Марцін Тэадор Аскерка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Ашмянскі павет| → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др →‎Біяграфія: вікіфікацыя, перанесена: Мазырскі павет| → Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 53:
Меў братоў [[Гервазы Людвік Аскерка|Гервазыя Людвіка]], [[Рафал Алойзы Аскерка|Рафала Алойзыя]], [[Міхал Стэфан Аскерка|Міхала Стэфана]], [[Казімір Мацей Аскерка|Казіміра Мацея]] і [[Багуслаў Леапольд Аскерка|Багуслава Леапольда]].
 
Дэбютаваў у палітычным жыцці як [[пасол соймавы|пасол]] [[Мазырскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|мазырскі]] на [[Сойм Рэчы Паспалітай|сойм]] 1738 года. Пазней таксама быў паслом на соймы 1760, 1764, 1780. Быў прыхільнікам [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскіх]]. У 1764 годзе быў маршалкам канфедэрацыі ашмянскай шляхты як аддзела Генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага. Працяглы час з'яўляўся маршалкам [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|ашмянскім]] (з 1765 па 1793 гады).
 
Быў адзіным за ўсю гісторыю кашталянам ашмянскім. Пасада ашмянскага кашталяна была намінавана на [[Гарадзенскі сойм, 1793|Гарадзенскім сойме 1793 года]] дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад Вялікага Княства Літоўскага. Марцін Аскерка, як павятовы маршалак ашмянскі, атрымаў прывілей на гэту пасаду 26 кастрычніка 1793 года, але ужо ў канцы таго ж года ў выніку новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Рэчы Паспалітай ашмянская кашталянія была скасавана. Ашмянскі кашталян захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.