Міхаіл Псел: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
Пасля смерці імператара Канстанціна, Псел выкліканы з манастыра яго пераемніцай імператрыцай [[Феадора (дачка Канстанціна VIII)|Феадорай]], зноў набліжаны да двара і ўзнагароджаны тытулам [[Іпертым|іпертыма]]. Усе пазнейшыя гады заставаўся актыўным у палітыцы, быў радцам некалькіх наступных імператараў. У 1057 годзе пасланы імператарам Міхаілам VI Стратыётыкам да паўсталага [[Ісаак I Камнін|Ісаака Камніна]], каб угаворваць таго на мір; Псел тады вельмі спадабаўся Ісаку. Сыграў значную ролю ў пераходзе ўлады ад Міхаіла VI Стратыётыка да Ісака Камніна, пры заняцці стальца апошнім, прызначаны [[Праэдр|праэдрам]], а пазней, як бачна з перапіскі, быў вельмі блізкі з усім домам імператара. Паводле жадання Ісака Камніна, Псел напісаў абвінаваўчы акт супраць ранейшага свайго сябра, зрынутага патрыярха [[Міхаіл Кіруларый|Міхаіла Кіруларыя]].
 
У 1059 годзе Псел паспяхова інтрыгаваў за заняцце стальца [[Канстанцін X Дука|Канстанцінам Дукам]], урэшце, быў набліжаным і гэтага імператара, атрымаў чын [[Протапраэдр|протапраэдра]]. Для сына імператара, [[Міхаіл VII Дука|Міхаіла Дукі]], напісаў некалькі падручнікаў.<ref name=":0" /> Таксама значнай была роля Псела ў пераходзе ўлады ад Канстанціна Дукі да [[Раман IV Дыяген|Рамана IV Дыягена]] ў 1068 годзе, што праўда паменшыла значэнне Псела пры двары. Адыграў ролю і ў пераходзе ўлады ад Рамана Дыягена да Міхаіла Дукі ў 1071 годзе, пасля паланення Рамана ён параіў Міхаілу разаслаць па імперыі ўказ з аб’вяшчэннем пра пазбаўленне папярэдніка стальца. Калі Раман быў аслеплены, Псел палічыў неабходным звярнуцца да яго з суцяшальным лістом. Пры Міхаіле VII Дуку Псел іграў вельмі значную ролю: пісаў лісты ад імя імператара, складаў хрысавулы, разбіраў цяжбы і інш.<ref name=":0" />
 
Дата смерці Псела дакладна невядома. Некаторыя навукоўцы датуюць яе 1078 годам (або каля 1076—1077 гадоў), іншыя лічаць, што ў 1096 годзе ён яшчэ жыў.<ref>Памятники византийской литературы IX—XIV веков. — М., 1969. — С. 134;</ref><ref>Михаил Пселл. Хронография. — М., 1978. — С.198 (артыкул Я. М. Любарскага);</ref><ref>Культура Византии. Вторая половина VII—XII века. — М., 1989. — С. 49;</ref>