Міхась Калачынскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Прэміі і ўзнагароды: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{пісьменнік
[[Файл:Міхась Калачынскі.jpg|thumb|Міхась Калачынскі]]
| Фота = Міхась Калачынскі.jpg
'''Міхась Калачынскі''' ({{ДН|12|1|1917}}, г.п. [[Крупкі]] Мінскай вобласці — {{ДС|10|8|1990}}) — беларускі паэт, дзеяч культуры. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1974).
}}
'''Міхась Калачынскі''' ({{ДН|12|1|1917}}, г.п. [[Крупкі]] Мінскай вобласці — {{ДС|10|8|1990}}) — беларускі паэт, [[дзеяч культуры]]. [[Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР]] (1974).
 
== Біяграфічныя звесткі ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У [[1934]] скончыў Крупскую сярэднюю школу і пачаў працаваць у мястэчку [[гарадскі пасёлак Бобр|Бобр]] старшым піянерважатым, потым літработнікам у крупскай раённай газеце «[[Камуністычны шлях]]». Скончыў курсы пры [[Камуністычны інстытут журналістыкі імя С. М. Кірава|Камуністычным інстытуце журналістыкі імя С. М. Кірава]] ў Мінску[[Мінск]]у (1936), у 1937-38 быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты «[[Літаратура і мастацтва]]».

У 1938-53 — у [[Савецкая Армія|Савецкай АрмііАрмі]]і. Удзельнік [[Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)|савецка-фінляндскай вайны]] (1939-40), у [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайнувайн]]у — армейскі журналіст на [[Закаўказскі фронт|Закаўказскім]], [[Стэпавы фронт|Стэпавым]], [[2-і Украінскі фронт|2-м]] і [[3-і Украінскі фронт|3-м Украінскіх франтахфран]]тах. У пасляваенныя гады працаваў спецкарэспандэнтам акруговай ваеннай газеты «Защитник Родины» (Адэса, 1945-47), літаратурным сакратаром газеты [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай ваеннай акругіакруг]]і «[[Во славу Родины]]» (Мінск, 1947-53). Пасля дэмабілізацыі прызначаны галоўным рэдактарам альманаха «[[Советская Отчизна]]». З 1954 — адказны сакратар, а з 1958 — намеснік старшыні праўлення [[СП БССР]]. У 1960-78 — галоўны рэдактар часопіса [[Беларусь (1944)|«Беларусь»]]. У складзе дэлегацыі БССР у 1971 удзельнічаў у рабоце XXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Член [[СП СССР]] з 1940.
 
== Творчасць ==
Першы верш апублікаваў у 1932 г. (часопіс «[[Іскры Ільіча]]»). У даваенны час выдаў паэмы для дзяцей «Косця-чэкіст» (1938) і «Пакет» (1940). Рукапіс зборніка вершаў «На Выбаргскай дарозе» згарэў у час вайны ў Мінску. Пасля вайны выйшлі зборнікі паэзіі «Сонца ў блакіце» (1949), «У вялікім паходзе» (1952), «Прыпар» (1956), «Сосны і дзюны» (1960), «Гронка рабіны» (выбранае, 1964), «Паясы» (1968), «За палямі, за лясамі» (1969), «Докшыцкі каравай» (1974), «Кніга дружбы» (1975), «Суквецце» (выбранае, 1977), «Ля берагоў запаветных» (1983). Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Насустрач жыццю» (1951), «На лясным паўстанку» (1955), «Прыгоды Патапкі» (1958), «Лясныя казкі» (1967), «Мая мазаіка» (1971), «Рэха зямлі» (1978), «Снежная казка» (паэма, 1986). У 1971 і ў 1982 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах. Шэраг вершаў пакладзены на музыку.
 
Перакладаў творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, балгарскіх і мангольскіх паэтаў.
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Узнагароджаны [[ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга|ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга]], [[Ордэн Дружбы народаў (СССР)|Дружбы народаў]], двума [[ордэн Чырвонай Зоркі|ордэнамі Чырвонай Зоркі]], [[Ордэн Айчыннай вайны|Айчыннай вайны II ступені]] і [[ордэн «Знак Пашаны»|«Знак Пашаны»]], медалямі.
 
{{зноскі}}