Ліцвіны Севершчыны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: вікіфікацыя, перанесена: Старадубскі павет| → Старадубскі павет (Расійская імперыя)| з дапамогай AWB
др →‎top: арфаграфія, перанесена: адміністратыўна → адміністрацыйна з дапамогай AWB
Радок 7:
У [[19 ст.]] працы прысвечаныя беларусам-ліцвінам выдалі [[Г. Есімантоўскі]] і [[С. Максімаў]], на пачатку [[20 ст.]] — [[А. Рубец]]. Адным з галоўных даследчыкаў ліцвінаў з'яўляецца [[Марыя Мікалаеўна Косіч|Марыя Косіч]]. У [[1901]] годзе ў часопісе «Живая старина» друкуецца яе манаграфія «Литвины-белорусы Черниговской губернии, их быт и песни», якая ў [[1902]] годзе выйшла асобным выданнем. У савецкі час беларусаў-ліцвінаў вывучалі прафесар [[П. Растаргуеў]] і вядомы беларускі этнограф [[Аляксандр Сержпутоўскі]].
 
Самі сябе ліцвіны называлі «рускімі» і «казакамі». Ліцвіны ўсведамлялі сваё адрозненне ад вялікарускага насельніцтва («маскалі», «кацапы» — у іхняй мове). Этнонім «[[беларусы]]» ліцвінамі не ўжываўся, бо на Чарнігаўшчыне ў канцы 19 — пачатку 20 ст. не было элітарнага беларускага нацыянальнага руху. Ліцвіны адрозніваліся ад суседняга вялікарускага і ўкраінскага насельніцтва этнічнымі рысамі адзення (белыя даматканыя світкі, жаночы галаўны ўбор [[намітка]], мужчынскі — [[магерка]]), абрадамі і мовай (вельмі блізкая да гаворак Усходняй Гомельшчыны). Моўныя асаблівасці ў сельскай мясцовасці, з-за замкнёнасці сельскага жыцця ў мінулым і аддаленасці ад вялікіх адміністратыўнаадміністрацыйна-палітычных і прамысловых цэнтраў у новы час, захоўваюцца па сённяшні дзень.
 
Тэрыторыя былой Чарнігаўскай губерні пасля [[Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя|рэвалюцыі]] была падзелена паміж [[РСФСР]] і [[УССР]] і былыя ліцвіны ўсведамляюць сябе зараз адпаведна [[рускія|рускімі]] і [[украінцы|ўкраінцамі]]. Толькі невялікая частка ліцвінаў Чарнігаўшчыны (жыхары вёскі Казацкія Балсуны былога Суражскага павету і некаторых іншых, што ўвайшлі ў склад [[БССР]]) была далучана да працэсаў кансалідацыі беларускай нацыі.