Экватарыяльная Гвінея: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др робат Дадаем: bcl:Guineyang Ekwatoryal
др мінуўшына
Радок 1:
[[Выява:LocationEquatorialGuinea.png|thumb|250px|Экватарыяльная Гвінея на карце]]
{{вызн|1=Экватарыяльная Гвінея}}, {{вызн2|1=Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея}} ({{lang-es|República de Guinea Ecuatorial}}) — краіна ў [[Афрыка|Афрыцы]]. Уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і шэраг астравоў у [[Гвінейскі заліў|Гвінейскім заліве]]. Мяжуе на поўначы з [[Камерун]]ам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з [[Габон]]ам. Сталіца — Малаба, размешчаная на востраве Біока (раней Фэрнанда По). Насельніцтва складае 504 тысячы чалавек (2009)<ref name="Усаў"/>.
 
==Мінуўшчына==
Мяжуе на поўначы з [[Камерун]]ам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з [[Габон]]ам.
Краіна атрымала незалежнасць ад [[Іспанія|Іспаніі]] ў [[1968]] годзе. Тады ж першым прэзідэнтам абралі [[Францыска Нгуэма|Францыска Маціяса Нгуэма]], які дагэтуль працаваў клеркам у [[Каланіялізм|каланіяльнай]] адміністрацыі. Пасля абрання спадар Нгуэма кінуў у астрог свайго суперніка ў выбарах Баніфацыя Эду, які і скончыў там сваё жыццё. Пазней Францыска Нгуэма адправіў у выгнанне 70 тысячаў іспанцаў, у якіх адабраў [[маёнтак|маёнткі]] дзеля [[сацыялізм|сацыялістычнага]] шляху разьвіцця. У выніку ў [[1975]] годзе зачыніліся школы, бо не было каму навучаць. Урад забараніў ужываць слова “інтэлігенцыя”, а потым і дзейнасць [[Каталіцкая царква|каталіцкай царквы]]. Святароў пачалі забіваць, часта іх укрыжоўвалі. У выніку пашырэння катаванняў і забойстваў на астатніх жыхароў краіны (людзей забівалі жалезнымі прутамі, закопвалі жывымі ці катавалі голадам у астрогах і працоўных лагерах), паводле міжнародных арганізацыяў, загінула больш за 60 тысячаў. Тым часам, жонка Францыска Нгуэмы ўцякла за мяжу. Каб людзі не маглі ўцякаць з краіны, сп. Нгуэма загадаў знішчыць усе караблі й рыбацкія лодкі. Ён таксама збіраў чарапы сваіх ворагаў, а галовы забітых вывешваліся па вуліцах. Дзяржаўная скарб перанеслі ў родную вёску Францыска Нгуэмы, дзе ён складваў грошы проста на зямлю ў сваім жытле<ref name="Усаў">Павал Усаў. [http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/print.aspx?id=112147 Экватарыяльная Гвінэя]// [[Беларуская служба Польскага радыё|Польскае радыё для замежжа]]. [[15 ліпеня]] [[2009]]</ref>.
 
Пераварот адбыўся ў [[1979]] годзе, а да ўлады прыйшоў пляменнік Францыска Нгуэмы [[Тэадоро Нгуэма|Тэадоро Обіянг Нгуэма]]. Папярэдняга [[дыктатар]]а расстралялі разам з бліжэйшымі паплечнікамі. Прыгавор выканалі [[Марока|мараканцы]], бо мясцовыя вайскоўцы верылі ў яго надзвычайныя сілы. Пры Тэадоры Нгуэме на ўзбярэжжы краіны адкрылі залежы нафты, што пераўтварыла Экватарыяльную Гвінею ў аднаго з найбуйнешых экспартэраў нафты ў Афрыцы. Тым ня менш, усе грошы ад гэтага ідуць у кішэню дыктатара й яго сям’і<ref name="Усаў"/>.
Сталіца — Малаба, размешчаная на востраве Біока (раней Фэрнанда По).
 
{{зноскі}}
 
{{Commons|Category:Equatorial Guinea}}