Пілонная станцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
'''Пілонная станцыя''' — тып станцыі [[метрапалітэн]]а глыбокага залажэння. Асноўная адметная асаблівасць пілоннай станцыі — узаемная неперасякальнасць аздабленняў цэнтральнай залы і станцыйных тунэляў. Гэта самы стары тып станцый глыбокага залажэння. У краінах [[Садружнасць Незалежных Дзяржаў|СНД]] усе станцыі падобнага тыпу былі пабудаваны закрытым метадам на глыбіні ад 15 да 105,5 метраў.
 
Пілонная станцыя ўяўляе сабой тры незалежныя залы, аддзеленыя адна ад адной шэрагам [[Пілон|пілонаў]] з праходамі паміж імі. Будаўніцтва станцый падобнага тыпу пераважна ў складаных геалагічных умовах, з прычыны таго, што такая станцыя найлепш супрацьстаіць горнаму ціску (супраціўляльнасць апорных структур у сярэднім не вышэй 40 % нагрузкі, для прыкладу ў калонных станцыях падобнага залажэння яна дасягае 65 %, у калона-сценавых  — каля 52-53 %). Аднак наяўнасць абмежаванай колькасці досыць вузкіх праходаў негатыўна адбіваецца на прапускной здольнасці.
 
Незалежнасць зал дазваляе дыферэнцыяваць архітэктурнае афармленне сярэдняй і бакавых зал, што асабліва характэрна для станцый [[1960-я|1960-х]] гадоў пабудовы, калі з прычыны татальнай эканоміі бакавыя залы і пуцявыя сцены афармляліся значна бядней цэнтральнай залы.
 
У [[Маскоўскі метрапалітэн|Маскоўскім метрапалітэне]] тыпавымі пілоннымі станцыямі з'яўляюццаз’яўляюцца «Беларуская» ([[станцыя метро Беларуская, Замаскварэцкая лінія|Замаскварэцкай]] і [[станцыя метро Беларуская, Кальцавая лінія|Кальцавой]] ліній), «[[станцыя метро Кіеўская, Кальцавая лінія|Кіеўская]]», «[[станцыя метро Кастрычніцкая, Кальцавая лінія|Кастрычніцкая]]», «[[станцыя метро Ахотны рад|Ахотны рад]]», «[[станцыя метро Смаленская, Арбацка-Пакроўская лінія|Смаленская]]», «[[станцыя метро Таганская, Таганска-Краснапрэсненская лінія|Таганская]]», «[[станцыя метро Тэатральная, Масква|Тэатральная]]» і іншыя.
 
У [[Пецярбургскі метрапалітэн|Пецярбургскім]] — «[[станцыя метро Горкаўская, Санкт-Пецярбург|Горкаўская]]», «[[станцыя метро Маскоўскія вароты|Маскоўскія вароты]]», «[[станцыя метро Нарвская|Нарвская]]», «[[станцыя метро Плошча Леніна, Санкт-Пецярбург|Плошча Леніна]]», «[[станцыя метро Пушкінская, Санкт-Пецярбург|Пушкінская]]», «[[станцыя метро Спаская|Спаская]]» і інш.
Радок 16:
== Станцыя са скарочанай цэнтральнай залай ==
[[Выява:Shulyavska metro station Kiev 2010 01.jpg|thumb|left|Станцыя «Шуляўская» Кіеўскага метрапалітэна]]
Разнавіднасцю поўнапамернай пілоннай станцыі з'яўляеццаз’яўляецца станцыя са скарочанай цэнтральнай залай: пераходны тып паміж звычайнай пілоннай станцыяй і станцыямі лонданскага тыпу (гл. ніжэй). Часцей за ўсё падобныя станцыі будаваліся ў канцы [[1950-я|1950-х]]  — пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў у мэтах эканоміі. Цэнтральная зала ў такіх станцыях больш чым ў тры разы карацейшая за бакавыя і мае максімум 5—6 пілонаў. Тыповымі прыкладамі з'яўляюццаз’яўляюцца станцыі «[[Уладзімірская (станцыя метро Уладзімірская)|Уладзімірская]]», «[[станцыя метро Чарнышэўская|Чарнышэўская]]», «[[станцыя метро Электрасіла|Электрасіла]]», «[[станцыя метро Горкаўская, Санкт-Пецярбург|Горкаўская]]» [[Пецярбургскі метрапалітэн|Пецярбургскага метрапалітэна]], «[[станцыя метро Шуляўская|Шуляўская]]», «[[станцыя метро Універсітэт, Кіеў|Універсітэт]]», «[[станцыя метро Вакзальная, Кіеў|Вакзальная]]» [[Кіеўскі метрапалітэн|Кіеўскага метрапалітэна]].
 
== Двухскляпеністая станцыя ==
[[Выява:Arsenalna metro station Kiev 2010 01.jpg|thumb|right|Станцыя «Арсенальная» Кіеўскага метрапалітэна]]
Двухскляпеністыя станцыі глыбокага залажэння таксама адносяцца да пілонных станцый. У [[Лонданскі метрапалітэн|Лонданскім метро]] гэты тып станцый распаўсюджаны найбольш шырока, таму канструкцыя атрымала назву ''станцыя англійскага ці лонданскага тыпу''. Адметнай асаблівасцю з'яўляеццаз’яўляецца паменшаная да памераў [[аванзала|аванзалы]] цэнтральная зала, якая прылягае да [[нацяжная камера|нацяжной камеры]] [[нахільны ход|нахільнага ходу]] або [[ліфт]]авой шахты. У асобных выпадках ролю аванзалы выконвае і сама нацяжная камера.
 
У наш час у краінах былога [[СССР]] ёсць толькі адзін прыклад падобнай станцыі — «[[станцыя метро Арсенальная|Арсенальная]]» у [[Кіеў|Кіеве]]. У [[Масква|Маскве]] падобнымі станцыямі да правядзення іх рэканструкцыі з'яўлялісяз’яўляліся: «[[станцыя метро Лубянка|Лубянка]]», «[[станцыя метро Чыстыя пруды|Чыстыя пруды]]» і «[[станцыя метро Павялецкая, Замаскварэцкая лінія|Павялецкая]]» ([[Замаскварэцкая лінія|Замаскварэцкай лініі]]).
 
== Спасылкі ==
* [http://metro.molot.ru/s_pilon.shtml Пілонныя станцыі на metro.molot.ru]
 
{{Тыпы станцый метрапалітэна}}
 
[[Катэгорыя:Тыпы станцый метрапалітэна]]