Уладзімір Сямёнавіч Каліноўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: РЛ|1|0 → РЛ|1|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 (2) з дапамогай AWB
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[18 чэрвеня]] [[1889]] года ў [[Ваўкавыск]]у. Скончыў у [[1910]] годзе [[Гродзенская гімназія|Гродзенскую гімназію]], у 1914 годзе — [[юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта]]. Праслухаў поўны курс [[Санкт-Пецярбургскі археалагічны інстытут|Археалагічнага інстытута]] і [[Усходняя акадэмія|Усходняй акадэмі]]і ў Петраградзе. Працаваў у Пецярбургскім судовым ведамстве. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] ў [[Народны камісарыят харчавання|Народным камісарыяце харчавання]]. У ліпені [[1921]] года як рэпатрыянт выехаў у [[Заходняя Беларусь|Заходнюю Беларусь]].
 
У лістападзе 1922 абраны ў польскі сейм, уваходзіў у [[Беларускі пасольскі клуб]]. У чэрвені 1923 года польскім судом пазбаўлены дэпутацкага мандата і польскага грамадзянства. Арыштаваны ў ліпені 1923, высланы з Польшчы.
 
Са снежня 1923 года ў [[Мінск]]у. У лютым 1924 — ліпені 1925 кіраўнік справамі і юрысконсульт [[Беларускі сельскагаспадарчы інстытут|Беларускага сельскагаспадарчага інстытута]]. У 1925—1927 на розных пасадах у [[ЦВК БССР]]. З 1 кастрычніка 1927 года па 1 верасня 1929 года — дацэнт кафедры гісторыі польскай культуры педагагічнага факультэта [[БДУ]]. Супрацоўнічаў з часопісамі «Полымя», «Савецкае будаўніцтва», газетамі «Савецкая Беларусь», «Звязда». Далейшы лёс невядомы.
Радок 18:
== Літаратура ==
* ЭГБ, т. 4
* {{Крыніцы/Маракоў|РЛ/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
 
{{DEFAULTSORT:Каліноўскі Уладзімір Сямёнавіч}}
 
[[Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Камянецкім раёне]]