Язэп Адамавіч Гладкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: clean up з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{навуковец}}
'''Язэп Адамавіч Гладкі''' ({{ДН|4|10|1890}}, в. [[Міхалкавічы]], [[Барысаўскі павет]] (цяпер [[Лагойскі раён]], [[Мінская вобласць]]) — {{ДС|28|7|1972}}) — беларускі грамадскі дзеяч, [[фалькларыст]], [[этнограф]].
 
== Біяграфія ==
У [[1935]] г. скончыў [[Мінскі педагагічны інстытут]]. У [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]] на Паўночным фронце. Пасля [[Лютаўская рэвалюцыя, Расія|Лютаўскай рэвалюцыі]] 1917 г. далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету [[Вольная Беларусь|«Вольная Беларусь»]], выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з'езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў [[Горад Віцебск|Віцебску]], [[Усебеларускі з'езд|Усебеларускага з'езда]] ў [[Мінск|Мінску]]. У 1918—1919 гг. вучыўся ў [[Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка|Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце]]. У 1920-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]], у 1930 г. звольнены па палітычных матывах. У 1935 г. у [[Мінскі інстытут школьнай адукацыі|Інстытуце школьнай адукацыі]] ў Мінску.

У час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] працаваў настаўнікам у роднай вёсцы, у школьным выдавецтве ў Мінску. З 1944 г. у [[ФРГ|Германіі]], выкладаў у [[беларуская гімназія імя М. Багдановіча|беларускай гімназіі імя М. Багдановіча]] ў [[Ватэнштэт|Ватэнштэце]], заснаваў выдавецтва [[Заранка (выдавецтва)|«Заранка»]], выдаў [[Беларускі лемантар|«Беларускі лемантар»]], чытанкі, зборнікі беларускіх народных спеваў і казак. З [[1952]] г. у [[ЗША]], працягваў навук і культурна-асветніцкая дзейнасць, у [[Нью-Ёрк]]у аднавіў выдавецтва «Заранка», выдаў пад псеўданімам '''Адам Варлыга''' зборнікі этнаграфічнага і фальклорнага зместу. У працы «Чутае, бачанае, перажытае» даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX стст. (засталася ў рукапісе).
 
{{зноскі}}