Дзмітрый Юр’евіч Шамяка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 74:
'''Дзмітрый Юр'евіч Шамяка''' ([[1420]]—[[1453]]), князь галіцкі, сын князя [[Юрый Дзмітрыевіч Звенігародскі|Юрыя Дзмітрыевіча]], [[Вялікія князі маскоўскія|вялікі князь маскоўскі]] ў [[1446]]—[[1447]] гадах.
 
Удзельнічаў у 1430-я гады разам з бацькам і сваім старэйшым братам [[Васіль КасойКасы|Васілём Касым]] у барацьбе за княжанне ў [[Горад Масква|Маскве]] (1425—1453) супраць [[Васіль Цёмны|Васіля Цёмнага]]. З [[1436]] узначальваў апазіцыю супраць маскоўскага вялікага князя. Пасля таго, як у [[1445]] годзе ў бітве пад [[Горад Суздаль|Суздалем]] сыны [[Улу-Мухамед]]а разбілі маскоўскае войска і ўзялі ў палон Васіля Цёмнага, улада ў Маскве перайшла да Шамякі. Але Васіль, паабяцаўшы хану [[Залатая Арда|Залатой Арды]] выкуп, атрымаў ад яго ардынскага войска і вярнуўся ў Маскву, а Шамяка збег ва [[Горад Угліч|Угліч]].
{{Маскоўскія князі}}
Але на бок Шамякі перайшлі шматлікія [[баярын|баяры]], [[купец|купцы]] і прадстаўнікі духавенства, абураныя «ардынскім палкаводствам» Васіля Цёмнага, і ў [[1446]] годзе пры іх падтрымцы Дзмітрый Шамяка стаў [[Маскоўскае княства|маскоўскім князем]]. Затым ён злавіў у [[Троіца-Сергіева лаўра|Траецкім манастыры]] Васіля Цёмнага і ў адплату за асляпленне свайго брата — Васіля Касога, асляпіў яго і адправіў ва Угліч. Але ў [[1447]] годзе Шамяка вымушаны быў збегчы з Масквы, асцерагаючыся войска баярына Пляшчэева, якое падступала да горада. Прычынай гэтага стала тое, што Шамяка не карыстаўся падтрымкай маскоўскіх баяраў, у якіх былі адабраныя [[вотчына|вотчыны]] [[Суздальска-Ніжагародскае княства|Суздальска-Ніжагародскага княства]], якому Шамяка надаў незалежнасць.