Лаціфа Аль Мактум: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
KrBot (размовы | уклад)
др + {{ізаляваны артыкул}}
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Прынцэса Лаціфа здзейсніла ўцёкі з Дубая ў канцы лютага 2018 года. У выніку сумеснай аперацыі Індыі і ААЭ ў міжнародных водах паблізу берага Індыі 4 сакавіка 2018 года яе гвалтоўна вярнулі назад<ref>https://www.theguardian.com/sport/2018/apr/18/runaway-32-year-old-princess-brought-back-to-dubai</ref><ref>https://player.fm/series/series-1789846/the-plight-of-princess-latifa-427</ref>.
 
У снежні 2018 года праз дзевяць месяцаў маўчання пра інцыдэнт улады ААЭ апублікавалі фота прынцэсы Лаціфы разам з былой прэзідэнткай Ірландыі [[Мэры Робінсан]]. Згодна Робінсан, Лаціфа робіць уражанне чалавека з псіхічнымі праблемамі і атрымлівае неабходнае лячэнне, пра прынцэсу клапоцяцца сваякі. У сваю чаргу сябры Лаціфы настойваюць на тым, што да ўцёкаў прынцэса была ў здаровым розуме, і яе цяперашні стан можа быць толькі вынікам працяглага ўтрымання ў зняволенні або гвалтоўнага прымянення да яе медыкаментаў<ref name=":1">https://www.svtplay.se/video/21173827/flykten-fran-dubai</ref>.
 
== Запіс відэасведчання Лаціфы ==
[[Файл:Latifa_Al_Maktoum_2.jpg|міні|300x300пкс|Лаціфа Аль Мактум ІІ]]
11 сакавіка 2018 года было апублікавана 39-хвіліннае відэа<ref name=":0" />, зробленае Лаціфай да яе спробы ўцёкаў з Дубая. Яно прызначалася для публікацыі ў выпадку, калі яе жыццё было ў небяспецы, было запісана ў кватэры сяброўкі Ціны (Tiina Jauhiainen), грамадзянкі Фінляндыі, і загадзя адпраўлена давераным асобам. У гэтым відэа прынцэса Лаціфа распавядае пра сваю сям’ю, абставіны, што прывялі да яе рашэння здзейсніць уцёкі, абвінавачвае бацьку ў жорсткім абыходжанні з ёй, яе сястрой Шамсой і іншымі непакорлівымі сваячкамі. У прыватнасці Лаціфа распавядае пра сваё больш чым трохгадовае адзіночнае зняволенне пасля першай спробы ўцёкаў у шаснаццацігадовым узросце, катаваннях (жорсткае збіццё, утрыманне ў цемры, адмова ў сродках гігіены), якія яна зазнала, а таксама высоўвае шэраг іншых сур’ёзных абвінавачванняў на адрас бацькі. ПаПаводле словахслоў Лаціфы, Шамса, якую таксама злавілі пасля ўцёкаў<ref>https://www.theguardian.com/uk/2001/dec/15/jamiewilson.stuartmillar1</ref>, калі той было дзевятнаццаць, з тых часоў жыве пад штохвілінным кантролем медыкаў і супраць волі прымае прэпараты, што цалкам прыгнятаюць яе асобу.
 
Відэа ўтрымлівае папярэджанне, што калі яно дасяжнае для прагляду, значыць прынцэса нежывая альбо знаходзіцца ў вельмі кепскай сітуацыі<ref name=":0" /><ref name=":1" /><ref>https://www.nytimes.com/2019/02/10/world/middleeast/princess-latifa-sheikha-dubai.html</ref>.