Бярэзінскі біясферны запаведнік: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
|Катэгорыя на ВікіСховішчы=
}}
'''Бярэзінскі біясферны запаведнік''' — беларускі дзяржаўны запаведнік, створаны ў [[1925]] ггодзе. Вялікі комплекс хваёвых лясоў, якія перамяжаюцца з верхавымі і нізіннымі [[балоты|балотамі]] і поймамі [[рэкі|рэк]]. Прыродныя ўмовы запаведніка характарызуюцца некранутым абліччам [[лес|лясоў]] і вялікіх сфагнавых балот. Тут захаваліся ўнікальныя ў [[Еўропа|Еўропе]] балотныя масівы, агульная плошча якіх складае 50700 гектараў. У паўночнай і цэнтральнай, больш узвышаных частках запаведніка, пераважаюць пераходныя і верхавыя балоты, сярод якіх размешчаны пакрытыя хваёвым лесам мінеральныя астравы. У паўднёвай частцы запаведніка знаходзяцца буйныя масівы нізінных балот (у тым ліку і ўся пойма [[Рака Бярэзіна|Бярэзіны]]). Сярод лясоў дамінуюць хвойнікі, якія ўтвараюць буйныя масівы. Больш за палову хваёвых лясоў забалочана альбо прымеркавана да верхавых і пераходных балот.
 
== Водныя рэсурсы ==
[[Image:Kanal - Biarezinski zapavednik.jpg|250px|thumb|Сергуцкі канал (частка Бярэзінскай воднай сістэмы)]]
Тэрыторыя запаведніка адносіцца да басейнаў рэк Бярэзіна і часткова [[Эса]], якія, у сваю чаргу, адносяцца да Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў адпаведна. [[Водападзел]] між імі праходзіць па паўночна-ўсходняй частцы запаведніка. Увогуле, рачная сетка тэрыторыі прадстаўлена 69 рэкамі, галоўнай сярод якіх з'яўляеццаз’яўляецца Бярэзіна. Яна бярэ пачатак у 45 кіламетрах ад паўночнай аканечнасці запаведніка, даўжыня яе ў межах запаведніка складае 110 км. Рэчышча ракі звілістае, у яе даліне знаходзіцца многа старыц і пойменных азёр. Неабходна адзначыць і буйнейшы прыток Бярэзіны — раку [[Сергуч]] даўжынёй у 35 км. Веснавая паводка пачынаецца ў другой палове сакавіка — першай палове красавіка і працягваецца 20-40 дзён.
 
Усе [[Возера|азёры]] запаведніка адносяцца да эўтрофнага тыпу і знаходзяцца на стадыі інтэнсіўнага зарастання. Самае буйное з іх — [[возера Палік]] (712 гектараў) — уяўляе сабой натуральнае пашырэнне рэчышча Бярэзіны на паўднёвай ускраіне запаведніка.
Радок 55:
 
Сучасная флора запаведніка ўключае больш 2000 відаў раслін, у тым ліку 798 сасудзістых, 37 відаў занесены ў Чырвоную кнігу. Увогуле па Беларусі назіраецца прыкладная раўнавага паміж халадаўстойлівымі і цеплалюбівымі формамі раслін з невялікай перавагай апошніх, на тэрыторыі ж Бярэзінскага запаведніка менавіта халадаўстойлівыя віды атрымалі найбольшае развіццё. У запаведніку выяўлены тры новыя для Беларусі віды раслін: {{bt-bellat|сухацветка прыземістая|Omalotheca supina}}, (знаходзіцца далёка за паўднёвай мяжой арэала), {{bt-bellat|асака заліўная|Carex paupercula}}, {{bt-bellat|пузырнік судэцкі|Cystopteris sudetica}} (рэліктавы від, у запаведніку існуе ізаляваная папуляцыя).
 
== Крыніцы ==
* {{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
 
== Літаратура ==
* ''Бойко А. В.'' Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / [[Анатоль Васільевіч Бойка|А. В. Бойко]], [[Яўген Антонавіч Сідаровіч|Е. А. Сидорович]], А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975 — 3731975—373 с. ББК 28.088л64
* ''Парфенов В. И.'' Флора Березинского биосферного заповедника / В.  И.  Парфенов, Л.  А.  Ставровская, В.  И.  Игнатенко.  — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
* ''Бышнёў І. І.'' Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік / І. І. Бышнёў, Д. Д. Стаўроўскі, М. М. Пікулік, А. К. Цішачкін. — Мн.: Навука і тэхніка, 1996.
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы  — Варанец / Рэдкал.: Г.  П.  Пашкоў і інш  — Мн.: БелЭн, 1996.  — Т. 3.  — 511 с.  — 10 000 экз.  — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
* ''Бойко А. В.'' Экспериментальные исследования природных комплексов Березинского заповедника / [[Анатоль Васільевіч Бойка|А. В. Бойко]], [[Яўген Антонавіч Сідаровіч|Е. А. Сидорович]], А. Б. Моисеева; под ред. Н. В. Смольского. — Минск : Наука и техника, 1975 — 373 с. ББК 28.088л64
* {{Крыніцы/Скарбы прыроды Беларусі}}
* ''Парфенов В. И.'' Флора Березинского биосферного заповедника / В. И. Парфенов, Л. А. Ставровская, В. И. Игнатенко. — Мн.: Ураджай, 1992. ISBN 5-7860-0653-0
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
 
== Спасылкі ==