Мінскі павет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
перанесена, вікіфікацыя
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 12:
У 1861 годзе тэрыторыя Мінскага павета падзелена на воласці, пасля пераразмеркавання ў 1864—1866 гадах іх было 19: Астрошыцка-Гарадоцкая, Бяларуцкая, Вялікасельская, Заслаўская, Засульская, Івянецкая, Койданаўская, Крывіцкая (у 1869 годзе перайменавана ў Дуброўскую, скасаваная ў 1872 годзе), Пяршайская, Ракаўская, Рудзіцкая (пазней скасаваная), Самахвалавіцкая, Свержанская (часова ўключаная ў Стаўбцоўскую ў 1876 годзе), Сеніцкая, Сёмкаўская (Сёмкава-Гарадоцкая), Слабодская, Старасельская, Стаўбцоўская. У 1878 годзе замест Вялікасельскай і Слабодскай утвораная Рубяжэвіцкая, у 1898 годзе з Самахвалавіцкай вылучана Крупіцкая воласць (пазней перайменаваная ў Станькаўскую), пасля аднаўлення Свержанскай у Мінскім павеце стала 16 валасцей{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
У 1920 годзе Свержанская воласць перададзеная [[Нясвіжскі павет (БССР)|Нясвіжскаму павету]]. Паводле [[Рыжскі мірны дагавор (1921)|Рыжскага мірнага дагавора 1921 года]] заходняя частка павета (Засульская, Івянецкая, Пяршайская, Ракаўская, частка Рубяжэвіцкай і Стаўбцоўскай валасцей) адышлі да [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]]. Замест іх у Менскі павет уключаны Магілянская воласць Нясвіжскага павета, Радашковіцкая і Хацечынцкая воласць [[Вілейскі павет (1920—1940)|Вілейскага павета]]. У 1923 годзе Рубяжэвіцкая воласць перайменаваная ў Вялікасельскую{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
Менскі павет скасаваны [[17 ліпеня]] [[1924]] годаг., асноўная яго частка ўключаная ў [[Менская акруга|Менскую акругу]], частка Магілянскай воласці — у [[Слуцкая акруга|Слуцкую]]{{Sfn|Насевіч В.|1999|с=191}}.
 
{{зноскі}}