Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя з дапамогай AWB
Радок 21:
}}
 
'''Македо́нцы''' ({{lang-mk|Македонци}}) — [[славяне|славянскі]] народ, карэнныя насельнікі [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. Жывуць у [[РэспублікаПаўночная Македонія|РэспубліцыПаўночнай МакедоніяМакедоніі]], у суседніх рэгіёнах [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Албанія|Албаніі]]. У выніку эміграцыі склаліся буйныя македонскія абшчыны ў іншых [[Еўропа|еўрапейскіх]] краінах, [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]]. Агульная колькасць - 2 115 тыс. чал.<ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=13186 Macedonian]</ref>.
 
==Паходжанне і гісторыя==
[[File:Fortress Towers of Marko with Cross.jpg|thumb|left|Маркавы вежы каля Прылепа, XIII - XIV стст.]]
У старажытнасці тэрыторыя [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]], населенага сучаснымі македонцамі, была занята [[ілірыйцы|ілірыйскімі]], [[фракійцы|фракійскімі]] і [[грэкі|грэчаскімі]] плямёнамі. Само найменне [[Македонія, зямля|Македоніі]] паходзіць ад назвы [[старажытныя македонцы|старажытных македонцаў]], якія маглі належыць як да фракійцаў, так і да грэкаў. Да [[148]] г. н. э. існавала буйная [[Старажытная Македонія|Македонская дзяржава]], пазней заваяваная [[Старажытны Рым|Рымам]]. Да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. яе насельніцтва было значна [[эліны|элінізавана]] або [[раманскія мовы|раманізавана]], толькі ў заходняй [[гара|горнай]] частцы захаваліся нашчадкі ілірыйцаў і фракійцаў — продкі сучасных [[албанцы|албанцаў]]. Таксама захавалася назва Македоніі як [[Гістарычная вобласць|гістарычнай вобласці]].
 
У [[V стагоддзе|V]] - [[VI стагоддзе|VI]] стст. на Балканскі паўвостраў з поўначы прыйшлі [[славяне]]. Непасрэдна на тэрыторыі Македоніі рассяліліся плямёны [[другавіты|другавітаў]], струменцаў, берзічаў і інш. Яны ў значнай ступені [[Асіміляцыя, сацыялогія|асімілявалі]] тубыльцаў. Сучасныя македонцы з'яўляюцца непасрэднымі нашчадкамі старажытнага балканскага і прышлага славянскага насельніцтва.
 
У [[681]] г. на поўдзень ад [[Рака Дунай|Дуная]] было заснавана [[Першае Балгарскае царства|Балгарскае царства]], у склад якой трапіла частка Македоніі (у тым ліку тэрыторыя сучаснай [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]). Паўднёвыя землі (тэрыторыя сучаснай [[Македонія, Грэцыя|грэчаскай Македоніі]]) у большым кантралявалася [[Візантыя]]й. [[Булгары]] і візантыйцы праводзілі палітыку перасялення славян, што прывяло да распаду традыцыйных племянных саюзаў і некаторым зменам на [[этнас|этнічнай]] [[Геаграфічная карта|карце]] Балканскага паўвострава. Значную ролю ў захаванні славянскай мовы і культуры адыгралі візантыйскія місіянеры [[Кірыл і Мяфодзій]], якія з дапамогай вучняў стварылі [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую мову]] на аснове дыялектаў македонскіх славян, а таксама славянскае [[пісьмо]] ([[кірыліца]], [[глаголіца]]). У [[865]] г. балгарскі цар [[Барыс I]] прыняў [[праваслаўе|праваслаўнае]] [[хрысціянства]]. Старажытная Балгарыя стала своеасаблівым пасрэднікам у перадачы хрысціянства і [[кніга|кніжнай]] культуры іншым славянскім народам. Адным з галоўных культурных цэнтраў Балгарыі стаў [[горад Скоп'е]]. У [[970]] г., калі ўсходняя частка Балгарыі была занята спачатку кіеўскім князем [[Святаслаў Ігаравіч|Святаславам]], а потым Візантыяй, у Скоп'е была перанесена балгарская [[сталіца]].
 
У [[XI стагоддзе|XI]] - [[XIV стагоддзе|XIV]] стст. тэрыторыю Македоніі аспрэчвалі паміж сабою Візантыя, [[Другое Балгарскае царства|другое Балгарскае царства]] і [[Сербія]]. У другой палове [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. [[Марка Мрняўчэвіч]] стварыў [[Прылепскае каралеўства]], якое падначальвалася [[Асманская імперыя|Асманскай Порце]]. Але ў [[1395]] г. яно было анэксавана асманамі. Македонія ўвайшла ў склад іх дзяржавы.
 
У часы панавання першага і другога Балгарскіх царстваў славянскае насельніцтва Македоніі звычайна называлася ў пісьмовых крыніцах або [[балгары|балгарамі]] або проста славянамі. Відавочна істотных адрозненняў у культуры славян Македоніі і Балгарыі сапраўды не было. Сучасныя [[Грэцыя|грэчаскія]] гісторыкі заўважаюць, што ў розныя гістарычныя перыяды ў Македоніі ўзрастала або памяншалася колькасць грэчаскага насельніцтва. Асманскі ўрад праводзіў палітыку каланізацыі зямель [[мусульмане|мусульманамі]]. Некаторыя з іх былі мясцовага паходжання, але таксама прыцягваліся перасяленцы з [[Малая Азія|Малой Азіі]] і [[Албанія|Албаніі]]. Усе праваслаўныя жыхары Македоніі звычайна называліся ў асманскіх дакументах па канфесійнай прыкмеце грэкамі. Хаця выхадцы з Македоніі прымалі ўдзел у барацьбе паўднёвых славян і грэкаў супраць асманаў, асобны [[нацыяналізм|нацыянальны рух]] македонцаў вылучыўся даволі позна.
 
У [[1870]] г. султан [[Абдул-Азіз]] заснаваў Балгарскі экзархат праваслаўнай царквы, у склад якой увайшлі землі Усходняй і Заходняй Македоніі. Яшчэ раней узніклі свецкія балгарскія школы. Былі створаны неабходныя перадумовы для ўваходжання славян-македонцаў у склад балгарскай [[нацыя|нацыі]]. У [[1878]] г. узнікла аўтаномная [[Балгарыя|Балгарская дзяржава]], якая афіцыйна прэтэндавала на ўсе землі Македоніі. Супраць гэтага выступілі Сербія і Грэцыя. Было вырашана пачаць працэс надання аўтаноміі самой Македоніі, дзе акрамя славян жыло шмат мусульман і грэкаў. Аднак праект македонскай аўтаноміі быў адхілены асманскімі ўладамі ў [[1880]] г.
 
У гэтых умовах Балгарыя і Сербія імкнуліся прыцягнуць славян Македоніі да сябе і сцвярджалі, што яны з'яўляюцца або балгарамі, або [[сербы|сербамі]]. Найбольшага поспеху дасягнула Балгарыя. У [[1878]] - [[1879]] гг. македонскія славяне нават адкрыта выступілі на баку Балгарскай дзяржавы. У [[Горад Сафія|Сафіі]] навучаліся многія выхадцы з Македоніі. Грэчаскія царкоўныя інтэлектуалы таксама імкнуліся сцвердзіць правы Грэцыі на гэтыя землі, таму стварылі [[міф]] аб прамым паходжанні ўсяго македонскага насельніцтва ад старажытных македонцаў, а значыцца іх блізкасці да грэкаў. Цікава, што пазней македонскія нацыяналісты выкарысталі гэты міф для сцверджання сваёй нацыянальнай ідэалогіі і абаснавання прэтэнзій славян-македонцаў на грэчаскую Македонію. У канцы [[XIX стагоддзе|XIX]] - пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. балгарскія і грэчаскія ідэі адкрыта прапагандаваліся праз царкву і школы.
 
Сербія, якая ўсё больш і больш губляла аўтарытэт у "македонскім пытанні", у [[1888]] г. праз сваіх [[Дыпламатыя|дыпламатаў]] упершыню адкрыта выказала думку аб існаванні самастойнага македонскага славянскага народа. Спярша яна знайшла падтрымку сярод македонскіх студэнтаў, што вучыліся ў замежных краінах. У [[1903]] г. падчас славянскага паўстання ў Македоніі македонскі мовазнавец [[Крстэ Пэткаў Місіркаў]] навукова абгрунтаваў існаванне асобнай [[македонская мова|македонскай мовы]].
 
У [[1913]] г. Македонія фактычна апынулася падзеленай паміж Грэцыяй, Балгарыяй і Сербіяй. Грэцыя атрымала так званую Паўднёвую Македонію (зараз [[Македонія, Грэцыя|рэгіён]] у Грэцыі). Балгарыя — усходнюю частку, Сербія — заходнюю. У [[1929]] г. у складзе [[Югаславія|Югаславіі]] вылучылася Вардарская бановіна, на аснове якой у [[1945]] г. была створана Народная Рэспубліка Македонія (з 1963 - Сацыялістычная Рэспубліка Македонія). У [[1946]] г. Народная Рэспубліка Македонія ўвайшла ў склад Югаславіі на правах раўнапраўнага чальца. Македонская мова атрымала дзяржаўны статус як у самой рэспубліцы, так і ва ўсёй Югаславіі.
 
У [[1992]] г. Рэспубліка Македонія атрымала поўную незалежнасць. Прычым, першай яе прызнала Балгарыя. Аднак з-за таго, што Грэцыя адмаўляе македонцам у праве карыстацца старажытнай назвай усяго гістарычнага рэгіёну, паміж дзвюма дзяржавамі ўзніклі спрэчкі. Прычым, яны адбываюцца не толькі на эканамічным і дыпламатычным, але таксама культурным і [[навука|навуковым]] ўзроўнях. Балгарыя таксама не прызнае існавання самастойнай македонскай мовы (а, значыцца, не разглядае македонцаў як моўную і нацыянальную меншасць), што было зафіксавана ў сумесных дыпламатычных дакументах, дзе македонская мова вызначана як "македонская мова з пункту гледжання Канстытуцыі Рэспублікі Македонія" ([[1999]] г.). Спроба пераназвання македонскай мовы прадпрымалася нават у [[Аўстралія|Аўстраліі]]<ref>[http://www.macedonianhr.org.au/wip/index.php?option=com_content&view=article&id=106:the-macedonian-slavonic-language-case&catid=38:major-campaigns&Itemid=96 The Macedonian (SLAVONIC) Language Case]</ref>.
Радок 50:
Да нашага часу [[сельская гаспадарка]] з'яўляецца адной з найважнейшых галін [[эканоміка|эканомікі]] [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]. Македонцы, якія жывуць у суседніх краінах, таксама ў значнай ступені захоўваюць аграрны лад жыцця. Прыродна-геаграфічныя ўмовы Македоніі дазваляюць займацца рознымі відамі сельскагаспадарчай вытворчасці. У міжгорных западзінах і ва ўмераным горным поясе вырошчваюць [[збожжавыя культуры]], [[тытунь]], [[мак]], [[вінаград]], [[садавіна|пладовыя]] дрэвы і г. д. Да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. найбольш урадлівыя землі знаходзіліся ва ўладанні паноў-[[мусульмане|мусульман]]. [[хрысціянства|Хрысціянскае]] насельніцтва пакутавала ад малазямелля. Да сярэдзіны XX ст. тэхніка апрацоўкі [[глеба|глебы]] таксама заставалася застарэлай. Палеткі апрацоўваліся пераважна [[драўніна|драўляным]] ралам з кароткай дзяржальняй і стрэлападобным лемяшам.
 
[[Жывёлагадоўля]] развіта ў горных раёнах, асабліва на захадзе. Найбольш распаўсюджаная свойская жывёла — [[Авечка свойская|авечка]]. Трымаюць таксама [[Каза свойская|коз]], [[карова|кароў]], [[конь|коняў]], [[Свойскі асёл|аслоў]], радзей [[свінні|свінняў]]. У мінулым, кароў выкарыстоўвалі не столькі для атрымання [[малако|малака]], колькі як цяглавую жывёлу. У [[вёска]]х і на ўскраінах [[горад|гарадоў]] даволі распаўсюджана [[пчалярства]], на [[возера|азёрах]] — [[рыбалоўства]].
 
Здаўна македонцы займаліся адыходніцтвам. У цёплую пару года мужчыны займаліся сельскай , а ў астатнія месяцы працавалі ў гарадах, у тым ліку дастаткова аддаленых, будаўнікамі, цеслярамі, возчыкамі, наймаліся на лесараспрацоўкі і каменаломні. Македонскія [[рамяство|рамеснікі]] здаўна славіліся разьбярствам па дрэву, вытворчасцю [[метал]]ічнага гаспадарчага посуду, конскай збруі і інш.
 
Сельскія паселішчы рознага тыпу. У далінах сустракаюцца вялікія вёскі, пабудаваныя паабапал дарогі але вакол плошчы. У эпоху [[Асманская імперыя|асманскага]] панавання ўзніклі вёскі-''чыфлік'' з высокай агароджай. У горных раёнах распаўсюджаны так званыя раскіданыя паселішчы, калі асобныя гаспадаркі або некалькі гаспадарак (''край'') знаходзяцца на пэўнай дыстанцыі (да 2 км). Гарады да [[1912]] г. былі заселены пераважна [[грэкі|грэкамі]] або мусульманамі, таму старыя кварталы да нашага часу захоўваюць усходняе аблічча. Да пачатку XX ст. тыповыя хаціны [[каркас]]ныя, абмазаныя [[гліна]]й, аднакамерныя. [[Падлога]] земляная. [[Дах]] накрывалі дранкай або саломай. Столі не было. Жытло падзялялі драўлянай перагародкай на жылую частку (''кука'') і хлеў для жывёлы (''пандзіла''). У XX ст. пачалі ўзводзіць большыя па плошчы жытлы, часцяком на 2 або 3 паверхі. Ніжні паверх выкарыстоўвалі для гаспадарчых мэтаў.
 
У горных раёнах Македоніі захаваліся многія архаічныя рысы народнай [[вопратка|вопраткі]]. Жаночы строй складаецца з тунікападобнай кашулі (''кашульа'' або ''рыза'') з высокім каўняром, расхінутай камізэлькі, фартуха і каляровага ваўнянага пояса. На галаву апранаюць круглы капялюшык-''фес'', а паверх яго - хустку. Мужчынскі строй уключае кашулю, доўгую (''долама'') або кароткую (''джэмадан'') палатнянай камізэльку, [[штаны]] рознага крою.
Радок 64:
Распаўсюджаны [[свята|святы]], звязаныя з сельскім і [[рэлігія|рэлігійным]] [[каляндар]]ом. Падчас [[каляды|калядаў]] (''божык'') папулярны розныя віды гаданняў, пажаданні ўрадлівасці, калядаванне. Напярэдадні свята арганізоўваюцца гульні, што суправаджаюцца скокамі праз вогнішча і кароткімі [[тэатр]]альнымі відовішчамі. Сярод паўднёвых македонцаў вядомы святочныя зімовыя ''русаліі'' — калядаванні, калі ўзброеныя мячамі мужчыны абыходзілі сваю і суседнія вёскі, выконвалі танец ''ора'' і хрысцілі мячом хату гаспадара. Выпадковая сустрэча розных груп калядоўшчыкаў скончвалася кровапралітнай бойкай. На [[Багаяўленне]] і [[хрышчэнне]] было прынята забіваць барана, што некаторыя фалькларысты звязваюць са старажытным звычаем ахвярапрынашэння. У [[вербная субота|вербную суботу]] праводзіліся жаночае ''лазаруване'', якое суправаджалася дзявочымі [[песня|спевамі]] і танцамі. Таксама шчодра святкаваліся [[Вялікдзень]], дзень [[Георгій Перамаганосец|Святога Георгія]], [[Пётр, апостал|Пятрок]], [[Купалле]].
 
У македонцаў захавалася шмат [[абрад]]авых і [[панегірык|панегірычных]] песен, [[эпас|эпічныя]] балады, чарадзейныя [[казка|казкі]], гумарэскі, рэлігійныя казанні і г. д. Вылучаецца македонскі эпас пра [[Марка Мрняўчэвіч|Марка Кралевіча]], які змагаўся з асманамі і, як вераць македонцы, не загінуў, а спіць сярод [[скала|скал]] і аднойчы прыйдзе на дапамогу свайму народу.
 
Асноўны народны танец ''ора'' — колавы, незамкнёны. У мужчынскім ''ора'' прынята падтрымліваць партнёраў па танцу за плечы, але кожны танцор рухаецца самастойна, не забаронена імправізацыя. Распаўсюджаныя [[Музычны інструмент|музычныя інструменты]] — [[дуда]], [[жалейка]], [[цымбалы]], [[скрыпка]], [[бубен]] і інш.
Радок 81:
 
==Рэлігія==
У македонскім [[фальклор]]ы захаваліся некаторыя рысы [[паганства]], вера ў духаў-заступнікаў, у тым ліку [[змеі|змеепадобных]] істот, духаў, якія прыносяць багацце або хваробы, ''нави'' - душы неахрышчаных дзяцей і г. д. У вёсках да сярэдзіны [[XX стагоддзе|XX]] ст. было распаўсюджана [[знахарства]].
 
Большасць вернікаў спавядае [[праваслаўе]], аднак ёсць невялікая колькасць [[каталіцызм|каталікоў]] (у тым ліку сярод македонцаў [[Албанія|Албаніі]]) і [[мусульмане]]-''[[торбешы]]''. Апошнія размаўляюць на [[македонская мова|македонскай мове]], аднак лічаць сябе нашчадкамі [[туркі|туркаў]] або [[албанцы|албанцаў]].
Радок 106:
[[Катэгорыя:Паўднёвыя славяне]]
[[Катэгорыя:Народы Еўропы]]
[[Катэгорыя:Народы РэспублікіПаўночнай Македоніі]]
[[Катэгорыя:Народы Албаніі]]
[[Катэгорыя:Народы Турцыі]]