Кандрат Крапіва: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 113:
У артыкулах «Грамадская неабходнасць і беспадстаўнае наватарства» (1976) і «Ці будзем мы ездзіць па левым баку?» (1979) Кандрат Крапіва ахоўвае арыентацыю на «збліжэнне і ўзаемнае ўзбагачэнне» беларускай і рускай моў, перасцерагае некаторых аўтараў рабіць у мове змены і ўдакладненні «без санкцыі тых устаноў, на якія ўскладзены абавязак наглядаць за станам літаратурнай мовы».
 
== АцэнкіАдзнакi ==
У прадмове да апошняй прыжыццёвай кнігі Кандрата Крапівы «Калючы строй», якая выйшла ў [[1989]] годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», вядомы беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца [[Іван Якаўлевіч Навуменка|Іван Навуменка]] пісаў: «Калі б Кандрат Крапіва нават не напісаў сваіх драм і сатырычных камедый, рамана „Мядзведзічы“, то аднымі толькі сваімі байкамі, сатырычнымі вершамі ён заняў бы адно з першых месцаў у беларускай літаратуры». І крыху ніжэй растлумачыў: «Гэта такі згустак вострага народнага розуму, варожага смеху, абсмейвання зла і зацвярджэння дабра, якіх да Крапівы не ведала беларуская літаратура»<ref name="РКК"/>.