Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Geoanviz (размовы | уклад)
Geoanviz (размовы | уклад)
Радок 21:
}}
 
'''Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ''' — падраздзяленне [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]]. Было створана для забеспячэння планавай і сістэмнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі [[Суддзя|суддзяў]], работнікаў [[Пракуратура|пракуратуры]], [[Суд|судоў]] і ўстаноў юстыцыі.
 
== Гісторыя ==
 
Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта створаны ў адпаведнасці з Указам [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь]] ад [[30 чэрвеня]] [[1998]] г.года № 348 для забеспячэння планавай і сістэмнай перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі<ref name=":0">http://lawinstitute.bsu.by/General_information/History</ref>.
 
[[7 верасня]] [[1999]] года адбылося ўрачыстае адкрыццё Інстытута і ў тым жа месяцы быў ажыццёўлены набор першай групы слухачоў павышэння кваліфікацыі<ref name=":0" />.
 
== Задачы Інстытута ==
 
* Перападрыхтоўка кадраў па [[Юрыст|юрыдычных]] спецыяльнасцях;
* Павышэнне кваліфікацыі юрыдычных кадраў;
* Спецыяльная падрыхтоўка кандыдатаў у суддзі;
* Развіццё ў слухачоў навыкаў ужывання [[заканадаўства]] з улікам тэндэнцый яго развіцця, судовай і іншай праваўжывальнай практыкі;
* Вывучэнне і аналіз праваўжывальнай практыкі, распрацоўка дактрынальных мадэляў правільнага тлумачэння заканадаўства, складанне сітуацыйных мадэляў ужывання нормаў права;
* Падрыхтоўка і выданне навуковай, метадычнай, інфармацыйнай літаратуры па пытаннях ужывання заканадаўства;
* Правядзенне канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў па пытаннях удасканалення заканадаўства і праваўжывальнай практыкі;
* Вывучэнне і абагульненне вопыту замежных краін у вобласці праваўжывання, укараненне ў вучэбны працэс перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі юрыдычных кадраў сістэмнай інфармацыі ў вобласці параўнальнага [[Юрыспрудэнцыя|правазнаўства]];
* Аказанне кансультацыйных паслуг юрыдычным навучальным установам, якія здзяйсняюць падрыхтоўку юрыдычных кадраў, па пытаннях удасканалення вучэбнага працэсу з улікам запатрабаванняў праваўжывальнай практыкі.
 
Радок 44:
 
У Інстытуце для ажыццяўлення навучання і падрыхтоўкі слухачоў, навуковай дзейнасці створаны наступныя падраздзяленні:
* кафедра судовай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, [[прафесар]] [[Баркаў Аляксандр Уладзіміравіч]]);
* кафедра пракурорскай дзейнасці (загадчык кафедры — кандыдат юрыдычных навук, [[дацэнт]] [[Зайцава Людміла Львоўна]]);
* навучальна-метадычны аддзел;
* лабараторыя заканадаўства;
Радок 52:
== Кіраўніцтва ==
 
* Дырэктар Інстытута – [[Валерый Мікалаевіч Гадуноў|Гадуноў Валерый Мікалаевіч]], доктар юрыдычных навук, прафесар;
* Прыемная – Барысюк Іна Уладзіміраўна;
* Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце – [[Мароз Уладзімір Пятровіч]], кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
* Намеснік дырэктара па навукова-метадычнай працы – [[Лещанка Сняжана Канстанцінаўна]], кандыдат юрыдычных навук, дацэнт;
* Намеснік дырэктара па агульных пытаннях – Дымович Леанід Іванавіч;
* Галоўны бухгалтар – Божнева Антаніна Сцяпанаўна.
Радок 74:
== Міжнароднае супрацоўніцтва ==
 
Інстытут супрацоўнічае з замежнымі ўстановамі адукацыі, а таксама прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый. Інстытут усталяваў сувязі з універсітэтамі Расіі, Казахстана, Малдовы, Украіны, Узбекістана, Арменіі і іншымі. Праводзяцца семінары і канферэнцыі сумесна з Прадстаўніцтвам ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, з Радай Еўропы, з Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ<ref name=":1">http://lawinstitute.bsu.by/International_cooperation</ref>.
 
У Інстытуце пабывалі дэлегацыі Вярхоўнага Суда Індыі, Вярхоўнага Народнага Суда В'етнама, Генеральнай пракуратуры Арменіі, прадстаўнікі пракуратур КНР, генеральнай пракуратуры Ірана<ref name=":1" />.
 
== Спасылкі ==