Астафій Багданавіч Валовіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др рэд. |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 1:
{{вызнч|1=Астафій (Яўстафій) Багданавіч ВАЛОВІЧ}} (~[[1520]], Гарадзенскі пав. — кан. [[1587]]/пач. [[1588]]), [[ВКЛ|вялікалітоўскі]] дзяржаўны і грамадскі дзеяч, мецэнат-асветнік. Займаў высокія дззяржаўныя пасады — ад вялікага пісара (1552), маршалка дворнага (1552), земскага падскарбія (1561) да падканцлера (1566), канцлера (1579-1584), троцкага кашталяна (1569), віленскага кашталяна (1579) і віленскага ваяводы (1584). Дзяржаўца медніцкі, староста магілёўскі, азярышчанскі, брэсцкі, кобрынскі, рэчыцкі, падстароста брэсцкі.
Паходзіў са старажытнага баярскага роду. Атрымаў хатнюю адукацыю, магчыма, вучыўся ў адным з нямецкіх пратэстанцкіх універсітэтаў<ref>Саверчанка I.</ref>, ёсць звесткі, што А. Валовіч скончыў Падуанскі універсітэт. У 1540-я служыў сакратаром віленскага ваяводы [[Ян Юр'евіч Глябовіч|Я. Ю. Глябовіча]]. У 1540-я ажаніўся з Фядорай Паўлаўнай Сапяжанкай, з якой меў дачку Рэгіну. Пасада маршалка дворнага (1552) дала права ўвайсьці ў склад паноў-рады.
Некалькі разоў ездзіў пасольствах у [[Масква|Маскву]], у т.л. у [[1553]] разам з полацкім намеснікам С. С. Давойнам і крамянецкім старостам, пісарам [[Пётр Сямашка|П. Сямашкам]] для заключэння мірнага пагаднення, калі адмовіўся назваць [[Іван IV|Івана IV]] "царом усяе Русі" не назваў царом. Перамір'е было падпісанае 12.9.1553 тэрмінам да 25.3.1556 г., у ўзнагароду А. Валовіч атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста Магілёўскае староства.
Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок.▼
У 1558 разам з ваяв. віленскім Мікалаем Радзівілам Чорным, А. Валовіч вёў перамовы з маскоўскім паслом Алфёравым, пра мір паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, саюз супраць Крымскага ханства і Турцыі. Пасля пачатку [[Лівонская вайна|Лівонскай вайны]] быў у Маскве ў пасольстве Марціна Валадковіча. Калі у 1560 г. паўстала пытанне пра шлюб Івана IV з адной з сясцёр Жыгімонта Аўгуста, А. Валовіч адзін з тых, хто выказаўся "за", праўда абумовіўшы шлюб "вечным мірам" і захаваннем Інфлянтаў за ВКЛ.
Побач з Мікалаем Радзівілам Чорным і Рыгорам Хадкевічам, А. Валовіч адзін з лідэраў апазіцыі [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]]. Разам з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Рудым, жамойцкім старостай Янам Хадкевічам, падскарбіем Мікалаем Нарушэвічам, прапанаваў г.зв. "Праект уніі" з 15 артыкулаў, які гарантаваў Княству адносную незалежнасць, аднак праект не быў прыняты. Разам з іншымі магнатамі — праціўнікамі аб'яднання ВКЛ з Каронаю - пакінуў Люблінскі сойм, паслаў на [[Падляшша]] і [[Валынь]] адозвы з заклікам змагацца супраць уніі.
Прымаў актыўны ўдзел у аграрных рэформах 1550-1560-х гадоў, за гэтыя службы ад Боны Сфорцы А. Валовіч атрымаў Усвяцкае і Езярышчанскае староствы. Разам з юрыстамі [[Аўгусцін Ратундус|Аўгусцінам Ратундусам]] і Пятром Раізіям А. Валовіч рыхтаваў 2-е выданне Статута ВКЛ, які быў зацверджаны 1.3.1566 на Віленскім сойме. Паводле прапановы А. Валовіча ў Статут быў уключаны артыкул, паводле якога "загранічнікам" забаранялася набываць землі і займаць дзяржаўныя пасады у ВКЛ. Удзельнік Варшаўскай канфедэрацыі (1573).
▲Разам з [[Ян Геранім Хадкевіч|Янам Геранімам Хадкевічам]] выступіў супраць кандыдатуры [[С. Баторый|Стэфана Баторыя]] на каралеўскі трон, быў прыхільнікам абрання аўстрыйскага эрцгерцага [[Эрнст Габсбург|Эрнста]], але пасля абрання Баторыя перайшоў на яго бок. Прымаў актыўны ўдзел у Лівонскай вайне, у т.л. у вызваленні Полацка (1579) і ўзяцці Вялікіх Лук (1580).
Паводле веравызнання кальвініст, разам з Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым, Янам Кішкам быў апекуном рэфармацыйнага руху. У канцы жыцця прыхільна ставіўся да антытрынітатызму. Падтрымліваў гуманістаў [[В. Цяпінскі|В. Цяпінскага]], [[Якуб з Калінаўкі|Якуба з Калінаўкі]] і [[С. Будны|С. Буднага]]. На сродкі А. Валовіча ў 1559 г. быў перакладзены твор швейцарскага тэолага-кальвініста Генрыха Булінгера «Пра праўдзівае прыняцце цела і крыві Ісуса Хрыста», з Г. Булінгерам перапісваўся С. Будны. Сам С. Будны прысвяціў А. Валовічу кнігу «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» ([[Нясвіж]], [[1562]]).
Пахаваны у Сідранах, у мураваным склепе побач з рэфармацкім зборам.
{{зноскі}}
{{літ|1=
|