Сяргей Піліпавіч Кавалік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 36:
Паводле маніфесту 14 мая 1894 г., тэрмін абавязковага знаходжання ў [[Сібір]]ы яму быў скарочаны. 5 сакавіка 1898 г. быў прылічаны ў мяшчане г. Верхаленску.
 
У 1898 г. вярнуўся з выгнання ў Беларусь. Нейкі час пражыўшы ў сваёй таварышкі па судзе В. І. Вахоўскай, па мужы Бонч-Асмалоўскай, у маёнтку [[Блонь]] [[Ігуменскі павет, Расійская імперыя|Ігуменскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Затым пераехаў у [[Мінск]], дзе працаваў галоўным кантралёрам-бухгалтарам, затым памочнікам акцызнага наглядчыка ў Губернскім акцызным упраўленні, быў членам [[Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў|Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў]]. Падчас [[Першая сусветная вайна|І-й Усясветнай вайны]] служыў у «Земскім Саюзе». Пасля кастрычніка 1917 года працаваў старшынёй Губернскага зямельнага камітэта, пры немцах у Земскай Губернскай Управе, потым у Камісарыяце забеспячэння, выкладаў матэматыку ў [[Мінскі політэхнічны інстытут|Мінскім політэхнічным інстытуце]] (чытаў курс па аналізе бесканечна-малых і аналітычнай геаметрыі), быў старастам Мінскага аддзялення Усесаюзнага [[таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў]].
 
Памёр [[26 красавіка]] [[1926]] г. у [[Мінск]]у і пахаваны на [[Вайсковыя могілкі, Мінск|Ваенных могілках]].