Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Ула): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
вікіфікацыя
Радок 34:
|Commons =
}}
'''Касцёл Найсвяцейшай Тройцы'''  — [[Рымска-Каталіцкі Касцёл на Беларусі|рымска-каталіцкаякаталіцкі]] бажніцахрам ўу г.п.пасёлку [[Ула (аграгарадок)|Ула]] [[Полацкае ваяводства|Полацкага ваяводства]].
[[Выява:Belarus-Ula-Holy Trinity Catholic Church-1.jpg|thumb|200px|Касцёл Найсвяцейшай Тройцы]]
'''Касцёл Найсвяцейшай Тройцы''' — [[Рымска-Каталіцкі Касцёл на Беларусі|рымска-каталіцкая]] бажніца ў г.п. [[Ула]] [[Полацкае ваяводства|Полацкага ваяводства]].
 
== Гісторыя ==
Улянскія землі належалі [[Быстрыцкія|Быстрыцкім]], потым [[Лукомскія|Лукомскім]], [[Прысецкія|Прысецкім]], [[Меншыкавы]]м, [[Патоцкія|Патоцкім]], а потым былі прададзеныя [[Рэўты|Рэўтам]] і ў іх руках заставаліся да нядаўняга часу.
 
На руінах знішчанага замк [[Яўстафій Лукомскі]], каралеўскі сакратар, і [[Браніслаў Прысецкі]], войт вількамірскі, збудавалі ў [[1669]] годзе драўляную святыню пад тытулам Святога Духа і аддалі айцам [[дамініканы|дамініканам]], а на ўтрыманне айцоў вылучылі невялікі маёнтак. На жаль, у [[1782]] годзе адзін са спадкаемцаў фундатара Прысецкага адабраў яго ў дамініканцаў, і тыя мусілі пакінуць Улу. Імаверна, гэта быў не самастойны кляштар, а толькі рэзідэнцыя дамініканцаў з Чашнікаў. У [[1800]] годзе чарговы ўдальнік Улы [[Ігнацій Рэўт]], маршалак [[шляхта|шляхты]] [[Лепельскі павет|Лепельскага павета]], аднавіў зямельнае дараванне касцёлу, а [[архібіскуп]] [[магілёў]]скі [[Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч|Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч]] зацвердзіў Ульскі касцёл як парафіяльны. Апрача ксяндзоў-дамініканцаў, ува ВулеУле на могілках у капліцы служылі капеланы дыяцэзыяльныя.
 
Шмат цікавай інфармацыі пра абслугоўванне парафіі падаюць Ульскія [[метрычная кніга|метрычныя кніжкі]]. Так, напрыклад, з іх можна даведацца, што статус пробашчаў мясцовыя ксяндзы атрымалі толькі ў [[1812]] годзе, што былі часы, калі Ула мела ажно трох [[вікарый|вікарыяў]], што доўгі час пры дыяцэзыяльных ксяндзах вікарнымі былі ксяндзы [[бернардзіны]]. Цікавая метрычная кніжка з надпісам: «Кніга метрык хросных касцёлу парафіяльнага Ульскага, паводле інструкцыяў, дадзеных візытатарам у [[1828]] годзе ў часе візыты генеральнай, а [[1829]] года месяца красавіка, з разнастайных аркушоў і шпаргалак сабраная». З тых кніжак вядома, што пробашчамі Ульскімі былі: у [[1825]] годзе ксёндз Альхімовіч, у [[1834]] годзе ксёндз дэкан Галецкі, ксёндз Сульжынскі, бернардзін вікарны. Ад [[1848]] года ксяндзы вікарныя дыяцэзыяльныя. Ксёндз Рачкоўскі, ксёндз Аношка, у [[1856]] годзе ксёндз Якусевіч (вікарны ксёндз Мотуз), у [[1864]] годзе ксёндз Мотуз, у [[1878]] годзе ксёндз Батановіч, у [[1901]] годзе ксёндз Зэльба, ксёндз Була, ксёндз Юхно, ксёндз Канапацкі, ксёндз Мяжвінскі, у [[1907]] годзе ксёндз Мацкевіч, ксёндз Казлоўскі, ксёндз Тэадор Кулікоўскі.
Радок 48 ⟶ 47:
[[Выява:Belarus-Ula-Holy Trinity Catholic Church-3.jpg|thumb|200px|Апсіда касцёла Найсвяцейшай Тройцы]]
 
Цяжка не затрымацца над асобай аднаго з ульскіх пробашчаў, які хаця і нядоўга быў ува ВулеУле, прыгожую па сабе пакінуў памяць. Быў гэта ксёндз Мяжвінскі. Не раз называлі яго вар’ятам, хворым, але меў ён толькі адну хваробу, такую рэдкую ў нашым часе, што любіў касцёл і народ больш за самога сябе, свае выгоды. Тым толькі можна патлумачыць шалёную прывязанасць народу, якую здабываў сабе ўсюды. Ужо прайшло часу, як ксёндз Мяжвінскі выехаў з Улы, змушаны да гэтага акалічнасцямі, якія не залежалі ад касцёльных уладаў, а народ яшчэ і сёння памятае дзейнасць гэтага Божага апостала. Найвялікшы плён прынесла яго энергічнае змаганне з п’янствам, якое зменшылася сярод людзей. Добра ведаючы [[Беларуская мова|беларускую мову]], прамаўляў ён да сэрцаў людзей, і быў заўсёды пачуты. Шмат зрабіў пасля яго ксёндз Мацкевіч, але і яго, на жаль, хутка прыбралі. Сталае перасоўванне ксяндзоў фатальна адбівалася на стане парафіі.
 
Вельмі прыемная ўльская парафія, заселеная пераважна каталіцкім людам, але мае пэўныя цяжкасці ў абслугоўванні. Вельмі невыгодны геаграфічны стан парафіяльнага касцёла. Знаходзіцца на паўвыспе, адрэзаны рэкамі ад усёй парафіі, што прынамсі два разы на год ускладняе даезд людзям да касцёлу, а пробашчу выезд да парафіянаў. Знаходжанне ад даўніх часоў ксяндзоў у капліцы за ракою, каля самай Улы, неяк лагодзіла гэтую цяжкасць. Аднак не раз бывала, што на рацэ лёд, а пробашч, пакліканы да хворага ў малым чоўне, прывязаным да вяроўкі, пераплывае Дзвіну, заглядаючы ў вочы смерці, якая ў кожную хвіліну можа надыйсці.
 
Раней на тэрыторыі парафіі было некалькі ўніяцкіх цэркваў, а нават пару з іх пабудавалі айцы дамініканцы. Гэтак, ва Усвеі царкву пабудаваў ксёндз-дамініканін Дамброўскі. Была таксама ўніяцкая царква ў [[МарцінаўМарцінава (Бешанковіцкі раён)|Марцінаве]] ад [[1796]] да [[1839]] года. Старая драўляная капліца ёсць за Дзвіной на могілках, дзе, як казалі, жылі [[капелан]]ы. Ёсць капліцы ў [[НізгалаўНізгалава|Нізгалаве]], [[Паўазёр'еПаўазер’е (Бешанковіцкі раён)|Паўазёр’іПаўазер’і]], [[гарадскі пасёлак Обаль|Обалі]], [[ЛяхаўЛяхава (Ушацкі раён)|Ляхаве]]. Недалёка ад Нізгалава знаходзіцца [[Сокарава (вёска)|Сокарава]]. Каля ўязной брамы стаіць ладны каменны крыж, як помнік памятнай бітвы. Тут над возерам Паўазёр’е ва ўрочышчы Ласіная Гара пацярпеў вялікую паразу [[ХованскіІван Андрэевіч Хаванскі|Хаванскі]].
 
Ёсць капліца ў Ляхаве, зусім не выбітная, але мае скарб, вартасць якога большая за ўсе скарбы зямныя — цудоўны абраз Маці Божай. Цікавая гісторыя гэтага абраза. Землі Ляхава і капліца і цвінтар належалі здаўна аселай тут сям’і Дварэцкіх-Багдановічаў. Адзін з Багдановічаў — Юзаф, у [[1862]] годзе меў у Шатроўскім старостве маёнтак [[Новікі, Шумілінскі раён|Новікі]]. Там была ўніяцкая царква, прызначаная на закрыццё, апошні пробашч айцец Лапа ў [[1839]] годзе мусіў царкву пакінуць і аддаць праваслаўнаму духавенству. У той час Юзаф Багдановіч цяжка хварэў, а лекары акрэслілі яго стан як безнадзейны. З гарачай верай прасіў хворы, каб прывезьлі да яго цудоўны абраз з Шатроўскай капліцы, што і зрабілі. І як толькі паднеслі абраз да ложка, хворы ачуняў у тую ж хвіліну. Пабожны паабяцаў [[Бог]]у, што пабудуе капліцу да цудоўнага абразу. Тым часам у Новіках царкву забралі, а мясцовы «архірэй» аддаў цудоўны абраз сям’і Багдановічаў. На абразе надпіс: «За аздараўленне і апеку Найсвяцейшай Маткі Боскай, з пачуццём удзячнасці на пабудаваным у яе гонар алтары складае 1862 года сакавіка 19 дня Юзаф Багдановіч».
 
У пачатку [[20 стагоддзе|XX стагоддзя]] Ула была невялікім мястэчкам у [[Віцебская губерня|Віцебскай губерні]] ў [[Лепельскі павет|Лепельскім павеце]], заселеным пераважна [[яўрэі|яўрэямі]], не мела гандлёва-прамысловага значэння, не дапамагала ў гэтай сітуацыі нават добрая камунікацыя па Дзвіне і [[Рыга]] —-Арлоўская [[Аролчыгунка|Рыга-Арлоўскай чыгунцы]] чыгунцы. Ула мела да 2.000 жыхароў. Людзі пераважна займаліся [[земляробства]]м, часткова сплавам лесу, часткова выходзілі ў заробкі. Гандаль суцэльна знаходзіўся ў руках яўрэяў. Падчас прабашчоўства ксяндза Мацкевіча паўстала кааператыўная крама, але хутка збанкрутавала.
 
Ульская парафія мела 4.860 вернікаў, была адной з найвялікшых сярод іншых, а што яшчэ выгодней для пробашча — менш разьлеглая. Найдалейшая мясцовасць знаходзіцца ад касцёлу за 25 вёрст. Апроч некалькіх двароў і невялікай колькасці шляхты, парафію складаюць вяскоўцы. Ёсць шмат вёсак чыста каталіцкіх, асабліва паблізу ад касцёлу. Тлумачыцца гэта часткова тым, што прадчуваючы надыходзячы пераслед, шмат [[уніяты|уніятаў]] перайшло на лацінскі абрад.
 
У парафіі Ула было чатыры двары, некалькі фальваркаў і 45 вёсак. Люд быў выключна пабожны. Вельмі любілі спяваць у касцёле. Дзіўныя ўражанні выклікаў касцёл у святочныя дні. Багабойны беларус з ахвотаю наведваў святыню. У шэрых сярмягах жанчыны, з хусткамі на галовах, летам найчасцей у лапцях, перапаўнялі касцёл. Поўна было іх у свята ад самага ранку, дзе манатонным спевам праслаўлялі Пана над Панамі. А колькі ў тым спеве надзеі і смутку, што здаецца, уся людская душа ў ім адбіваецца! Мелі ўльскія парафіяне і свае заганы, пра якія цяжка прамаўчаць. Асабліва быў распаўсюджаны крадзеж прыватнага лесу, прытым большасць вяскоўцаў уяўлялі гэту з'явуз’яву за дазволеную. «Лес Божы» — прыжылася прымаўка ў людзей. Яшчэ больш распаўсюджанай заганай былі забабоны: [[загавор]]ызагаворы, [[знахарства]], настолькі гэта з'яваз’ява была звыклая, што ніхто гэтага не хаваў, а наадварот, уважалі за з'явуз’яву звыклую і дазволеную.
 
== Архітэктура ==
Радок 69 ⟶ 68:
 
== Спасылкі ==
* [http://catholic.by/2/belarus/dioceses/vitebsk/101056.html Ула  — парафія Святой Троіцы]  — catholic.by
 
[[Катэгорыя:Ула (аграгарадок)]]