Якуты: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Жытло: вырашэнне неадназначнасцей з дапамогай AWB
Радок 78:
Да пачатку [[20 стагоддзе|XX]] ст. асноўным тыпам паселішча ў якутаў быў ''ыал'', які складаўся з адной або некалькіх [[юрта|юрт]]. Вылучаліся зімовыя паселішчы ''кыстык'' і летнія паселішчы ''сайылык''.
 
Якуцкая юрта ''дьиэ'' адрозніваецца ад тыповых канструкцый іншых [[цюркскія народы|цюркскіх народаў]]. Гэта пабудова з [[драўніна|драўляных]] бярвенняў з вельмі спадзістым двускатным [[дах]]ам. Знешне яна нагадвае чатырохгранную ўсечаную [[пірамідаПіраміда (геаметрыя)|піраміду]]<ref>[http://bse.sci-lib.com/particle032732.html Якутская юрта (балаган)]</ref>. У паўднёвай і заходняй [[сцяна|сценах]] выразаліся [[акно|акенцы]], якія зачынялі [[Слюды|лушчаком]], кавалкамі [[шкло|шкла]] ў берасцяной аправе, узімку — празрыстай [[лёд|ільдзінай]] або папросту зяцягвалі [[тканіна]]й. Дашчаныя [[дзверы]] рабілі з усходу. Для дадатковага ўцяплення дах засыпалі карай і зямлёй, а дзверы абшывалі [[карова|каровінай]] [[скура]]й.
 
Усярэдзіне справа ад дзвярэй ладзілі адкрыты агмень, уздоўж сцен — драўляныя нары ''орон''. Акрамя таго, у юрце былі невялікі нізкі круглы або прастакутны [[стол]], некалькі [[крэсла]]ў, [[куфар]]ы і скрыні з маёмасцю. Паўночная частка жытла лічылася жаночай. Тут захоўвалі посуд. У паўночнай сцяне часам рабілі дзверы, якія вялі ў [[хлеў]] да кароў.