Вольная Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
З абвяшчэннем [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]] (БНР) курс газеты змяніўся: яна пачала выступаць за незалежную дэмакратычную Беларусь, заклікала да стварэння беларускага нацыянальнага войска, крытыкавала палітыку ваеннага камунізму і «цэнтралізму» бальшавікоў. Пад рубрыкай «Вольная трыбуна» выступалі аўтары з дыскусійнымі матэрыяламі. Аўтар артыкула «Становішча Беларусі» (пад крыптанімам Я. Р-ч, 14 студзеня 1918) бачыў небяспеку з боку манархічнай Германіі, якая, на яго думку, не будзе разбіта ў вайне, пастараецца раздзяліць былую Расійскую імперыю і не дапусціць утварэння на яе тэрыторыі нацыянальных рэспублік. Ён выступаў за адмову ад рэвалюцыйнай агітацыі, за кансалідацыю ўсіх партый і груповак дзеля адбудовы краю. Актывіст [[Беларуская сацыялістычная грамада|БСГ]] Н. Бываеўскі ([[Язэп Дыла]]) у артыкул «Што нас чакае» (24 лютага 1918) даказваў, што сацыялістычныя ідэалы застаюцца канструктыўным фактарам нацыянальнага адраджэння і несумяшчальныя з анархіяй. А. Прушынскі ([[Алесь Гарун]]) аспрэчваў пазіцыю левых сацыл-дэмакратаў і тых бальшавікоў, якія даказвалі, быццам сацыялістычны рух і нацыянальнае самавызначэнне народаў несумяшчальныя паміж сабой. На яго думку, сацыялістычны лад — антытэза капіталізму; аднак беспадстаўнымі з’яўляюцца ўтапічныя мары пра стварэнне «''камуністычнага раю''» на зямлі ў безнацыянальным грамадстве (17 сакавіка 1918). Газета друкавала пратэсты БСГ супраць «апекі» Германіі над Беларуссю, выступала за непадзельнасць беларускага краю. Выкрывала пазіцыю кіраўніка савецкай дэлегацыі Льва Троцкага, які не дапусціў беларускіх дэлегатаў да ўдзелу ў мірных перамовах з Германіяй і яе хаўруснікамі ў Берасці, дзе даказвала памылковасць пазіцыі Троцкага на перамовах, яго лозунга «''ні міру, ні вайны''» (17, 24 лютага 1918). Пазней Лёсік крытыкаваў вынікі Брэсцкага міру, ганебнага, на го думку, для Расіі і згубнага для акупаванай немцамі і падзеленай Беларусі (10 сакавіка 1918).
 
Вольная Беларусь публікавала асноўныя дакументы [[Рада БНР|Рады БНР]], паводле якіх Беларусь абвяшчалася незалежнай дэмакратычнай дзяржавай (31 сакавіка 1918), падтрымала праграму дэмакратызацыі краіны і яе нацыянальнага адраджэння, выступіла за перагляд умоў Брэсцкага міру, што тычылася Беларусі. У 1917 годзе значнае месца ў газеце займалі паведамленні пра нутранае становішча і міжнародныя падзеі, звесткі з франтоў, афіцыйныя матэрыялы Часовага ўрада і органаў мясцовага самакіравання. З сакавіка 1918 года гэтыя аддзелы перайшлі да штодзённай газеты «[[Беларускі шлях (газета, 1918)|Беларусі шлях]]», а Вольная Беларусь засяродзілася на сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурна-асветных праблемах Беларусі, яе гісторыі, літаратуры і мастацкай культуры. Шмат увагі аддавалася змаганню за беларусізацыю школы, падрыхтоўцы беларускіх падручнікаў, выкрыццю антыбеларускай пазіцыі мясцовых чыноўнікаў, буржуазных партый і груповак, барацьбе са спекуляцыяй і бандытызмам, аб’яднанню ў адзіны нацыянальны фронт патрыятычных сіл беларускага грамадства. Быў апублікаваны артыкул «Дзесяць прыказаннняў для памяці» [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], «Што трэба ведаць кожнаму беларусу?» [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|Вацлава Ластоўскага]]. Газета апублікавала цыкл нарысаў П. Нечыпарэнкі па гісторыі старажытнай Беларусі VIII—XIII ст. у перакладзе з украінскай мовы, даследаванне Лёсіка «Гісторыя Вялікага княства Літоўска-Беларускага», «Памяткі старасвецкай беларускай мовы і пісьменства», «Нашы месты». Друкаваліся «Праграма па гісторыі Беларусі» і іншыя матэрыялы, у якіх падкрэсліваліся самабытны гістарычны шлях беларускага народа і яго высокая культура ў эпоху сярэднявечча, даследаванні [[Рамуальд Аляксандравіч Зямкевіч|Рамуальда Зямкевіча]] пра спадчыну [[Францыск Скарына|Францыска Скарыны]] («Друк Скарыны і друк сучасны», «Значэнне Францішака Скарыны ў беларускай культуры»), навукова-папулярныя даследаванні Лёсіка па беларускай мове («Граматыка і родная мова», «Наш правапіс», «Родная мова і яе значэнне»), нацыянальным фальклоры (публікацыі песень, легенд, паданняў), інфармацыя пра мастацкія выстаўкі ў Менску і Вільні. Шэраг нарысаў прысвечаны этнаграфічнаму апісанню сялянскага побыту, развіццю харчовай прамысловасці на Беларусі (артыкулы Рамуальда Зямкевіча, [[Аляксандр Мікітавіч Уласаў|Аляксандра Уласава]]).
 
=== Літаратура і мастацтва ===