Казацтва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Ашмянскі павет| → Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
др →‎Казакі ў ВКЛ: вікіфікацыя, перанесена: Аршанскі павет| → Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| з дапамогай AWB
Радок 16:
Дзейную спробу стварыць сапраўды беларускае казацтва зрабіў магілёўскі праваслаўны шляхціц [[Канстанцін Вацлаў Паклонскі|К. В. Паклонскі]] ў [[1654]]—[[1655]] гг. у час [[Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1654-1667|вайны Расійскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667]] гг. 3 дазволу цара [[Алексей Міхайлавіч|Алексея Міхайлавіча]] ён арганізаваў [[Беларускі полк]], прычым не толькі як вайсковае падраздзяленне, але і як адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку ў межах [[Магілёўская воласць|Магілёўскай воласці]] з цэнтрам у мястэчку [[Чавусы]]. У адрозненне ад іншых казацкіх атрадаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі беларускіх паветаў [[ВКЛ]], полк [[Канстанцін Вацлаў Паклонскі|Паклонскага]] падпарадкоўваўся не Хмяльніцкаму, а непасрэдна [[Масква|Маскве]] і ўяўляў сабой аўтаномнае казацкае ўтварэнне колькасцю да 6 тысяч чалавек. Сацыяльнай базай палка былі беларускія праваслаўныя шляхціцы, мяшчане, сялянства. Жорсткія сутыкненні казакоў [[Беларускі полк|Беларускага палка]] з казакамі ўкраінскага наказнога гетмана [[Іван Нічыпаравіч Залатарэнка|І. Н. Залатарэнкі]], які дзейнічаў ад імя Хмяльніцкага на [[Беларусь|Беларусі]], адсутнасць масавай падтрымкі з боку мясцовага насельніцтва, магчымая эвалюцыя поглядаў Паклонскага адносна распаўсюджання ўлады Расійскай дзяржавы на землі Беларусі прывялі да пераходу «беларускага палкоўніка» з часткай казакоў свайго палка на бок Рэчы Паспалітай, пасля чаго [[Беларускі полк|Беларукі казацкі полк]] знік.
 
Частка беларускага насельніцтва далучылася да ўкраінскага казацкага войска [[Іван Нічыпаравіч Залатарэнка|Залатарэнкі]], якое ў пэўным сэнсе беларусізавалася, але працягвала дзейнічаць на Беларусі ў інтарэсах Хмяльніцкага. У студзені [[1656]] г. Хмяльніцкі прызначыў «беларускіх палкоўнікам» выхадца з Беларусі [[Іван Нячай|І.Нячая]], які замяніў Залатарэнку. Пад кантролем Нячая апынулася частка [[Аршанскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Аршанскага павета]], дзе аформілася казацкая адміністрацыйна-тэрытарыяльная сістэма. Структурна яго полк складаўся з 19 соцень, якія мелі тэрытарыяльны характар; рэзідэнцыяй палкоўніка стала мястэчка [[Чавусы]] (адсюль назва Чавускі полк). Восенню [[1658]] г. Нячай са сваім войскам перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і пачаў баявыя дзеянні супраць расійскага войска. Казацкі полк Нячая дзейнічаў ва ўсходняй Беларусі да снежня [[1659]] г., пакуль «палкоўнік чавускі і быхаўскі» не трапіў у палон.
 
Адначасова з Нячаем у цэнтральнай Беларусі дзейнічала казацка-сялянскае войска на чале з наказным беларускім палкоўнікам [[Дзяніс Мурашка|Д.Мурашкам]]. 3 восені [[1656]] рэзідэнцыяй Мурашкі было мястэчка [[Ігумен]], летам [[1657]] яна была перанесена ў в. [[Камень]]. Афіцыйна з'яўляючыся саюзнікам Расійскай дзяржавы, казакі Мурашкі нападалі на беларускую шляхту, якая прысягнула на вернасць расійскаму цару. У [[1656]]—[[1658]] войска Мурашкі дзейнічала ў [[Мінскі павет|Менскім]] і [[Ашмянскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ашмянскім]] паветах, кантралюючы значную тэрыторыю. У верасні [[1658]] г. Мурашка са сваім войскам адкрыта перайшоў на бок Рэчы Паспалітай і працягваў баявыя дзеянні да заканчэння вайны.