Замак Бары: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{Замак
[[Інакенцій III (Папа Рымскі)]]{{Замак
|Беларуская назва = Бары
|Арыгінальная назва = {{lang-it|Castello di Bari}}
Радок 26:
 
== Гісторыя ==
У сваім пачатковым выглядзе замак быў пабудаваны на месцы жылля візантыйскай эпохі каля 1131  г. па жаданні караля Ражэра Нарманскага, які імкнуўся з дапамогай дадзенага збудавання не гэтак бараніць, як кантраляваць горад. Замак складаўся з квадратнай трапецыяватай крэпасной сцяны з кутнімі і некалькімі дадатковымі вежамі.
 
У 1156  г. Вільгельм Злы разбурыў частку пабудоў, якія былі адноўлены ў 1233 -1240 −1240 гг. імператарам [[Фрыдрых II (імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі)|Фрыдрыхам II Швабскім]] (1194-12501194—1250). Ён жа надаў замку характар рэзідэнцыі, упрыгожыўшы ўваход і ўнутраны панадворак ліставымі капітэлямі (якія носяць назвы Minerrus de Canusia і Melis de Stelliano) і змяніўшы аблічча веж дэкараванымі вокнамі і ажурнымі круглымі адтулінамі. Таксама ў 1240-1250-я гг. па загаду Фрыдрыха непадалёк ад «Вежы непаўналетніх» быў пабудаваны новы ўваход.
 
[[Карл I Анжуйскі]] (1226-12851226—1285) заказаў П'етраП’етра д’Анджыкору і Джавані дзі Тулю працы па аднаўленні асобных частак замка і будаўніцтву ўваходу з паўночнага боку, з выхадам да мора.
 
Пры Фердынанду Арагонскім горад Бары разам з замкам быў перададзены сямейству Сфорца.  У першай палове XVI ст. — пры Ізабеле Арагонскай (1470-15241470—1524) і яе дочцы [[Бона Сфорца]] (1493-15571493—1557) — пачынаецца будаўніцтва знешніх бастыёнаў у форме наканечніка дзіды, потым ва ўнутраным панадворку з'яўляюццаз’яўляюцца ўсходы з падвойным маршам, і, нарэшце, праводзяцца працы па ўмацаванню з паўночнага боку  знешняй сцяны, якая ўключыла ў сябе порцік (сёння «Швабская зала»).
 
Ізабела Арагонская і [[Бона Сфорца]], валявыя жанчыны, якія валодалі высокім узроўнем культуры, ператварылі замак у княскую рэзідэнцыю, што стала домам як для адукаваных людзей таго часу, гэтак і для прадстаўнікоў улады. [[Бона Сфорца]] памерла  тут у 1557  г., хоць раней змушана была пакінуць Бары па прычыне свайго шлюбу: герцагіня выйшла замуж за [[Жыгімонт I Стары|Жыгімонта I Ягелона]], караля Польшчы. Польскім уплывам тлумачыцца рашэнне Боны Сфорца прысвяціць  [[Станіслаў са Шчэпанава|св. Станіславу]] капэлу, пабудаваную ва ўсходнім боку двара, хоць спачатку яна была прысвечана [[Святы Францішак|св. Францыску Асізскаму]] (у апсідзе сабора св. Мікалая стаіць вялікі маўзалей каралевы, выкананы на заказ яе дочкі Ганны). У XIX ст. замак выкарыстоўваўся спачатку як турма (у гэты перыяд адна з веж і атрымала сваю назву «Вежа непаўналетніх», бо там утрымлівалі непаўналетніх злачынцаў), а потым як казармы для пяхоты і жандармерыі.
 
== Легенда пра святога Францыска ==
У «БаларыёБаларыа Франчэскана» расказваецца пра тое, што, вяртаючыся ў 1220  г. з Палестыны, [[Святы Францішак|св. Францыск]] заклаў у Бары першы камень манастыра, названага надалей Сан Франчэскі дэла Скарпа. Тут св. Францыск шукаў сустрэчы з імператарам Фрыдрыхам II, напэўна, маючы намер угаварыць яго выступіць у крыжовы паход, гэтак патрэбны рымскаму папепапу [[Інакенцій III (Папа Рымскі)|Інакенцію III]]. Са знаходжаннем Францыска ў Шваба-нарманскім замку злучана адна легенда. Па паданні, калі на загад Фрыдрыха св. Францыску падрыхтавалі часовы ложак, перад манахам паўстала мілавідная дзяўчына. Францыск прапанаваў ёй падзяліць сціплы ложак, але, раптам убачыўшы на ложку запаленыя вуглі, дзяўчына збегла. У гонар св. Францыска была пабудавана капліца і пазней, у 1635  г., выбіты надпіс, што прыводзіцца гісторыкам Петроні: "«на гэтым месцы св. Францыск, апрануты толькі ў попел, з дапамогай агню адолеў юрлівую дзявуху з жудасным змеем"» (hic lascivientem puellam, vel saevientem Hydram, igne domuit Franciscus cinerea exutus — лат.).
 
== Актуальны стан замка ==
Калі прайсці па мосце, змешчаным з паўднёвага боку рова, і ўвайсці ў браму, упрыгожаную гербам [[Род Бурбонаў|Бурбонаў]], апошніх найяснейшых уладальнікаў замка (XVIII-XIX XVIII—XIX стст.), можна трапіць ва ўнутраны панадворак, што вядзе да пачатковага сярэднявечнага ядра пабудовы.
 
Сярэднявечны замак умацаваны чатырма кутнімі вежамі. Іх назвы адсылаюць нас да розных гістарычных падзей. Вежа, якая ўзвышаецца на паўднёвым захадзе — гэта «Вежа непаўналетніх» з 1832 па 1931  гг. з'яўляласяз’яўлялася турмой для непаўналетніх злачынцаў. Яе другая назва — «Вісканціна» — злучана з імем Гаспара Вісконці, які выконваў тут шэраг прац пры каралеве Сфорца. «Вежа-святлафор» ці «Марская вежа», змешчаная на паўднёвым усходзе, выкарыстоўвалася ВМФ краіны, якія памесцілі на яе тэрасе святлафор. «Вежа манаха», ці «Вежа св. Францыска», якую мы бачым на паўночным захадзе, магчыма, у часы Фрыдрыха II служыла прытулкам для св. Францыска Асізскага. Нарэшце, на паўночным усходзе, знаходзіцца менш характэрная «Ветраная вежа».
 
Поруч з «Вежай непаўналетніх», з заходняга боку, бачны элегантны ўваход са стрэльчатай аркай, пабудаванай пры Фрыдрыху II. [[Архівольт]] аркі ўпрыгожаны выявай арла са здабычай між кіпцюроў, які сімвалізуе ўладу імператара.
 
Уваход вядзе ў [[вестыбюль]] з высокімі стрэльчатымі зводамі, што абапіраюцца на калоны і [[Пілястра|пілястры]] з [[Капітэль|капітэлямі]], упрыгожанымі арнаментам з лісця. За вестыбюлем знаходзіцца [[лоджыя]], з выхадам на цэнтральны панадворак, выкананы ў стылі эпохі [[Адраджэнне|Адраджэння]]. Яго галоўным упрыгожаннем служаць парадная лесвіца арагонскай эпохі з падвойным маршам. Левы марш лесвіцы замяніў сабой сярэднявечную канструкцыю, правы — быў адмыслова выкананы для вершнікаў.
 
У XIX у.стагоддзі замак выкарыстоўваўся як турма і казармы. У наш час тут змешчаны некаторыя офісы Галоўнага кіравання культурных каштоўнасцяў, а таксама Музей гіпсавых злепкаў. На ніжніх паверхах музея знаходзіцца калекцыя гіпсавых копій апулійскіх скульптур XI-XVII XI—XVII стст., на верхніх — часовыя выставы і калекцыя апулійскай керамікі і маёлікі XVI-XVII XVI—XVII стст.
 
== Спасылкі ==
{{Commons|Category:Castello di Bari}}
* [http://flickr.com/search/?w=all&q=Castello+di+Bari&m=text Фатаграфіі замка на Flickr.com]
 
{{Castle-stub}}
 
[[Катэгорыя:Замкі Італіі|Бары]]
[[Катэгорыя:Бары]]
[[Катэгорыя:З’явіліся ў 1131 годзе]]