Эпіграфіка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гл. таксама: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др →‎top: вырашэнне неадназначнасцяў з дапамогай AWB
Радок 1:
'''Эпіграфіка''' (ад {{lang-el|''επιγραφή''}} — «надпіс») — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладная гістарычная і філалагічная дысцыпліна), якая вывучае змест і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах ([[Прыродны камень|камень]], [[кераміка]], [[метал]] і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часовым і культурным кантэкстам. Вывучэннем старажытнага пісьма, зробленага пераважна [[чарніла]]м, займаецца асобная дысцыпліна [[палеаграфія]].
 
Часам ўзнікнення эпіграфікі лічыцца перыяд [[Адраджэнне|Адраджэння]]; методыка эпіграфікі як навукі распрацавана ў XVIII—XIX стст. Расшыфроўка [[іерогліф]]аў [[Старажытны Егіпет|Старажытнага Егіпта]], вавілонскага [[клінапіс]]у, [[Мікенская цывілізацыя|мікенскай]] пісьменнасці значна пашырыла ў XIX—XX стст. сферу прымянення эпіграфікі.