Габсбургі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 47:
 
== Гісторыя ==
Імаверным продкам Габсбургаў быў [[Гунтрам Багаты]], граф Брэйсгаў, які жыў у сярэдзіне 10 стагоддзя. Унукам Гунтрама лічыцца [[Радбат, граф Габсбург|Ра́дбат]], які збудаваў [[замак Габсбург]] і даў пачатак роду таго ж імені.
 
У [[1273]] г. [[Рудольф I Габсбург|Рудольфа Габсбурга]] абралі імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі, гэты тытул успадкавалі і яго нашчадкі. Ён набыў у сваё валаданне герцагства Аўстрыю і [[Герцагства Штырыя|Штырыю]]. У [[XVI стагоддзе|XVI]] ст. Габсбургі падзяліліся на дзве галіны: іспанскую і аўстрыйскую. Імператарская карона захоўвалася аўстрыйскай галіной. Іспанская правячая дынастыя абарвалася ў [[1700]] годзе, уступіўшы дынастыі [[Бурбоны|Бурбонаў]]. Аўстрыйская — згасла ў [[1780]] г., разам са смерцю імператрыцы [[Марыя Тэрэзія|Марыі Тэрэзіі]]. Але нашчадкі яе і яе мужа [[Франц I Габсбург|Франца I]] (вялікага герцага Тасканскага і былога герцага Латарынгіі) перанялі імя Габсбургаў (дакладней — Габсбург-Латарангіў). Унук Марыі Тэрэзіі, апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі [[Франц II Габсбург|Франц II]] у [[1804]] г. абвясціў сябе першым імператарам новаўтворанай Аўстрыйскай імперыі пад імем Франца I (з [[1867]] г. — Аўстра-Венгрыя). Апошнім манархам з дынастыі Габсбургаў быў імператар Аўстра-Венгрыі [[Карл I Габсбург|Карл I]], які зрокся ўлады ў [[1918]] г. Яго сын [[Ота Габсбург]] пасля быў дэпутатам Еўрапарламента.