url = https://euroradio.fm/u-glybockim-rayone-ustalyavali-pamyatny-znak-yazepu-drazdovichu-fota|title = У Глыбоцкім раёне ўсталявалі памятны знак Язэпу Драздовічу|first = |last = |author = |authorlink = |date = 12 кастрычніка 2018|publisher = euroradio.fm|language = |archiveurl = https://archive.is/kObUs|archivedate = 15 кастрычніка 2018|accessdate = 15 кастрычніка 2018}}</ref>.
 
Імем Драздовіча названы [[Германавіцкі музей культуры і побыту|Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі]] (Шаркаўшчынскі раён Віцебскай вобласці). На радзіме мастака ў вёсцы [[Пунькі (Глыбоцкі раён)|Пунькі]] Глыбоцкага раёна штогод праводзяцца міжнародныя пленэры яго імя. У музеі-пакоі народнай творчасці, што створаны ў мясцовай сярэдняй школе — яго карціны, дываны, графічныя работы, матэрыялы пра жыццё і творчасць майстра.