Максімін Фракіец: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
 
== Кіраванне ==
Зрабіўшыся імператарам, Максімін дзейнічаў вельмі хітра: не толькі віраваў войскамі з дапамогай сваёй сілы і адвагі, але і выклікаў у іх любоў і павагу шляхам раздачы ўзнагарод. Разам з тых ён быў жорсткі і бязлітасны: іншыя называлі яго [[Цыклоп, міфалогія|Цыклопам]], [[Скірон]]ам альбо [[Тыфон, міфалогія|Тыфонам]]. Адным ён распінаў на крыжы, іншых замыкаў у целы толькі што забітых жывёл, іншых кідаў на разадранне дзікім драпежнікам альбо засякаў бізунамі — і ўсё гэта, не звяртаючы ўвагі на пасаду чалавека. Здавалася, ён жадаў, каб усюды панавала ваенная дысцыпліна. Пабачыўшы на сваім вяку ўзыходжанне і хуткае падзенне некалькіх імператараў, ён быў упэўнены ў тым, што нельга ўтрымаць уладу інакш, як жорсткасцю. Разам з тым ён асцерагаўся, каб яго, па прычыне яго нізкага, варварскага паходжання не стала зневажаць арыстакарыя. Каб схаваць сваё мінулае, ён знішчыў усіх, хто ведаў пра яго род, нават некаторых сяброў, якія, шкадуючы яго былую беднасць, прыносілі яму падарункі. Ён не цярпеў вакол сябе ніводнага багатага чалавека. Ён хутка адхіліў аб сябе усіх, хто суправаджаў Аляксандра ў якасці дарадцаў, абраных сенатам. Усіх слуг былога імператара ён выгнаў з палаца. Яшчэ адна абставіна павялічыла яго жорсткасць. Была раскрыта сапраўдная альбо ўяўная змова нейкага [[Кансуляр|кансуляра]] Манга, які быццам прапанаваў забіць імператара пасля таго, як той пераправіцца на германскі бераг Рэйна. Але, ледзь толькі Максіміну зрабілася вядрмавядома пра змову, ён загадаў схапіць і пакараць смерцю ўсіх падазроных. Без суда, без даследвання, без даносаў і абароны было знішчана каля 4 000 чалавек. Спешнасць, з якою было зроблена ўсё гэта, прывяла да смерці мноства невінаватых. Меркавалі, што ніякай змовы наогул не было, проста імператар такім чынаў расправіўся са сваімі ворагамі.
 
Здесніўшы ўсё гэта, Максімін пераправіўся праз [[Рэйн, рака|Рэйн]] на германскіегерманскія землі і пачаў бязлістасна спустошваць іх сіламі свайго войска. Ніхто не адважваўся аказаць яму супраціў. Германцы адступілі ў дзікія лясы, але Максімін імкліва пераследваў іх і, адцясніўшы да балот, навязаў ім бітву. Рымляне марудзілі з атакай, і тады сам Максімін адважна ўскочыў на каня і рушыў праз балота да ворага. Салдаты, бачачы, як іх імператар знішчае ворагаў, нягледзячы на тое, што яго конь па самы жывот завяз у балоце, акрыялі духам і кінуліся ў бой. З абодвух бакоў у гэтай бітве загінула столькі людзей, што багна афарбавалася ў колер крыві. Германцы былі вынішчаны амаль цалкам, а рымляне, нягледзячы на страты, атрымалі перамогу.
 
З надыходам зімы Максімін адвёў войскі ў [[Панонія|Панонію]] і размясціўся ў [[Сірмій|Сірміі]]. У Рым ён так і не паехаў, бо рыхтаваўся да вайны з сарматамі. Аднак унутраныя справы адхілілі яго ад пахода. Каля 238 г. абурэнне супраць Максіміна ахапіла ўсю імперыю, паколькі народ быў няздольны цярпець яго жорсткасць і сквапнасць. Імператар ахвотна слухаў паклёпы, не літуючы ні ўзросту, ні вартасці чалавека. Дастаткова было самага нізкага і подлага слыха, каб самы высакародны чалавек быў рэпрэсаваны. Многія з іх былі пазбаўлены маёмасці, выгнаны, пакараны смерцю. Спустошыўшы многашмат слаўныхславутыхых родаў, імператар перайшоў да грамадскай маёмасці: ён рабаваў усе гарады і храмы, да якіх мог дабрацца, і забіраў сабе ўсё маёмасць пад падставай ваенных патрэбаў. Усё, што толькі магчыма, статуі герояў і багоў, упрыгожванні святых месцаў — усё пераплаўлялася ў манету. Гэта ўсюды абуджала нянавісць і бунты.
 
== Страта ўлады і смерць ==
Радок 25:
Калі Максіміну данеслі аб падзеях, ён стаў змрочны і моцна заклапочаны, але прыкінуўся, быццам ставіцца да ўсяго гэтага з пагардай. Першы і другі дзень ён няспешна раіўся з сябрамі і прыхільнікамі, што трэба рабіць. На трэці дзень ён выдаў сваім салдатам шмат грошэй і абвясціў паход на Рым. Але, паколькі вайна пачалася нечакана і нішто не было дзеля яе падрыхтавана, імператаў рухаўся марудна, сабіраючы ўсюды правіянт і падцягваючы рэзервы. Тым часам стала вядома, што Гардыян разбіты ў Афрыцы прыхільнікамі імператара і скончыў жыццё самагубствам. Але сенатары большасцю галасоў абралі са свайго асяроддзя імператарамі Максіма і Бальбіна.
 
Пачуўшы аб набліжэнні імператарскага войска, жыхары разбягаліся, спустошваючы свае землі. Воіны начавалі ў пустых гарадах. Ужо тады яны адчулі патрэбу ў правіянце. Тым не меньш у іх атрымалася без асабістых перашкод пераправіцца праз [[Альпы]] і спусціцца ў Італію, дзе сустрэлі на сваім шляху [[Аквілея|Аквілею]]. Жыхары з вялікай спешнасцю падрыхтавалі горад да аблогі: аднавілі вежы, сцены і ўмацаванні, якімі не карысталіся шмат гадоў. Правіянта і зброі ў іх таксама аказалася дастаткова. Нечакана дзеля самога сябе Максімін сустрэў нечаканы і рашучы супраціў. Хуткі штурм не прынес поспеха. Аквілійцы абараняліся ад воінаў серай, агнём і іншымі падобнымі сродкамі. Многія салдаты Максіміна атрымалі цяжкія апёкі, страцілі зрок, спалены былі асадныя машыны. Мяркуючы, што аблога зацягваецца ў выніку бяздзейнасці яго прыхільнікаў, Максімін бязлітасна пакараў смерцю сваіх камандзіраў. Гэтым ён абудзіў супраць сябе вялікі гнеў ў войску. Да гэтага далучыўся яшчэ і недахоп правіянта, бо Сенат накіраваў лісты ва ўсе правінцыі, да варты ўсіх гаваней, каб ніякія рэсурсы не трапілі ў рукі Максіміна. Акрамя таго Сенат разаслаў па ўсіх гарадах былых прэтараў і квэстараў дзеля ўладкавання абароны ад Максіміна. Нарэшце імператар, які здзесніваў аблогу, сам стаў адчуваць усе бедствы, якія звычайна сустракае абложаны. У войску рабілася вядома, што ўвесь мірсвет аб'яднаўся супраць Максіміна. Салдаты знаходзіліся ў роспачы і цярпелі патржбыпатрэбы ў ежы. Нарэшче частка легіянераў, чый лагер знаходзіўся ля Албанскай гары, дамовілася паміж сабой забіць Максіміна, каб пазбавіцца ад доўгай, бясконцай аблогі і больш не спусташаць Італію дзеля тырана, якога ўсе ненавідзелі. Сабраўшыся з духам, яны ў поўдзень наблізіліся да імператарскай палаткі. Максімін выйшаў, каб пагаварыць з імі, але яны, не даўшы яму раскрыць рот, зараз жа забілі яго і яго сына. Затым былі перабіты ўсе яго камандзіры і сябры, а трупы кінуты без пахавання. Голавы Максіміна і яго сына былі накіраваны ў Рым. Звестка аб смерці ненавіснага імператара выклікала вялікую радасць. Паводле Капіталіна, цяжка было нават апісаць, якой вялікай была ўрачыстасць, калі галаву тырана неслі праз усю [[Італія|Італію]].
 
* [http://slovari.yandex.ua/~книги/Монархи.%20Античность/Максимин%20Фракиец%2C%20Гай%20Юлий%20Вер/?ncrnd=8215 Максімін Фракіец (рус)]