Імператарская Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аф
Радок 3:
|скарачэнне =
|эмблема =
|выява = Petersburg German architects 03.jpg
|арыгінал =
|міжназва =
Радок 16:
|піб пасады =
|прэзідэнт =
|навуковы кіраўнік =
|студэнты =
|замежныя студэнты =
|спецыялітэт =
|бакалаўрыят =
Радок 25:
|дактарантура =
|дактары =
|прафесары =
|выкладчыкі =
|размяшчэнне = {{RUS}}, [[Санкт-Пецярбург]]
|кампус =
|адрас = [[Санкт-Пецярбург]], 1 Лінія [[Васільеўскі востраў|Васілеўскага вострава]], 52
|сайт =
|узнагароды =
|Месцазнаходжанне = Санкт-Пецярбург
|lat_dir = N |lat_deg = 59.917602 |lat_min = |lat_sec =
|lon_dir = E |lon_deg = 30.383320 |lon_min = |lon_sec =
|region =
|CoordScale = category:Russian Academy of Sciences old building
|edu_region =
}}
'''Імператарская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія''' ({{lang-ru|Императорская римско-католическая духовная академия}} — [[Расійская імперыя|расійская]] вышэйшая [[Каталіцтва|рымска-каталіцкая]] навучальная ўстанова ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў 1842—1918 гадах.
 
== Гісторыя ==
Гісторыя багаслоўскай школы пачынаецца ад [[Тэалогія|тэалагічнага]] факультэта [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскай акадэміі]], заснаванай ў 1579 годзе з [[Езуіты|езуіцкага]] [[калегіум]]а прывілеем караля [[Стэфан Баторый|Стэфана Баторыя]]. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773) Віленская акадэмія ў 1781 годзе ператвараецца ў '''Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага''' ({{lang-la|Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae}}) — свецкую навучальную ўстанову, рэфармаваную [[Адукацыйная камісія|Адукацыйнай камісіяй]]. Пасля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў]] [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] перайменавана расійскімі ўладамі на '''Галоўную віленскую школу''' ({{lang-ru|Главная виленская школа}}). Актам ад 4 (16) красавіка 1803 года імператарам [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандрам I]] Галоўная віленская школа пераназвана ў '''[[Віленскі ўніверсітэт|Імператарскі Віленскі ўніверсітэт]]'''. Пасля паразы [[Паўстанне 1830-1831|паўстання 1830—1831 гадоў]], рэскрыптам [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалая I]] ад 1 мая 1832 года ўніверсітэт скасоўваецца. З багаслоўскага аддзела этыка-палітычнага факультэта і блізкай адукацыйным кірункам '''Галоўнай Віленскай Семінарыі''' ў 1833 годзе створана '''Віленская духоўная рымска-каталіцкая акадэмія'''. У акадэміі было ўстаноўлена 40 вакансій для кандыдатаў з выхаванцаў усіх дыяцэзіяльных семінарый, у Віленскай епархіяльнай семінарыі — 50 і ў армяна-каталіцкім аддзеле — 7; акрамя таго, акадэмічныя лекцыі маглі наведваць паслушнікі віленскіх манастыроў. Вызначаны чатырохгадовы курс навучання. У акадэміі прызначана 7 прафесараў, 4 ад’юнкты і 3 лектары і адкрыты кафедры Святога Пісьма, біблейскай археалогіі і герменеўтыкі; багаслоўя дагматычнага, маральнага і пастырскага; логікі і маральнай філасофіі; царкоўнай гісторыі; гамілетыкі тэарэтычнай і практычнай з польскай славеснасцю; славеснасцю лацінскай, грэчаскай і рускай, усеагульнай і рускай гісторыі і моў старажытнаяўрэйскай, французскай і нямецкай. Выкладанне вялося на лацінскай або рускай мове.
 
Віленская духоўная акадэмія падпарадкоўвалася Пецярбургскай [[Рымска-каталіцкая духоўная калегія|Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі]] і [[Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі|міністру ўнутраных спраў]], непасрэдна яе апякаў віленскі [[Ардынарый|біскуп-ардынарый]]. Праіснавала акадэмія ў Вільні толькі некалькі гадоў, ужо ў 1842 годзе, паводле хадайніцтва міністра ўнутраных спраў [[Леў Аляксеевіч Пяроўскі|Л. А. Пяроўскага]], яна пераведзена ў Санкт-Пецярбург. Асяроддзе міністра імкнулася адмежаваць будучых царкоўных дзеячаў ад уплыву Вільні, дзе абстаноўка пасля [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстання 1830—1831 гадоў]] не спрыяла чаканаму свецкай уладай выхаванню духавенства. Студэнты Віленскай Акадэміі пераехалі ў Пецярбург у канцы верасня 1842 года. Апошняе пасяджэнне адміністрацыі Віленскай акадэміі адбылося 20 кастрычніка 1842 года, а ўжо 16 лістапада 1842 года айцец-рэктар [[Ігнацы Галавінскі]] правёў у Санкт-Пецярбургу пасяджэнне адміністрацыі новай Акадэміі<ref name="Мариан Радван">[http://www.cathseminary.ru/history/1842-1917 Мариан Радван «Римско-католические духовные заведения Санкт-Петербурга в XIX веке (1842—1917 гг.)»]{{ref-ru|}}</ref>.
 
Спачатку акадэмія месцілася ў Пецярбургу ў доме, нанятым у купца Лакотнікава, паміж Іванаўскай і Гразкай вуліцамі, нанятым у купца Лакотнікава. На патрэбы Акадэміі за суму ў 72.000 рублёў і 48 капеек быў куплены будынак былой Расійскай Акадэміі па 1-й лініі [[Васільеўскі востраў|Васільеўскага вострава]]<ref>[https://walkspb.ru/zd/1lin52.html здание Российской академии (1-я линия ВО, 52)]{{ref-ru|}} // Прогулки по Санкт-Петербургу</ref>. Архітэктар {{нп3|Мейер, Христиан Филиппович|Х.П.Меер|ru|}} перапланаваў і дабудаваў на паверх галоўны будынак, па-новым аформіў інтэр’еры, а таксама ўзвёў з двара прыбудову для [[Капліца|капліцы]]<ref>[http://encspb.ru/object/2804677951?lc=ru Каплица св. ИОАННА КАНТИЯ при Императорской Римско-католической Духовной академии]{{ref-ru|}} // Энциклопедия Санкт-Петербурга</ref>. Перабудова будынка была скончаная ў 1844 годзе і яго асвячэнне 22 чэрвеня 1844 года здзейсніў біскуп [[Казімір Дмахоўскі]]. 18 снежня 1844 года Акадэмію наведаў Мікалай I, уганараваў назвай «'''Імператарская'''» і падначаліў ёй усе каталіцкія духоўныя семінарыі ў імперыі, а таксама вызначыў штогадовы бюджэт памерам у 40.150 рублёў.
 
Перанос Акадэміі з Вільні ў Пецярбург быў зроблены без узгаднення з [[Святы Прастол|Апостальскай Сталіцай]], таму яе існаванне выклікала там моцную занепакоенасць на працягу шэрагу гадоў, да таго часу, пакуль біскуп-ардынарый не атрымаў у адназначнай форме, у рамках {{нп3|Конкордат 1847 года|канкардату|ru|}} з Расіяй ад 1847 года, права вырашальнага голасу ва ўсіх справах Акадэміі. Пасля закрыцця ў 1867 годзе [[Варшаўская рымска-каталіцкая духоўная акадэмія|Варшаўскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]]<ref>[https://ru.wikisource.org/wiki/%D0%AD%D0%A1%D0%91%D0%95/%D0%92%D0%B0%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%B2%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%80%D0%B8%D0%BC%D1%81%D0%BA%D0%BE-%D0%BA%D0%B0%D1%82%D0%BE%D0%BB%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B4%D1%83%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%B4%D0%B5%D0%BC%D0%B8%D1%8F Варшавская римско-католическая духовная академия]{{ref-ru|}} // [[Энцыклапедычны слоўнік Бракгаўза і Ефрона]] : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.</ref> ў Санкт-Пецярбургскую акадэмію сталі паступаць і выхаванцы духоўных дыяцэзіяльных семінарый [[Царства Польскае|Царства Польскага]].
Радок 55:
 
Калі ў снежні 1918 года быў адкрыты [[Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне|Люблінскі ўніверсітэт]], сярод яго лектараў былі і прафесары Санкт-Пецярбургскай акадэміі. У 1928 годзе да назвы ўніверсітэта дададзена '''Каталіцкі'''.
 
 
 
== Структура ==
Радок 68 ⟶ 66:
{{цытата|У Імперыі [[Аляксандр III|Аляксандра III]] мы маем адну вышэйшую тэалагічную навучальную ўстанову, якая, нягледзячы на цяжкія ўмовы, па-ранейшым з гонарам выконвае сваё прызначэнне<ref name="Мариан Радван">[http://www.cathseminary.ru/history/1842-1917 Мариан Радван «Римско-католические духовные заведения Санкт-Петербурга в XIX веке (1842 - 1917 гг.)»]{{ref-ru|}}</ref>.}}
 
Аналіз архіўных дакументаў паказвае, што заЗа 76 гадоў існаваннядзейнасці ў акадэміі навучалася больш за 1,3 тысячы студэнтаў. Большасць выпускнікоў скончыла 4-гадовую ступень магістра багаслоўя або атрымалі кандыдацкую ці студэнцкую ступень пасля трох гадоў навучання. Па няпоўных звестках, акадэмію не здолела скончыць 337 чалавек. 129 чалавек адмовілася ад вучобы, часцей праз стан здароўя, радзей праз недахоп ведаў або прызвання. Таксама 39 чалавек былі вымушаны пакінуць універсітэт праз яго закрыццё ў 1918 годзе (праз год ці два навучання). У этнічным плане, студэнты былі ў асноўным з Польшчы, Літвы, Латвіі, Беларусі, радзей з Расіі, Германіі, Францыі і Украіны. У пачатковы перыяд дзейнасці акадэміі навучэнцы былі галоўным чынам з шляхты і сярэдніх класаў. З 1870-х гадоў колькасць выпускнікоў сялянскага паходжання паступова павялічвалася. У канцы ХІХ ст. сяляне паводле паходжання складалі ўжо палову вучняў<ref name="Polski Petersburg">[http://www.polskipetersburg.pl/hasla/rzymskokatolicka-akademia-duchowna-w-petersburgu Rzymskokatolicka Akademia Duchowna w Petersburgu]{{lang-pl|}} // Polski Petersburg</ref>.
 
== Рэктары ==
Радок 96 ⟶ 94:
* [[Адам Станкевіч]] (1892—1949) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
* [[Ян Цепляк]] (1857—1926) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі, старшыня [[Рымска-каталіцкая духоўная калегія|Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі]], генеральны вікарый Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі.
 
== Гл. таксама ==
* [[Віленскі ўніверсітэт]]
* [[Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне]]
 
{{зноскі}}