Дзісна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя, перанесена: Дзісенскі павет| → Дзісенскі павет (Расійская імперыя)| з дапамогай AWB
Радок 76:
Старажытнае паселішча, папярэднік сучаснага горада, існавала на мысе правага берага рэчкі Дзісна яшчэ ў [[10 стагоддзе|X]] — [[11 стагоддзе|XI ст.]] як горад [[Полацкае княства|Полацкай зямлі]]. З [[13 стагоддзе|XIII ст.]] пачалося паступовае засяленне левага берага. У [[1301]] мясцовасць далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="EVKL-1"/>.
 
[[Файл:Dzisna, Pahonia. Дзісна, Пагоня (1896).jpg|thumb|150px|злева|Герб [[Дзісенскі павет (Расійская імперыя)|Дзісенскага павета]]]]
Першы пісьмовы ўспамін пра Дзісну як умацаваны замак ''Капец-гарадок'' (ад слова «капа́ць») датуецца [[1374]]. Замак выконваў ролю фарпоста [[Полацкае княства|Полацка]] на Дзвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У [[1461]] паселішча ўпершыню згадваецца пад цяперашняй назвай (''[[двор]] Дзісна'').